21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аб’яднаў беларускія матывы з еўрапейскiм шармам...

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб’яднаў беларускія матывы з еўрапейскiм шармам...

Прызнацца, да гэтага на сiмфанiчных канцэртах не была нiколi. Тое, што ўпершыню сапраўдную музыку чую толькi цяпер, я зразумела на свяце "Заслаўе-2009". І яшчэ адчула, што ўжо не змагу слухаць тое, што да гэтага лiчыла неблагой музыкай. На што падобны цуд? На тое, што я перажыла 22 студзеня ў маленькай музычнай школе Заслаўя.

...Людзi ўсё прыходзiлi i прыходзiлi да пачатку канцэрта, i я дзiвiлася: збiраюцца цэлымi сем’ямi. У калiдоры заўважыла цяжарную жанчыну, зусiм маленькае дзiця (яно ж будзе толькi перашкаджаць, — тады падумалася, — i ўсё роўна нiчога не зразумее), людзей больш сталага ўзросту, якiя спачатку з цiкавасцю разглядалi стэнды — выставу, прысвечаную 100-годдзю Мечыслава Карловiча, кампазiтара, чые творы павiнны гучаць на свяце, — а потым занялi свае месцы ў зале.

А я ўсё прыслухоўвалася да сябе. Прызнацца, адзiнае, што хвалявала мяне — цi здолею я зразумець i адчуць нешта самае галоўнае. А раптам мне нiчога не спадабаецца, бо, кажуць, калi ў першы раз жыўцом чуеш класiчную музыку, у яе цi ўлюбляешся, цi больш нiколi на такiя канцэрты не прыйдзеш...

Атмасфера маленькай залы была амаль хатняя, прадстаўнiкi мясцовых уладаў, якiя выйшлi з прывiтальным словам, нават не сталi падымацца на малюсенькую сцэну. Не было патрэбы ў гэтым i для вядучай — доктара мастацтвазнаўства, прафесара Вольгi Дадзiёмавай, якая знаёмiла гледачоў з асобай i творчасцю чалавека, улюбёнага ў Беларусь, творы якога гучалi ў той вечар упершыню на гэтай зямлi...

Адкрыў музычнае свята Ансамбль кларнетыстаў пад кiраўнiцтвам Генадзя Забары. Як толькi загучалi першыя гукi, я перастала адчуваць, што знаходжуся на зямлi. Прызнаюся, што нават запiсала частку твора, што выконвалi музыканты, на дыктафон, каб потым пераслухаць яго. Зразумела, што гэта будзе зусiм не тое, але як яшчэ пакiнуць сабе (каб не толькi ў сэрцы) той цуд, тую непаўторную музыку?!

Яшчэ я цiшком пазiрала ў залу, хацела "падгледзець" за слухачамi. У кожнага на твары застыла ўсмешка, прычым не на вуснах, а ў вачах. А якiя твары ў музыкантаў: узнёслыя, натхнёныя, не ад свету гэтага...

Пасля кларнетыстаў, на сцэну падняўся Ансамбль флейтыстаў. Кожны з музыкантаў, як сказала Вольга Дадзiёмава, мае шыкоўную бiяграфiю, лаўрэат мiжнародных конкурсаў. Хоць усе яны вельмi маладыя, у iх рэпертуары шмат твораў еўрапейскай, рускай класiкi i, вядома, беларускiх кампазiтараў.

"Не, гэты твор мне падабаўся найбольш", — падумала я пасля iх выступлення. Але такая думка прыходзiла ў галаву пасля кожнага выступлення.

— Залатыя трубы Беларусi, — назвала прафесар музыкi Ансамбль трубачоў "Iнтрада" пад кiраўнiцтвам Мiкалая Волкава. — Лаўрэаты, дыпламанты самых прэстыжных мiжнародных конкурсаў...

У зале сярод слухачоў было дастаткова дзяцей, прычым дашкольнага ўзросту. Дык вось, падчас канцэрту нi адзiн з iх не пiснуў, не ўскрыкнуў, яны як зачараваныя сядзелi моўчкi. А я парадавалася за тых мацi, якiя на такой музыцы выхоўваюць сваiх дзетак. Малыя — вельмi ўдзячная глеба: якiя зернi кiнеш, такi i "ўраджай" атрымаеш.

Творы Мечыслава Карловiча — надзiва прыгожыя i меладычныя, розны музычны iнструмент iх падае па-свойму. Сваю незабыўную версiю прадэманстраваў i Ансамбль салiстаў на драўляных духавых iнструментах пад кiраўнiцтвам Барыса Нiчкова i Генрыха Гедыльтэра.

