Будаўніцтва другой нiткi газаправода ЯМАЛ-ЕЎРОПА абыдзецца ў два разы танней у параўнаннi з iншымi м
Будаўніцтва другой нiткi газаправода ЯМАЛ-ЕЎРОПА абыдзецца ў два разы танней у параўнаннi з iншымi маршрутамi транзiту газу
Аб гэтым заявiў 17 студзеня журналiстам прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi па вынiках Маскоўскай мiжнароднай канферэнцыi па пытаннi забеспячэння дастаўкi расiйскага газу спажыўцам у Еўропе, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Сяргей Сiдорскi адзначыў, што з гэтай iнiцыятывай Беларусь выступiла на канферэнцыi ў Маскве, i цiкавасць да гэтага праекта праявiлi еўрапейскiя партнёры. Паводле слоў беларускага прэм’ера, пры будаўнiцтве першай нiткi "Ямал-Еўропа" праз тэрыторыю Беларусi былi закладзены дадатковыя рэзервовыя магутнасцi для "Ямал-Еўропа" — 2. Стварэнне другой нiткi дало б магчымасць значна нарасцiць транзiт газу праз Беларусь еўрапейскiм спажыўцам. "Беларусь прапануе самы кароткi напрамак для ажыццяўлення такiх паставак", — падкрэслiў Сяргей Сiдорскi. Пры гэтым, калi разглядаемыя Расiяй праекты "Паўночны паток" i "Паўднёвы паток" могуць быць уведзены не раней за 2012 год, то для стварэння другой нiткi "Ямал-Еўропа" спатрэбiцца год-паўтара, а затраты будуць у два разы меншыя.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Будаўніцтва другой нiткi газаправода ЯМАЛ-ЕЎРОПА абыдзецца ў два разы танней у параўнаннi з iншымi м Аб гэтым заявiў 17 студзеня журналiстам прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi па вынiках Маскоўскай мiжнароднай канферэнцыi па пытаннi забеспячэння
|
|