21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Алергія на касметыку,або Калi пудра выклiкае насмарк

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алергія на касметыку,або Калi пудра выклiкае насмарк

Ад багацця касметычных сродкаў проста вочы разбягаюцца! Крэмы сталi такiмi "моцнымi" — i ўвiльгатняюць, i з маршчынамi змагаюцца, i скуру падцягваюць. Праўда, разам з эфектыўнасцю касметыкi расце i верагоднасць узнiкнення на яе алергiчных рэакцый. Прычым не толькi ў людзей з адчувальнай скурай...

Рэакцыя на касметычны алерген бывае рознай. Рэакцыя iмгненнага тыпу (просты кантактны дэрматыт) праяўляецца на скуры лiтаральна адразу ж пасля кантакту з рэчывам-раздражняльнiкам. Плошча пашкоджання адпавядае плошчы кантакту. Рэакцыя запаволенага тыпу (алергiчны кантактны дэрматыт) развiваецца праз некалькi дзён пасля першага кантакту з алергенам. У гэтым выпадку апошнi выклiкае раздражненне, дасягнуўшы пэўнай канцэнтрацыi ў клетках. Плошча зменаў на скуры можа выходзiць за межы непасрэднага кантакту.

Праявамi алергii могуць быць як невялiкае пачырваненне, сухасць i лушчэнне скуры, так i даволi моцны ацёк. Сып звычайна суправаджаецца свербам, а часам i болем. Пры ўдыханнi алергенаў можа з’явiцца алергiчны насмарк. Пачатковыя яго праявы — чханне, ускладненае дыханне праз нос.

Якiя рэчывы выклiкаюць алергiю? У прынцыпе алергiчная рэакцыя можа ўзнiкнуць на любы кампанент касметычнага сродку, таму засцерагчыся ад гэтай з’явы немагчыма. І ўсё ж найбольш частымi алергенамi з’яўляюцца: кансерванты, фарбавальнiкi i араматызатары.

Кансерванты — гэта рэчывы, якiя прадухiляюць размнажэнне мiкробаў. Улiчваючы, што многiя касметычныя сродкi з’яўляюцца выдатным асяродкам для размнажэння бактэрый, вытворцы вымушаны дадаваць у iх кансерванты, тым самым павялiчваючы тэрмiн захоўвання прадукту. Сродкi з меншым тэрмiнам захоўвання могуць утрымлiваць натуральныя кансерванты накшталт сарбiнавай кiслаты або пчалiнага воску, аднак апошнiя таксама нярэдка выклiкаюць алергiю, таму i на iх спадзявацца асаблiва не варта.

— гэта рэчывы, якiя прадухiляюць размнажэнне мiкробаў. Улiчваючы, што многiя касметычныя сродкi з’яўляюцца выдатным асяродкам для размнажэння бактэрый, вытворцы вымушаны дадаваць у iх кансерванты, тым самым павялiчваючы тэрмiн захоўвання прадукту. Сродкi з меншым тэрмiнам захоўвання могуць утрымлiваць натуральныя кансерванты накшталт сарбiнавай кiслаты або пчалiнага воску, аднак апошнiя таксама нярэдка выклiкаюць алергiю, таму i на iх спадзявацца асаблiва не варта.

Задача араматызатараў — надаць касметычнаму сродку прыемны водар. Часам яны неабходныя, каб схаваць дрэнны пах зыходнай сыравiны, але нярэдка гэта проста хiтрасць, заклiканая зачараваць пакупнiка незалежна ад таго, як гэта адаб’ецца на яго скуры.

Фарбавальнiкi (мiнеральныя i хiмiчныя фарбы з хромавымi злучэннямi) — галоўны кампанент для дэкаратыўнай касметыкi. Чым больш яркi i стойкi колер мае прадукт, тым больш у iм агрэсiўных фарбавальнiкаў.

(мiнеральныя i хiмiчныя фарбы з хромавымi злучэннямi) — галоўны кампанент для дэкаратыўнай касметыкi. Чым больш яркi i стойкi колер мае прадукт, тым больш у iм агрэсiўных фарбавальнiкаў.

