У. Макей і А. Мантыка абмеркавалi перспектывы супрацоўнiцтва Беларусi i Італii ў энергетыцы i вiзава
У. Макей і А. Мантыка абмеркавалi перспектывы супрацоўнiцтва Беларусi i Італii ў энергетыцы i вiзавай палiтыцы
Перспектывы далейшага развiцця супрацоўнiцтва Беларусi i Iталii былi абмеркаваны 16 студзеня на сустрэчы кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi Уладзiмiра Макея з намеснiкам мiнiстра замежных спраў Iтальянскай Рэспублiкi Альфрэда Мантыка, паведамiлi БЕЛТА у Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта. У час размовы абмеркавана шырокае кола пытанняў узаемадзеяння Беларусi i Iталii. У прыватнасцi, iшла размова аб далейшым развiццi супрацоўнiцтва па такiх узаемацiкавых напрамках, як энергетычная бяспека, барацьба з трансгранiчнай злачыннасцю i нелегальнай мiграцыяй. Iтальянскi бок выказаў гатоўнасць актыўна супрацоўнiчаць у вырашэннi гэтых задач. У час абмеркавання была закранута i вiзавая праблематыка. Бакi абмянялiся думкамi па перспектывах развiцця двухбаковага дыялога, а таксама пазiтыўна ацанiлi ўзровень развiцця дыялога памiж Беларуссю i Еўрасаюзам у цэлым. Была адзначана асаблiвая канструктыўная пазiцыя iтальянскага боку ў ЕС па пытанні нармалiзацыi адносiнаў з Беларуссю. На сустрэчы абмяркоўвалася магчымасць арганiзацыi ў блiжэйшы час вiзiту кiраўнiкоў шэрагу дзяржаўных органаў Беларусi ў Iталiю. Уладзiмiр Макей падзякаваў iтальянцам за вялiкую ўвагу, якую яны ўдзяляюць праблеме гуманiтарнага супрацоўнiцтва з Беларуссю i пытанням аздараўлення дзяцей, а таксама за аказанне гуманiтарнай дапамогi медыцынскiм установам i дзiцячым дамам Беларусi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У. Макей і А. Мантыка абмеркавалi перспектывы супрацоўнiцтва Беларусi i Італii ў энергетыцы i вiзава Перспектывы далейшага развiцця супрацоўнiцтва Беларусi i Iталii былi абмеркаваны 16 студзеня на сустрэчы кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi У
|
|