Шэраг міліцэйскіх начальнікаў Гомеля падазраюцца ў карупцыі
24 января 2009 Общество
Уладзiмiр Пернiкаў, Звязда Міліцэйскія прэміі з крымінальным пахам атрымлiваў шэраг высокiх начальнiкаў палка патрульна-паставой службы УУСГомельскага аблвыканкама. Гэта iнфармацыя стала вядома службе ўласнай бяспекi ўпраўлення. Пасля чаго пачалiся адпаведныя праверкi фактаў. Да iх падключылiся i супрацоўнiкi абласной пракуратуры. Па iнфармацыi начальнiка аддзела па барацьбе з карупцыяй i арганiзаванай злачыннасцю пракуратуры Уладзiмiра Емяльянчанкi, узбуджана крымiнальная справа па артыкуле "Перавышэнне службовых паўнамоцтваў". З 2004 па 2008 — у палку праводзiлiся выплаты прэмiяльных сум супрацоўнiкам, у лiку якiх былi i тыя, хто не меў правоў на атрыманне названых грашовых заахвочванняў. Затым мiлiцыянеры павiнны былi перадаваць пэўныя сумы сваiм камандзiрам. Такiм чынам, па папярэднiх звестках, з дзяржаўнай фiнансавай кiшэнi "вылецела" 15 мiльёнаў рублёў. Камандзiр палка ўжо звольнены з пасады. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
24 января 2009 Общество Уладзiмiр Пернiкаў, Звязда Міліцэйскія прэміі з крымінальным пахам атрымлiваў шэраг высокiх начальнiкаў палка патрульна-паставой службы УУСГомельскага аблвыканкама.
|
|