Завяршыў вечар Камерны аркестр Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусi, якiм кiруе заслужаны артыст Рэспублiкi Беларусь, дацэнт Валерый Сарока. Музыканты славутага аркестра Фiнберга вiртуозна выконваюць джаз, авангард, эстрадную музыку, але на гэты раз яны зачароўвалi людзей класiкай.

Яшчэ адзiн прыемны сюрпрыз чакаў слухачоў: дзве часткi скрыпiчнага канцэрта Карловiча выконваў вядомы ва ўсiм свеце музыкант — лаўрэат мiжнародных конкурсаў i спецыяльнай прэмii па падтрымцы таленавiтай моладзi Прэзiдэнта Беларусi Арцём Шышкоў. Пасля гэтага выступлення яшчэ доўга не змаўкалi апладысменты i крыкi "Брава!", а Арцём, малады, прыгожы хлопец, сцiпла ўсмiхаўся, ласкава абдымаючы сваю скрыпку.

Дык хто такi — Мечыслаў Карловiч, чаму яму было прысвечана IХ Свята музыкi "Заслаўе — 2009"?

Гэты кампазiтар пайшоў з жыцця вельмi рана, ён пражыў толькi 33 гады, але за гэты час напiсаў шмат цудоўных твораў. I самае, напэўна, галоўнае — ён усё кароткае жыццё заставаўся адданым Беларусi, краiне сваiх продкаў, свайго маленства. У сваёй творчасцi, адзначаюць знаўцы, ён арганiчна аб’яднаў беларускiя матывы з еўрапейскiм шармам.

Гэта быў перш за ўсё кампазiтар-сiмфанiст. Мечыслаў Карловiч адкрыў новую старонку ў гiсторыi не толькi славянскага, але i еўрапейскага сiмфанiзму. Разам з тым, гэты чалавек заўсёды дбаў i захоўваў фальклорныя традыцыi. Усё гэта ўдала злучылася ў яго творчасцi i цяпер славянскi, беларускi фальклор высакародна гучыць у еўрапейскай афарбоўцы.

Напэўна, iнакш i не магло быць, бо Мечыслаў — сын вядомага польска-беларускага этнографа i музыказнаўцы Яна Карловiча. Таго самага, якi распрацаваў методыку збiрання фальклору, запiсаў больш за 500 мелодый беларускiх народных песень, выдаў кнiгi з беларускiмi казкамi, легендамi i паданнямi.

Ян Карловiч быў сябрам i аднадумцам Францiшка Багушэвiча. Ён дапамог апошняму выдаць "Смык беларускi" i "Дудку беларускую". Некалькi вершаў Багушэвiч падарыў Мечыславу Карловiчу, каб той напiсаў музыку на яго творы.

У асяроддзi кампазiтара было шмат выдатных асобаў. З iх Францiшак Багушэвiч — найбольш адметная постаць, але ёсць яшчэ адзiн чалавек, пра якога трэба ўзгадаць — беларускi пiсьменнiк Аляксандр Ельскi. Гэта знаны этнограф, гiсторык, краязнавец, публiцыст i перакладчык. У яго прадмове да перакладу твораў Адама Мiцкевiча ёсць адна адметная фраза: "Чытаючы "Пана Тадэвуша", дарагiя беларусы, палюбiце ж усiм сэрцам сваю родную, занядбаную святую беларускую мову, якая спрадвеку не толькi была вашаю ў сёлах, але яе ўжывалi самыя даўнейшыя манархi краю i iх вяльможы". Гэтыя словы маглi б стаць эпiграфам да жыцця Мечыслава Карловiча, бо не змаўкалi ў яго творчасцi беларускiя матывы...

Свята музыкi скончылася. Але тое, што я атрымала падчас канцэрта, застанецца са мной надоўга. I гэта не пустыя словы. Мае хваляваннi былi дарэмныя: праз творы Карловiча я ўлюбiлася ў класiчную музыку i з цудоўным настроем, пачуццём добра праведзенага вечара пакiдала маленькую, утульную залу. Хацела распытаць слухачоў, што прыйшлi на канцэрт, пра iх уражаннi, але, паглядзеўшы на твары тых, хто толькi што стаў сведкай цуду, зразумела — гэта лiшняе: людзi ўсмiхалiся, былi задаволеныя i нейкiя... падабрэлыя. Пра iх уражаннi было зразумела без слоў.

Марына ЛЯВОШКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прызнацца, да гэтага на сiмфанiчных канцэртах не была нiколi. Тое, што ўпершыню сапраўдную музыку чую толькi цяпер, я зразумела на свяце "Заслаўе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика