Колькасць новых пенсiянераў павялiчыцца больш чым на 13 тысяч
24 января 2009 Экономика и бизнес
Сяргей ГРЫБ, Звязда Сёлета колькасць грамадзян краiны, якiя выйдуць на пенсiю, перавысiць колькасць моладзi, што дасягне 16-гадовага працаздольнага ўзросту. Аб гэтым карэспандэнту "Звязды" паведамiла начальнiк аддзела развiцця пенсiйнай сiстэмы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Таццяна Пагонышава. Паводле ацэнак мiнiстэрства, сёлета на пенсiю па ўзросце могуць выйсцi 108 тысяч грамадзян Беларусi. У 2008 годзе гэты паказчык быў значна нiжэйшы — 94,6 тысячы чалавек. Разам з тым 16-гадовага ўзросту дасягнуць толькi 114 тысяч беларусаў — апошнi паказчык сёлета, наадварот, зменшыцца ў сувязi з рэзкiм скарачэннем нараджальнасцi ў 1990-х гадах. Дарэчы, заўважыла Таццяна Пагонышава, прагнозы паказваюць, што надалей дэмаграфiчная сiтуацыя будзе пагаршацца, пры гэтым з кожным годам колькасць "новых пенсiянераў" усё больш будзе перавышаць паказчыкi папаўнення рынку працы за кошт моладзi. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
24 января 2009 Экономика и бизнес Сяргей ГРЫБ, Звязда Сёлета колькасць грамадзян краiны, якiя выйдуць на пенсiю, перавысiць колькасць моладзi, што дасягне 16-гадовага працаздольнага ўзросту.
|
|