Аляксандр Лукашэнка: Мужнасць і самаадданасць абаронцаў Ленiнграда дастойныя вечнага прызнання чала
Аляксандр Лукашэнка: Мужнасць і самаадданасць абаронцаў Ленiнграда дастойныя вечнага прызнання чалавецтва
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ад iмя беларускага народа i сябе асабiста накiраваў вiншаванне губернатару Санкт-Пецярбурга Валянцiне Мацвiенка з нагоды гераiчнага юбiлею — 65-й гадавiны зняцця блакады Ленiнграда. Горад на Няве — сiмвал цвёрдасцi i нязломнасцi чалавечага духу. Бяспрыкладная мужнасць i самаадданасць абаронцаў непакоранага Ленiнграда дастойныя вечнага прызнання чалавецтва, лiчыць Прэзiдэнт. "У гады суровых выпрабаванняў нашы брацкiя народы перамаглi таму, што былi разам. Яны пацвердзiлi адвечную мудрасць аб тым, што сiла — у адзiнстве. Разам мы здольныя процiстаяць любому агрэсару, любой бядзе", — гаворыцца ў вiншаваннi. На думку кiраўнiка дзяржавы, сёння, калi мiжнародная супольнасць перажывае складаны час канфлiктаў i крызiсаў, гэта гучыць асаблiва актуальна. Аляксандр Лукашэнка выказаў усiм ветэранам Вялiкай Айчыннай вайны шчырыя словы ўдзячнасцi за iх бессмяротны подзвiг, пажаданнi мiру, здароўя i доўгiх гадоў жыцця. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ад iмя беларускага народа i сябе асабiста накiраваў вiншаванне губернатару Санкт-Пецярбурга Валянцiне Мацвiенка |
|