21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Стымуляванне прамысловай вытворчасцi ў Беларусi праз падатковыя льготы ў 2009 годзе будзе прадоўжа

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Стымуляванне прамысловай вытворчасцi ў Беларусi праз падатковыя льготы ў 2009 годзе будзе прадоўжана

У 2009 годзе ў Беларусi будзе прадоўжана ўстаноўленая кiраўнiком дзяржавы практыка падатковай падтрымкi вытворцаў, якiя працуюць паспяхова. Прэзiдэнт краiны Аляксандр Лукашэнка падпiсаў указ № 48 "Аб стымуляваннi ў 2009 годзе развiцця прамысловай вытворчасцi".

У адпаведнасцi з дакументам шэраг прамысловых прадпрыемстваў вызваляюцца ад пералiчэння ў бюджэт сумы перавышэння падаткаў i збораў, што падлягаюць выплаце ў адпаведны перыяд 2009 года, у параўнаннi з сумай падаткаў за аналагiчны перыяд 2008 года. Пры гэтым рознiца, што ўтварылася, карэктуецца ў адпаведнасцi са змяненнямi падатковага заканадаўства каэфiцыентам, якi ўлiчвае прагнозны iндэкс цэн вытворцаў прамысловай прадукцыi на бягучы год i ўстаноўленае iндывiдуальнае заданне па росту аб’ёму вытворчасцi прадукцыi.

Сродкi ў памеры 15 працэнтаў, што вызваляюцца такiм чынам, накiроўваюцца ў бюджэты абласцей i Мiнска па месцы пастаноўкi гэтых арганiзацый на ўлiк у падатковых органах, а ў памеры 85 працэнтаў застаюцца ў распараджэннi прадпрыемстваў i накiроўваюцца на мадэрнiзацыю, тэхнiчнае перааснашчэнне вытворчасцi, укараненне новых тэхналогiй i павышэнне якасцi прадукцыi.

Аналiз вынiкаў дзеяння аналагiчнага ўказа ў 2008 годзе паказаў, што прадугледжаны ў iм механiзм стымулявання вельмi пазiтыўна адбiўся на тэмпах росту прамысловай вытворчасцi. 35 арганiзацый, якiя выкарысталi такое права ў студзенi-кастрычнiку 2008 года, забяспечылi прырост вытворчасцi прадукцыi (звыш даведзеных заданняў) на Br436,5 млрд (або на 20,5 працэнта) у супастаўных цэнах у параўнаннi з адпаведным перыядам 2007 года. Сума вызваленых сродкаў склала Br58,8 млрд, з iх Br50,3 млрд накiраваны на мадэрнiзацыю i тэхнiчнае пераўзбраенне вытворчасцi.

Важны момант: рэалiзацыя ўказа не прывяла пры гэтым да змяншэння даходаў бюджэту. У бюджэты рознага ўзроўню арганiзацыямi пералiчаны ўсе належныя плацяжы з даведзенага заданнямi аб’ёму вытворчасцi.

Паводле разлiкаў Мiнэканомiкi, рэалiзацыя механiзму стымулявання развiцця прамысловай вытворчасцi толькi ў студзенi-кастрычнiку 2008 года дала магчымасць забяспечыць дадатковыя бюджэтныя паступленнi ад атрыманых звыш устаноўленых заданнем аб’ёмаў вытворчасцi ў памеры Br17 млрд.

БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 2009 годзе ў Беларусi будзе прадоўжана ўстаноўленая кiраўнiком дзяржавы практыка падатковай падтрымкi вытворцаў, якiя працуюць паспяхова. Прэзiдэнт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика