21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусы прайшлі ў фінал польскага адбору на “Еўрабачанне"

26.08.2009 15:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

26 января 2009 Культура
Тузін гітоў У штурме эўрапейскага поп-фэстывалю ад Польшчы гурту Dali пакуль шанцуе. Журы з прадстаўнікоў Польскага тэлебачаньня і вядучых радыёстанцый краіны RMF FM, Zet Trojka назвала беларусаў у ліку 12-ці лепшых з 120 удзельнікаў, што падалі заявы. Цяпер каманду Віктара Рудэнкі чакае жывы выступ у этэры Польскага тэлебачаньня разам з іншымі канкурсантамі.

“А я па традыцыі ўжо сьпяваю па-ангельску зь беларускімі ўстаўкамі, хоць і выступаю ў Польшчы”, - кажа лідэр Dali, які некалькі год намагаўся прабіцца на “Эўравізію” ад Беларусі, а потым кінуў гэтую справу ды падаў заяву на польскі адбор. На меркаваньне Віктара, палякі куды больш прыязна ставяцца да іншаземцаў, чым беларусы. Ён прыгадвае, як два гады таму ў беларускім адборы на “Эўравізію” удзельнічала польская сьпявачка Гося Анджэевіч: “Ня скажаш, што да яе паставіліся вельмі ўжо прыязна. А палякі якраз пазытыўна паставіліся да нашых беларускіх уставак”, - кажа сьпявак. Польскі прадусар гурта Ігар Знык таксама цьвердзіць, што Dali зьбіраюць у асноўным станоўчыя водгукі, а на сайце eurowizja.com.pl у інтэрнэт-галасаваньні нават у лідэры выбіліся. “Праўда, не ўсе разумеюць - на якой мове пяецца частка кампазыцыі. Адны думаюць, што па-польску, другія - што па-расейску. Трэція пазналі беларускую”.

Галоўны рэдактар польскага музычнага часопісу “Pro-Rock” Марцін Полэц кажа, што для Польшчы - конкурс “Эўравізіі” невялікая падзея, а ўвагу грамадскасьці ён прыцягнуў хіба пяць год таму. Тады Польшча якраз уступала ў Эўразьвяз, а ў адборы на польскім конкурсе да “Эўравізіі” перамог гурт “Ich troe”, які у сваёй песеньцы прапагандаваў якраз эўрапейскі выбар. “Усё было бы добра, толькі высьветлілася, што падчас SMS-галасаваньня галасы прымаліся толькі за аднаго выканаўцу - гэты гурт”, - кажа Марцін. Сам ён прызнаецца, што аддасьць голас за Dali, але не мае пэўнасьці, што беларусы здолеюць перамагчы: “Я праслухаў песьню Dali і мне не спадабалася, што яны спрабуюць граць, як 90% выканаўцаў, што ўдзельнічаюць у “Эўравізіі”. Мне падалося, што болей шанцаў было бы, каб яны падалі сябе па-іншаму ды наогул засьпявалі бы на сваёй мове”.

Ці паедзе беларускі гурт на “Эўравізію” ў Маскву ад Польшчы дазнаемся 14 лютага. Менавіта ў гэты дзень у жывым эфіры Польскага тэлебачання пройдзе фінал адборачнага туру. Пераможца вызначыцца шляхам складаньня галасоў журы і вынікаў глядацкага SMS-галасаваньня.

Паслухаць конкурсную песьню Every Day гурта Dali можна тут.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
26 января 2009 Культура Тузін гітоў У штурме эўрапейскага поп-фэстывалю ад Польшчы гурту Dali пакуль шанцуе.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика