21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пакахай мяне, бабуля...

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пакахай мяне, бабуля... "Прысмакталіся" да прадуктаправоду

Глыбокай ноччу паблiзу вёскi Папкi Мiёрскага раёна супрацоўнiкi Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю i аддзела крымiнальнага вышуку мясцовага РАУС затрымалi двух прайдзiсветаў, якiя кралi дызельнае палiва.

40-гадовы вясковец з Браслаўскага раёна разам з 29-гадовым жыхаром Мiёраў "здабывалi" палiва з нафтапрадуктаправоду прадпрыемства "Захад-Транснафтапрадукт" — ўрэзалiся ў трубу. Як высветлiлася, падобны "бiзнэс" для затрыманых не новы: несанкцыянаваны адбор дызельнага палiва яны ажыццяўлялi з верасня мiнулага года. Такiм чынам, паводле папярэдняй iнфармацыi, крымiнальны "дуэт" "высмактаў" за ўвесь час з прадуктаправоду каля 12 тон палiва на агульную суму 24 мiльёны рублёў.

"Бiзнэс" расiянiна

36-гадовы грамадзянiн Расii, якога раней ужо прыцягвалi да крымiнальнай адказнасцi за тое, што ён выкарыстоўваў жанчын для занятку прастытуцыяй i падрабляў дакументы, зноў злоўлены за руку: гэтым разам яго "спалiлi" дзяўчаты з Вiцебскай вобласцi.

У снежнi мiнулага года яму ўдалося вывезцi ў Маскву для гандлю сваiм целам дзвюх жанчын — з Полацка i Мiёрскага раёна. Абедзве "пратэжэ" гандляра — жанчыны 23 i 24 гадоў, нiдзе не працавалi.

Ігар ГРЫШЫН.

Пакахай мяне, бабуля...

Вось так, прама ў лоб, i заявiў жыхарцы горада Калiнкавiчы малады чалавек, якi добра "ўрэзаў" спiртнога. Бабуля ледзь не аслупянела ад такой нахабнай прапановы i пачала ў сваёй кватэры асцярожна вучыць-угаворваць нечаканага "ўхажора". Маўляў, мне ж, дзiцятка ты такое, ужо васьмiдзясяты гадок пайшоў, а табе — толькi дзевятнаццаць. Ты па ўзросце ў праўнукi мне раўня. I гэтак далей у падобным плане.

Хлапец на хвiлiну задумаўся. На хвiлiну. Ды толькi ачмурэлы ад алкаголю розум павёў гэтага лайдака (ён нiдзе не працаваў) i хулiгана (раней зведаў лаву падсудных) па крымiнальным кiрунку. Без усялякiх слоў ён накiнуўся на старую i пачаў яе лупцаваць так, што тая пазбавiлася ўсiх сваiх сiлаў, i нягоднiк згвалтаваў яе.

Прыкладна тое ж самае здарылася i ў Гомелi, калi 25-гадовы хлопец прыйшоў у госцi да сваёй знаёмай дзяўчыны, сiлком "узяў" яе. У Лельчыцах у дзве гадзiны ночы 15-гадовая вучанiца (хто з бацькоў дазволiў ёй у такi час знаходзiцца на вулiцы?) двойчы была згвалтаваная спачатку ў пустым будынку, а затым у падвале аднаго з дамоў незнаёмцам, прыкметы якога запомнiла. Дзяўчынка з абмарожанымi ступнямi была дастаўлена ў бальнiцу.

Па ўсёй "праграме" вырашыў жыць у сваё задавальненне i адзiн малады абiбок, што пасялiўся ў вёсцы Новая Мiльча Гомельскага раёна ў доме адной гаспадынi як кватарант. Якiя ў яго былi планы наконт будучынi, вядома толькi яму. Але факт застаецца фактам: хлопец пачаў "падбiваць клiннi" да ўладальнiцы жылля i ўсяго яе багацця. А тая — нi гу-гу. Маўляў, i без цябе абыдуся. Тады, добра падпiўшы, "закаханы", вылучыўшы момант, у гадзiну ночы ўзброiўся нажом i пачаў, гуляючы-памахваючы iм перад жанчынай, выказваць ёй свае "атэлаўскiя" пачуццi: маўляў, калi — не, дык... Задуманую справу па згвалтаваннi сваёй ахвяры прайдзiсвет не давёў да лагiчнага канца па прычынах, што не залежалi ад яго.

Па ўсiх названых фактах узбуджаны крымiнальныя справы.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

Ад аховы ўцячы не ўдалося

Грамадзянiн адной з прыбалтыйскiх дзяржаў, знаходзячыся ў беларускай сталiцы, збiў у кавярнi мясцовага жыхара i адабраў у яго кашалёк з грашыма.

Спрабуючы ўцячы са здабычай ад прыяцеляў пацярпелага, ён ускочыў у машыну свайго земляка, якi яго чакаў. Група затрымання Ленiнскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублiкi Беларусь на службовым аўтамабiлi дагнала прыезджых i прымусiла iх спынiцца. А суд Ленiнскага раёна Мiнска "ацанiў" непрыстойныя паводзiны замежнага госця ў 3 гады 5 месяцаў пазбаўлення волi з адбыццём пакарання ў калонii ўзмоцненага рэжыму.

Валерый ДАШКОЎСКI,

начальнiк Ленiнскага (г. Мiнска) аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублiкi Беларусь, маёр мiлiцыi.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вось так, прама ў лоб, i заявiў жыхарцы горада Калiнкавiчы малады чалавек, якi добра "ўрэзаў" спiртнога. Бабуля ледзь не аслупянела ад такой
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика