Лідэр "Старага Ольсы" моцна пацярпеў у вулічнай бойцы
26 января 2009 Культура
Сяргей Будкін, Тузін гітоў На пачатку новага году гурт "Стары Ольса" аказаўся пад пагрозай распаду: іх бубнача забралі ў войска, гусьляр заняўся ўласным праектам, флейтыстку пасылаюць на разьмеркаваньне, у лютніста нарадзілася дачка, а да ўсяго лідэр гурта моцна пацярпеў у вулічнай бойцы. Але, як заявіў ТГ Зьміцер Сасноўскі, яго каманда ўсё ж выстаяла пад ціскам праблемаў і рыхтуецца даць вялікі канцэрт на Дзень Сьвятога Валянціна ў канцэртнай залі "Мінск". За 10 гадоў існаваньня з падобнымі цяжкасьцямі "Стары Ольса" сустрэўся ўпершыню, а тут раптам гурт апынуўся пад пагрозай распаду. Па-першае, у войска забралі бубнача гурта Сяргея Тапчэўскага, што апынулася вялікай нечаканасьцю — паўтара году таму хлопца вызвалілі ад службы. Па-другое, флейтыстку гурта Марыю Шарый разьмяркоўваюць па-за сталіцу, хоць яна мае запрашэньне ад філярмоніі. Гусьляр Алесь Чумакоў вырашыў аддаць свае сілы на студыю гуказапісу і сур’ёзна заняцца снукерам. Лютніст гурта Ільля Кубліцкі цяпер шмат часу аддае сям’і, у яго нядаўна нарадзілася дачка. Да ўсяго, лідэр гурта Зьміцер Сасноўскі моцна пацярпеў у вулічнай бойцы, калі абараняў дзяўчыну — у яго пашкоджаная левая вока, сківіца і рука, так што музыка пакуль ня можа граць на дудзе: "Біліся з хвілін 20, — апавядае Зьміцер пра тую бойку. — Цяжка сказаць, хто каму наваляў. Зь вялікімі праблемамі і траўмамі нас разьнялі мясцовыя бандзюганы". Цягам мінулага тыдня "Стары Ольса" вырашыў свае праблемы ды рыхтуецца да свайго вялікага канцэрту, што пройдзе ў канцэртнай залі "Мінск" 14 лютага. "Усе, хто здолеў — адклаў свае справы і мы заняліся рэпэтыцыямі. Новага бубнача мы ўжо знайшлі, так што пра спыненьне дзейнасьці казаць не выпадае", — апавядае Зьміцер. "Ольсы" прэзэнтуюць свой новы дыск, на якім упершыню вырашана было сыграць на інструмэнтах, адпаведных раньняму барока, і выканаць г. зв. "Полацкі сшытак". Творы з помніку музычнай культуры Беларусі разам з танцамі эўрапейскага паходжаньня і ўвойдуць у дыск "Дрыгула". "Такое спалучэньне ня толькі чарговы раз засьведчыць, што беларуская музыка разьвівалася ў кантэксьце агульнаэўрапейскім, але і тое, што наша музыка мае сваю арыгінальнасьць", — кажа лідэр "Старога Ольсы". У другім аддзяленьні канцэрту 14 лютага прагучаць творы гурта з ранейшых альбомаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
26 января 2009 Культура Сяргей Будкін, Тузін гітоў На пачатку новага году гурт "Стары Ольса" аказаўся пад пагрозай распаду: іх бубнача забралі ў войска, гусьляр заняўся ўласным праектам, флейтыстку пасылаюць на разьмеркаваньне, у лютніста нарадзілася дачка, а да ўсяго лідэр гурта моцна пацярпеў у вулічнай... |
|