Праваахоўныя органы летась канфіскавалi больш за 21 кг золата i 116 кг серабра
Праваахоўныя органы летась канфіскавалi больш за 21 кг золата i 116 кг серабра
Праваахоўныя органы Беларусi ў 2008 годзе канфiскавалi 21,5 кг золата, 116 кг серабра i амаль 1 тыс. каштоўных камянёў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiла оперупаўнаважаны па асаблiва важных справах галоўнага ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй i эканамiчнымi злачынствамi МУС Веранiка Пасмецьева. Адзiн з прыярытэтных напрамкаў службы па барацьбе з карупцыяй i эканамiчнымi злачынствамi — выяўленне злачынстваў, звязаных з парушэннем правiлаў аб здзелках з каштоўнымi металамi i камянямi. Гэта цяжкае злачынства можа карацца ў выглядзе пазбаўлення волi ад 3 да 8 гадоў з канфiскацыяй маёмасцi. Дзейнасць, звязаная з каштоўнымi металамi i камянямi, падлягае абавязковаму лiцэнзаванню, аднак не ўсе грамадзяне гэта разумеюць. Спажыўцы купляюць танныя вырабы з рук, а не ў магазiне, i не задумваюцца аб якасцi каштоўнага металу i вынiках такога набыцця. Мiж тым, яны могуць стаць ахвярамi махлярства або самi будуць прыцягнуты да крымiнальнай адказнасцi за незаконную здзелку. У 2008 годзе за парушэнне правiлаў аб здзелках з каштоўнымi металамi i камянямi (арт. 223 КК) узбуджана 249 крымiнальных спраў, складзены 31 адмiнiстрацыйны пратакол (арт. 11.4 КоАП). У гэтым годзе за парушэнне правiлаў аб здзелках з каштоўнымi металамi i камянямi па арт. 223 КК ужо ўзбуджаны 4 крымiнальныя справы. Так, супрацоўнiкi па барацьбе з карупцыяй i эканамiчнымi злачынствамi Асiповiцкага РАУС канфiскавалi ў мясцовай жыхаркi, пенсiянеркi, 52 залатыя ювелiрныя вырабы без прабiрных клеймаў Беларусi вагой амаль 200 г. У Пiнску за ўчыненне аналагiчнага злачынства затрыманы выкладчык мясцовага аграрна-тэхнiчнага каледжа, у якога канфiскаваны залатыя вырабы на агульную суму больш за Br6,5 млн, а таксама каля $1,5 тыс. У Светлагорску незаконнай рэалiзацыяй сярэбраных вырабаў без прабiрных клеймаў займаўся мясцовы жыхар, рабочы фiлiяла "Рэчыцкiя сеткi". У яго канфiскавана амаль 2,5 кг серабра на суму Br2,5 млн. За аналагiчнае злачынства затрымана выхавальнiк аднаго з дзiцячых садоў Ваўкавыска, у якой канфiскавана амаль 140 сярэбраных вырабаў без прабiрных клеймаў Беларусi. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праваахоўныя органы Беларусi ў 2008 годзе канфiскавалi 21,5 кг золата, 116 кг серабра i амаль 1 тыс. каштоўных камянёў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА п
|
|