22 января 2009 Общество
Віктар АЛЯХНОВІЧ, Svabodaby.net
Як вядома, 13 студзеня ў сталіцы Латвіі, Рызе, адбылася 20-тысячная вулічная Акцыі пратэсту ў Вільнюседэманстрацыя на Домской плошчы, якая пазней перарасла ў масавыя беспарадкі. У выніку былі спустошаны некаторыя крамы, разбіты некалькі аўтамабіляў, у тым ліку паліцэйскія.
На думку кіраўніцтва краіны, гэтыя беспарадкі былі кімсьці справакаваны. Самі дэманстранты такім чынам хацелі паказаць ураду на тое, што ў краіне нізкія пенсіі, недастаткова якасная ахова здароўя, адукацыйная сістэма з цягам часу толькі пагаршаецца.
Навучаныя беспарадкамі ў суседняй Латвіі, літоўскія ўлады працавалі на апераджэнне — супраць мітынгоўцаў скарысталі слезацечны газ.
На наступны дзень ужо ў сталіцы Балгарыі, Сафіі, прайшла падобная дэманстрацыя з удзелам каля 1000 чалавек. Пратэстуючыя патрабавалі адстаўкі ўрада ў сувязі з неэфектыўнасцю яго дзейнасці і карупцыяй. Паліцыя арыштавала 53 чалавекі, у тым ліку 15-гадовага падлетка, у якога былі забраны тры самаробныя выбуховыя прыстасаванні.
Яшчэ праз два дні ад 3 да 7 тысяч чалавек у сталіцы Літвы, Вільнюсе, насупраць будынка Сейма таксама пратэставалі супраць антыкрызісных мер урада. Асаблівае незадавальненне мітынгоўцаў выклікае тое, што літоўскія ўлады істотна скарацілі расходы, пры гэтым скасавалі многія льготы, павысілі падаткі і адмовіліся ад планаў па індэксацыі пенсій. Урон ад дзеянняў дэманстрантаў ацэньваецца ў паўмільёна долараў. У той ці іншай ступені пацярпелі 34 удзельнікі мітынгу. Больш за 150 чалавек былі затрыманы. У судзе зараз знаходзяцца справы 32 чалавек, якія падазраюцца ў падбухторванні да беспарадкаў.
Прэм’ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс лічыць, што пагромы і сутыкненні з паліцыяй у Вільнюсе ўяўлялі сабой “свядомую і спланаваную акцыю з мэтай зарадзіць недавер да выбраных прадстаўнікоў народа, сеяць беспарадак і хаос”.
Цікава, што, каментуючы ўсе гэтыя падзеі ў сталіцах трох рэспублік, якія нядаўна ўступілі ў Еўразвяз, расійскія сродкі масавай інфармацыі ўжывалі пераважна здзеклівыя ацэнкі і каментары. Маўляў, членства ў ЕС разбурыла сельскую гаспадарку ў Літве, Латвіі і Балгарыі, спыніла працу прадпрыемстваў, якія былі пабудаваны яшчэ за савецкім часам, і г.д. Адным словам, наеліся. Як еўразвязаўскай свабоды, так і ўласнай незалежнасці. Самае цікавае, што ў дадзенай сітуацыі беларускія афіцыйныя СМІ прытрымліваліся куды больш нейтральных ацэнак і акцэнтаў.
Паўстае пытанне, ці сапраўды ўсе гэтыя вулічныя беспарадкі маглі быць справакаваны спецыяльнымі службамі?
На гэтае пытанне “Тут і цяпер” папрасіла адказаць Валерыя Костку, падпалкоўніка КДБ у запасе: “Спецыяльныя службы ёсць усюды, і яны сапраўды адыгрываюць немалую ролю не толькі ў лёсе адной, асобна ўзятай дзяржавы, але і сусветнай гісторыі ўвогуле. Што тычыцца апошніх падзей у дзвюх балтыйскіх краінах і Балгарыі, то, на мой погляд, сітуацыя там у пэўнай ступені раздута. І не выключана, што гэтая “раздутасць” была зроблена ў пэўных інтарэсах. У чыіх канкрэтна, здагадацца няцяжка, адказаўшы на звыклае банальнае пытанне “Каму ўсе гэтыя беспарадкі выгадныя?”
Давайце разважаць лагічна. У сталіцах развітых краін ЕС такіх беспарадкаў не адбылося, і, мяркуючы па ўсім, не адбудзецца. Мая сястра жыве ў Бельгіі і працуе ў сувязі з крызісам праз тыдзень, але атрымлівае пры гэтым усяго на 200 еўра менш за свой ранейшы заробак — 2500 еўра. Ні яна, ні яе знаёмыя і калегі, як вы здагадваецеся, па названай прычыне мітынгаваць не пойдуць. Літва, Латвія і Балгарыя — краіны, якія нядаўна ўступілі ў Еўразвяз, таму іх эканамічныя пазіцыі не зусім моцныя. Трэба толькі даць ім час, і ўсё стане на свае месцы”.
Член бюро ЦК Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ), былы кандыдат на нядаўніх парламенцкіх выбарах Сяргей Вазняк не зусім згодны з меркаваннем майго папярэдняга суразмоўцы: “Ні ў якую замову і дзеянні спецыяльных службаў я не веру. Значна пагоршыўся ўзровень жыцця ў пэўных краінах, жыхары якіх не захацелі з гэтым мірыцца, — вось і ўся “арыфметыка”. У любым канфлікце насельніцтва і ўлады я заўсёды на баку першага. А ўладу, якая б яна ні была, трэба ўспрымаць праз прызму сваіх інтарэсаў, замацаваных у Канстытуцыі. Нашы людзі ў сваёй пераважнай большасці, на вялікі жаль, так сваю ўладу ўжо даўно не ўспрымаюць”.
І вось тут узнікае куды больш важнае пытанне: у сувязі з пагаршэннем узроўню жыцця ці могуць адбыцца вулічныя беспарадкі ў Мінску і іншых беларускіх гарадах?
Сяргей Вазняк лічыць, што адказаць на гэтае пытанне вельмі цяжка: “Літаральна месяц таму я ездзіў у сваю былую выбарчую акругу, куды ўваходзяць Сенненскі, Талачынскі і Лёзненскі раёны. Сустрэўся там з адным са сваіх выбаршчыкаў — 37-гадовым хлопцам Васілём. Ён з гордасцю мне распавёў, што яго ўзялі працаваць вартаўніком на малочную ферму. За 20 начэй варты Васе даюць аж 67 тысяч рублёў, і ён гэтым вельмі задаволены! Я яму кажу, што зборам пустых бутэлек можна зарабіць больш грошай, а ён на мяне глядзіць, як на вар’ята
Людзі ў сярэднім там атрымліваюць па 180—200 тысяч рублёў. 400 тысяч лічыцца фантастычным заробкам! І пры гэтым усе маўчаць.
І я не ведаю, чым можна давесці наш электарат, каб ён стаў рашуча выказваць сваю незадаволенасць тымі ці іншымі дзеяннямі ўрада.
Справа ў тым, што ў нас нізкія стандарты жыцця: прывыклі жыць без лазні, без нармальнага крамнага сервісу, без годнага заробку і г.д. А ў тых жа Літве, Латвіі і Балгарыі людзі ўжо ведаюць смак салодкага (без іроніі) жыцця. Таму калі іх стандарты жыцця змяніліся, яны і выйшлі на вуліцы. І яшчэ будуць выходзіць. І даб’юцца свайго!”
Сапраўды, распавядаючы пра беспарадкі ў трох вышэйназваных краінах, каментатары чамусьці не хочуць гаварыць пра тамтэйшыя сярэднія заробкі (у Літве ён, напрыклад, перасягнуў за 1000 еўра), пра магчымасць уладкавацца на высокааплатную працу ў развітых краінах ЕС і г.д.
Безумоўна, эканамічная сітуацыя значна пагоршылася на тэрыторыі найбольш слабых членаў ЕС. І не толькі ў сувязі з фінансавым крызісам.
У той жа Літве пасля нядаўна праведзенай падатковай рэформы індывідуальныя прадпрымальнікі аддаюць дзяржаве замест ранейшых 30 адсоткаў свайго прыбытку ўсе 70. Таму перад імі стаіць дылема: альбо рэарганізацыя ў закрытае акцыянернае таварыства, дзе падаткі, як ні дзіўна, меншыя, альбо закрыццё з адыходам у ценявы бізнес.
Нядаўна прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі Валдас Адамкус заявіў, што цяпер усю ўвагу трэба ўдзяліць дыялогу з людзьмі. Між тым падчас мітынгу да незадаволеных выйшаў толькі дэпутат сейма Артурас Зуокас, былы мэр Вільнюса. Праўда, і тут дыялога не атрымалася - у дэпутата запусцілі яйкам
Пры ўсім пры тым, думаю, нават у самой Літве мала налічваецца скептыкаў, якія выказваюць сумнеў наконт таго, што дыялог з народам, як і запланаванае літоўскімі ўладамі нацыянальнае пагадненне з асноўнымі групамі грамадскасці, усё ж такі адбудуцца. Што ўмовы для працы індывідуальных прадпрымальнікаў РЭАЛЬНА палепшацца ў недалёкай будучыні. Што з крызісу і Літва, і Латвія, і Балгарыя выйдуць мацнейшымі.
І што ў канчатковым выніку іх чакае зайздросны лёс больш сталых і заможных членаў Еўрапейскага Звязу.
Які лёс чакае нашу краіну падчас і пасля гэтага крызісу?
Эканаміст Іван Бортнік мяркуе, што з сацыяльнай стабільнасцю падчас крызісу ў нас усё яшчэ не ясна: “Справа ў тым, што ўрады ўсіх рэспублік ЕС, дзе адбыліся сацыяльныя выбухі, ужо пайшлі на вельмі непапулярныя ў народзе меры: скарачэнне дзяржаўных расходаў, павелічэнне падаткаў, замарожванне росту заробкаў і пенсій. У нас жа Нацыяльны банк пакуль толькі ажыццявіў драпежніцкую дэвальвацыю. Але, між тым, ва ўладзе ўсе выдатна разумеюць, што Беларусь нікуды не дзенецца “з падводнай лодкі”. Ёй таксама прыйдзецца кардынальна пераглядаць сацыяльныя артыкулы бюджэту, замарожваць заробкі і пенсіі, скарачаць колькасць працаўнікоў на дзяржаўных прадпрыемствах і не перашкаджаць гэта рабіць прыватным гаспадарам у іх фірмах і канцэрнах.
Вось тут магчыма любая форма народнага пратэсту аж да мітынгаў на гарадскіх плошчах. І, як мне падаецца, не трэба гэтага баяцца. Трэба проста шчыра, без эківокаў і звыклых закідонаў-абяцанкаў расказаць пра цяперашняе эканамічнае становішча Беларусі і найбольш эфектыўныя шляхі яго паляпшэння. Тады можна і ў посткрызісную будучыню глядзець з пэўным аптымізмам”.
22 января 2009 Общество Віктар АЛЯХНОВІЧ, Svabodaby.net Як вядома, 13 студзеня ў сталіцы Латвіі, Рызе, адбылася 20-тысячная вулічная Акцыі пратэсту ў Вільнюседэманстрацыя на Домской плошчы, якая пазней перарасла ў масавыя беспарадкі.
Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей.
Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.