Культпаход
Культпаход
Народныя абраннiкi наведалi Нацыянальны мастацкi музей Беларусi Эксклюзiўную экскурсiю правялi ўчора для супрацоўнiкаў Пастаяннай камiсii па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчным прагрэсе. Гiдам у вандроўцы парламентарыяў па экспазiцыях i выставах Нацыянальнага мастацкага музея быў ветлiвы "гаспадар" — дырэктар музея Уладзiмiр Пракапцоў. Дэпутаты таксама атрымалi ўяўленне аб тэхналогiях i ўзорах рэстаўрацыйных i кансервацыйных работ па жывапiсе, метале, дрэве. Фактычна на прыкладзе адной структуры народныя абраннiкi азнаёмiлiся з практыкай прымянення заканадаўства аб музеях i Музейным фондзе Беларусi, каб даведацца, якiя iснуюць прабелы ў гэтай галiне, што патрабуе прававога замацавання. Выязное пасяджэнне атрымалася цiкавым, вiдовiшчным i плённым. "Развiццё музейнай справы немагчымае без стварэння прагрэсiўнай заканадаўчай базы", — адзначыў старшыня Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчным прагрэсе Уладзiмiр Здановiч, адкрываючы пасяджэнне. Ён звярнуў увагу калег на iмклiвае развiццё тэхналогiй, якое знаходзiць адлюстраванне i ў музейнай справе. "З’яўленне новых напрамкаў дзейнасцi музеяў, змяненне музейных тэхналогiй патрабуе i ад нас, заканадаўцаў, унясення адпаведных зменаў у наша заканадаўства. Мы павiнны хоць на адзiн крок апярэдзiць час, прадбачыць, што можа адбыцца ў музейнай справе". Нагадаем, што дзейны закон аб музеях i Музейным фондзе Беларусi функцыянуе больш за два гады. У iм вызначаны асноўныя напрамкi дзяржаўнай палiтыкi ў гэтай галiне, правы i абавязкi музеяў i iх наведвальнiкаў, шляхi камплектавання фондаў i iншае. Падчас канструктыўнай дыскусii з прадстаўнiкамi зацiкаўленых ведамстваў на пасяджэннi агучвалiся магчымасцi ўдасканалення наяўнага заканадаўства. Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Народныя абраннiкi наведалi Нацыянальны мастацкi музей Беларусi Эксклюзiўную экскурсiю правялi ўчора для супрацоўнiкаў Пастаяннай камiсii па адукацыi
|
|