Брат на брата...
Брат на брата...
22 студзеня ў Крычаўскую раённую бальнiцу быў дастаўлены 45-гадовы мужчына з множнымi сечанымi ранамi на цеменi. Праз некалькi гадзiн ён памёр. Мiлiцыя высветлiла, што напярэдаднi ўначы малодшы брат, 41-гадовы мужчына, кiнуўся на старэйшага з малатком. Яны жылi разам у адной кватэры, але ў iх даўно склалiся непрыязныя адносiны. Што стала канкрэтнай прычынай для смяротнага канфлiкту — высветлiць следства, а Крычаўская раённая пракуратура распачала крымiнальную справу па артыкуле "Забойства". А ў Пастаўскiм раёне 38-гадовую рабочую забiў яе малодшы брат. Трагедыя адбылася ранiцай — каля 11 гадзiн. Следчыя пад кiраўнiцтвам начальнiка РАУС i пракурор раёна высветлiлi, што жанчына i яе 33—гадовы брат дома разам ужывалi спiртное. Пасварылiся. Брат некалькi разоў ударыў яе кулаком па галаве. Сястра ўдарылася аб сцяну i памерла. Узбуджана крымiнальная справа. Алена Казлова, Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22 студзеня ў Крычаўскую раённую бальнiцу быў дастаўлены 45-гадовы мужчына з множнымi сечанымi ранамi на цеменi. Праз некалькi гадзiн ён памёр. Мiлiцы
|
|