21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ці патрэбны Беларусі долар?

26.08.2009 15:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

22 января 2009 Экономика и бизнес
Віталіна Грахоўская, Еўрапейскае радыё для Беларусі Эксперты лічаць, што залежнасць ад долара ў беларусаў толькі псіхалагічная. Але пазбавіцца ад амерыканскіх грошай нам не ўдасца.

Па дадзеных Міністэрства статыстыкі, у 2008 годзе з агульнага аб’ёму экспарту Беларусі на долю Расіі прыйшлося 32%, на долю Еўрасаюзу - 43,9%. Што тычыцца імпарту, то Расіі тут належыць 60,7%, а Еўрасаюзу 20,9%.

Навошта Беларусі ў кошыку валют долар, калі мы гандлюем у асноўным з Еўропай і Расіяй? Леанід Заіка лічыць, што долар выконвае функцыю сусветных грошай. І большасць сваіх разлікаў Беларусь усё ж праводзіць у доларах.

Леанід Заіка: “У сусветнай грашовай сістэме функцыю сусветных грошай выконвае долар. І таму ён больш істотна вызначае сам баланс валютных плыняў. З Расіяй гандаль ідзе ў міжнародных разліковых адзінках ідзе як правіла на 80 з невялікім адсоткаў у доларах. Долары любяць і рускія алігархі, і беларускія бізнесмены. І самае парадаксальнае, што нафтай гандлююць за долары, пачынаючы з 1991 года”.

Кіраўнік Цэнтра макраэканамічнага рэгулявання і даследавання Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі Аляксандр Лучанок лічыць, што больш мэтазгодна было б прывязацца да рубля, таму што з Расіяй у нас найбольшы таваразварот. Да таго ж, расійскі рубель ужо сам прывязаны і да долара, і да еўра. Аднак псіхалогія насельніцтва, мяркуе эканаміст, прымушае нас прывязвацца яшчэ і да долара.

Аляксандр Лучанок: “Мы прывыклі вымяраць інфляцыю, зыходзячы з курсу долара. На самой справе, мы найбольш прывязаныя да расійскай эканомікі, з якой у нас дзесьці 42% таваразвароту. Больш разумна было б, калі б нашая беларуская валюта прыкладна адпавядала расійскаму рублю. А тое, што мы вымяраем у доларах, гэта гістарычна склалася. Ёсць псіхалогія людзей. Калі беларускі рубель не дэвальваваць у адносінах да долара, значыць усё добра. А калі дэвальваваць, значыць беларускі рубель губляе сваю вартасць”.

Эканаміст Аляксандр Чубрык лічыць, што мы прывязаныя да долара ў асноўным з-за народнай любові да гэтай валюты.

Аляксандр Чубрык: “Мы залежым ад долара не таму што мы ім разлічваемся. Нават калі б мы ім не разлічваліся ў знешнім гандлі. Мы залежым ад долара менавіта таму, што ў нас насельніцтва трымае вялікую частку сваіх грошай менавіта ў доларах. І большасць валютных дэпазітаў у нас у доларах. Курс у нас зафіксаваны на дадзены момант да долара. І заробкі ў нас абяцаюцца ў доларах. І камунальныя паслугі павышаюцца ў доларах. Людзі здаўна проста вераць долару, любяць долар”.

А любоў гэтая, на думку спадара Чубрыка, з’явілася ў сэрцах беларусаў яшчэ даўно, і перадалася нам па спадчыне.

Аляксандр Чубрык: “Калі ў Беларусі пачалася даларызацыя. Гэта было вельмі даўно. Нават не тады, калі пачалі заводзіцца нейкія грошы, а проста тады, калі дзяржава рабіла абы-што з інфляцыяй і з валютным рынкам, калі было шмат курсаў, тады ж еўра не было. Быў долар. Вось, і людзі трымалі свае грошы ў доларах. І такім чынам, гэта проста спадчына такая”.

Аднак такая любоў ні да чаго добрага не прывядзе, мяркуе Леанід Заіка. Долар нам здрадзіў, і самы час яго кідаць, гаворыць спецыяліст.

Леанід Заіка: “Ад долара трэба сыходзіць. Вы ведаеце, як сыходзяць ад дзяўчыны, калі яна здраджвае. Долар таксама стаў здраджваць, змяняцца. Ён стаў непаўнавартасным, слабым, дастаткова варыятыўным”.

Але нават калі б беларусы раптам палюбілі іншую валюту, ад долара сысці не атрымаецца. Амерыканскую валюту любяць і ў Расіі, і ў іншых краінах. Так што гандляваць і прывязвацца да долара мы будзем і надалей.
 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22 января 2009 Экономика и бизнес Віталіна Грахоўская, Еўрапейскае радыё для Беларусі Эксперты лічаць, што залежнасць ад долара ў беларусаў толькі псіхалагічная.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика