Падаў заяўку — і збiрай грыбы каля дзяржаўная мяжы
Падаў заяўку — і збiрай грыбы каля дзяржаўная мяжы
Гэты год вызначаўся сваёй маштабнасцю прывядзення беларускай мяжы да еўрапейскiх стандартаў як па ўзроўнi бяспекi, тэхнiчнага абсталявання, так i камфорту, — паведамiў на прэс-канферэнцыi старшыня Дзяржаўнага пагранiчнага камiтэта генерал-маёр Ігар Рачкоўскi. — Калi казаць шчыра, то праца беларускiх памежнiкаў па шэрагу момантаў ацэньваецца нават лепей, чым у нашых калег-суседзяў. Асноўная работа ў 2008 годзе была праведзена Дзяржаўным пагранiчным камiтэтам сумесна з аблвыканкамамi па скарачэннi глыбiнi памежнай зоны. У прыватнасцi, такая зона стала меншай на 50 тысяч квадратных кiламетраў. — Уявiце сабе, — кажа Iгар Анатольевiч, — колькi зон адпачынку, культурных i гiстарычных помнiкаў сталi дасягальнымi для нашых грамадзян i турыстаў. А для той часткi, якая ўсё ж такi засталася памежнай зонай (10-15 км), мы распрацавалi новы варыянт допуску: тут галоўным будзе заяўляльны прынцып, якi пачне дзейнiчаць з 5 лютага 2009 года. Мы вывучалi вопыт суседзяў, — працягвае Iгар Рачкоўскi, — i я з поўнай адказнасцю заяўляю, што з 5 лютага ў нас памежны рэжым будзе значна прасцейшы, чым у нашых суседзяў. Грамадзянiну Беларусi трэба будзе толькi заплацiць дзяржпошлiну, прыйсцi на любы памежны пост, запiсацца ў журнал i атрымаць дазвол. А вось у суседзяў трэба 3-5 дзён чакаць для атрымання пропуску, таксама трэба, каб ваш запыт быў матываваны. Я падкрэслiваю, мы ўзважылi ўсе "за" i "супраць", i я не бачу праблем, каб задуманае ажыццявiлася. Iгар Анатольевiч расказаў, што сумесна з Мiнiстэрствам замежных спраў была праведзена вялiкая праца па развiццi малога прымежнага рэжыму i ўжо дасягнута дамоўленасць аб спрашчэннi такога рэжыму з Лiтвой. Пры гэтым павялiчана плошча прымежных тэрыторый. Калi раней да такiх тэрыторый адносiлiся толькi сельскiя саветы пры мяжы, то зараз — цэлыя раёны i гарады, нават i тыя, па якiх непасрэдна дзяржаўная мяжа не праходзiць, напрыклад, Лiдскi i Смаргонскi. — Фактычна глыбiня прымежнай тэрыторыi павялiчылася да 50 кiламетраў, а гэта значыць, што ўдзельнiкамi малога прымежнага руху з нашага боку могуць стаць каля 600 тысяч чалавек, а з лiтоўскага боку — каля 800 тысяч, у тым лiку i жыхары Вiльнюса, — сказаў старшыня Дзяржаўнага пагранiчнага камiтэту. — Пра тое ж самае мы намагаемся дамовiцца i з Латвiяй, i з Польшай. I самае важнае, што i з iх боку ёсць разуменне i намаганнi. Iгар Анатольевiч прагназуе, што ў 2009 годзе будуць падпiсаны дамовы з гэтымi краiнамi аб рэжыме дзяржаўнай мяжы, а значыць, адразу пасля iх падпiсання будуць дамовы i аб малым руху. Яшчэ з планаў на 2009 год Iгар Рачкоўскi назваў набыцце новага верталёта французкай кампанii "Еўракаптэр", якiм не толькi зручна i лёгка кiраваць — ён спажывае ў 3 разы меней палiва за тыя ж МI-8. У перспектыве — набыццё яшчэ некалькiх такiх верталётаў. Магчыма, што хутка над беларускай мяжой з’явяцца i беспiлотныя лятальныя апараты — у гэтым годзе група беларускiх спецыялiстаў паедзе ў расiйскае НВА iм. Лавачкiна для выпрабаванняў гэтай новай тэхнiкi. У беларускiх памежнiкаў ёсць яшчэ задума адкрыць сваю профiльную ВНУ: — Ужо прынятае палiтычнае рашэнне, што ў пагранiчным ведамстве будзе свая ВНУ, iнстытут органаў пагранiчнай службы, — паведамiў палкоўнiк Алег Абызаў, намеснiк старшынi Дзяржпагранкамiтэта. — Адзiнае, што нам эканамiчная сiтуацыя гэтую падзею трохi адтэрмiнавала. Але ўжо зараз у нас ёсць 2 факультэты ў розных ВНУ, цэнтр пагранiчных даследаванняў, больш за 30 спецыялiстаў з вучонымi ступенямi, i сярод iх — 2 дактары навук. Павел БЕРАСНЕЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэты год вызначаўся сваёй маштабнасцю прывядзення беларускай мяжы да еўрапейскiх стандартаў як па ўзроўнi бяспекi, тэхнiчнага абсталявання, так i камф
|
|