Летась ЗАГСы зарэгістравалi немаўлят болей на 4 працэнты
Летась ЗАГСы зарэгістравалi немаўлят болей на 4 працэнты
— За апошнiя 5 гадоў колькасць нарматыўных актаў, якiя праходзяць прававую экспертызу ў нашым мiнiстэрстве, узрасло на 27 працэнтаў, — паведамiў Вiктар Галаванаў, мiнiстр юстыцыi Рэспублiкi Беларусь, на прэс-канферэнцыi па вынiках дзейнасцi мiнiстэрства ў 2008 годзе. — Гэта сведчыць пра тое, што ў нас яшчэ шмат грамадскiх адносiнаў, якiя не ўрэгуляваныя нормамi права, што мы знаходзiмся ў стадыi фармiравання новых эканамiчных адносiнаў, iх стабiлiзацыi, iх развiцця, прыводзiм на больш высокi ўзровень забеспячэнне правоў i свабод нашых грамадзян, — менавiта гэтым тлумачыць Вiктар Рыгоравiч павелiчэнне колькасцi нарматыўных актаў, што правяраюцца. У заканадаўстве, якое датычыцца сферы дзяржаўнага будаўнiцтва, Вiктар Галаванаў адзначыў наступныя дакументы, якiя распрацоўвала Мiнiстэрства юстыцыi: — Мы распрацавалi праект Закона "Аб зваротах грамадзян i юрыдычных асобаў", дзе комплексна будуць урэгуляваныя ўсе адносiны, што ўзнiкаюць памiж дзяржавай i суб’ектамi гаспадарання, а таксама памiж дзяржавай i грамадзянамi. Мы распрацавалi праект Указа Прэзiдэнта аб дадатковых мерах па прыцягненнi да грамадска-карыснай працы бацькоў, якiя абавязаны кампенсаваць сродкi на ўтрыманне сваiх дзяцей у дзяржустановах. Па словах мiнiстра юстыцыi, у гэтым дакуменце з’явiцца норма па стварэннi ў раёнах рэабiлiтацыйна-сацыяльных цэнтраў, дзе "няправiльныя" бацькi будуць працаваць з улiкам iх здароўя i магчымасцяў. Па меркаваннi Вiктара Рыгоравiча, такая мера ў большай ступенi дазволiць прыцягнуць гэтых людзей да грамадска-карыснай працы i аплацiць выдаткi дзяржавы на ўтрыманне iх дзяцей. Яшчэ адным важным дакументам, як адзначыў мiнiстр юстыцыi, з’яўляецца праект Указа Прэзiдэнта Беларусi "Аб канцэпцыi ювенальнай юстыцыi", г.зн. спецыяльнай сiстэмы правасуддзя для няпоўнагадовых. Але гэты праект пакуль нават не быў аддадзены на разгляд кiраўнiка дзяржавы. Цiкава, што за апошнiя чатыры гады Мiнюст адмовiў ў прыняццi нарматыўна-прававых актаў у 408 выпадках, пасля чаго некаторыя мiнiстэрствы нават i не спрабавалi iх перапрацаваць згодна з рэкамендацыямi Мiнюста. Яшчэ Вiктар Галаванаў агучыў i некаторыя статыстычныя звесткi за мiнулы год: напрыклад, бюджэт краiны атрымаў на працягу 2008 года больш за 51 млрд рублёў дзяржпошлiны ад натарыяльных дзеянняў, а аддзелы ЗАГС зарэгiстравалi каля 340 тысяч актаў грамадзянскага стану. Прычым колькасць рэгiстрацый народзiнаў павялiчылася на 4 працэнты (а калi раўняць з 2004 годам — то на 20 працэнтаў). Дарэчы, 5 лютага Мiнiстэрства юстыцыi будзе святкаваць свой Дзень народзiнаў — роўна 90 гадоў таму, 5 лютага 1919 года, быў зацверджаны спiс камiсараў, якiя ўваходзiлi ў Вялiкi Прэзiдыум ЦВК, сярод якiх быў i камiсар юстыцыi Адольф Хрыстафоравiч Гетнер. Павел БЕРАСНЕЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— За апошнiя 5 гадоў колькасць нарматыўных актаў, якiя праходзяць прававую экспертызу ў нашым мiнiстэрстве, узрасло на 27 працэнтаў, — паведамiў Вiкта
|
|