Калi вы ведаеце, на што ў вас бывае алергiя, то папярэдне вывучайце этыкеткi i ўдакладняйце, якiя рэчывы змяшчае той цi iншы крэм або памада. I яшчэ. Як ужо гаварылася, алергiя бывае не толькi на "хiмiю", але i на натуральныя прадукты. Таму пажадана суадносiць склад касметыкi з прадуктамi, на якiя ў вас харчовая алергiя. Не пераносiце авечую шэрсць — адмоўцеся ад выкарыстання памады з натуральным ланалiнам. Харчовая алергiя на мёд або клубнiцы? Не варта дадаваць iх у хатнюю пажыўную маску. Самыя моцныя прыродныя алергены: цытрусавыя, ананасы, дыня, клубнiцы, шакалад, мёд.

Асобна трэба сказаць пра рэакцыю на пратэрмiнаваную касметычную прадукцыю. Пры працяглым захоўваннi нават вельмi добрых i дарагiх сродкаў у iх пачынаюць утварацца рэчывы, здольныя прывесцi да развiцця алергii. А бактэрыi, якiя трапляюць у касметыку ў працэсе яе выкарыстання, выдзяляюць рэчывы, таксiчныя для клетак скуры. Таму не выкарыстоўвайце касметычныя сродкi, якiя прастаялi на палiцы вельмi доўга. А калi даўно правераны i любiмы крэм нечакана стаў прычынай раздражнення на скуры — не варта засмучацца. Магчыма, уся справа ў тэрмiне прыдатнасцi i трэба проста замянiць "улюбёнца-доўгажыхара" на дакладна такi ж, толькi больш свежы прадукт.

Каб пазбегнуць алергii на касметыку i не дастаўляць сабе i сваёй знешнасцi непрыемнасцяў, прытрымлiвайцеся наступных рэкамендацый спецыялiстаў:

l калi вы пакутуеце ад якiх-небудзь скурных хваробаў, пры выбары касметычных сродкаў кансультуйцеся з дэрматолагам;

l выбiрайце сродкi з простымi формуламi, мiнiмальнай колькасцю iнгрэдыентаў: пры з’яўленнi алергii лягчэй будзе вызначыць рэчыва-раздражняльнiк;

l калi ахоўныя функцыi арганiзма яўна аслабленыя (стомленасць, стрэс, iнфекцыi), прымяняйце новыя сродкi з асцярожнасцю; не варта спрабаваць новую касметыку i ў перыяд, калi вы прымаеце моцнадзейныя прэпараты (напрыклад, антыбiётыкi або гармоны);

l перад выкарыстаннем новага прадукту праверце адчувальнасць скуры да яго. Для гэтага касметыку для цела нанясiце на локцевы згiб або ўнутраную паверхню перадплечча, а касметыку для твару — за вушы, i калi на працягу двух сутак алергiя не з’явiлася, можна лiчыць, што сродак бяспечны;

l прымяняючы прафесiйныя лiнii, улiчвайце больш высокае ўтрыманне ў iх бiялагiчна актыўных кампанентаў, а, значыць, i большую рызыку развiцця алергii;

l старайцеся адначасова карыстацца касметыкай толькi адной фiрмы: рэакцыю скуры на сумесь разнародных складнiкаў прадказаць вельмi складана;

l старайцеся не карыстацца касметыкай з моцным пахам, з доўгiм тэрмiнам захоўвання;

l абмяжуйце прымяненне прадуктаў, якiя ўтрымлiваюць спiрт i iншыя абястлушчвальныя рэчывы, — яны высушваюць i раздражняюць скуру, палягчаюць пранiкненне алергенаў унутр;

l заўсёды змывайце макiяж перад сном; не разбаўляйце першапачатковы склад прадукту: напрыклад, не дабаўляйце ваду ў туш або ацэтон у лак для пазногцяў;

l будзьце пiльнымi нават пры выкарыстаннi гiпаалергеннай касметыкi: памятайце, не iснуе касметычнага сродку, якi гарантавана нiколi i нi ў кога не выклiча алергiю.

Што ж рабiць, калi, нягледзячы на ўсе перасцярогi, алергiя вас не мiнула? Калi дакладна вядома на што ўзнiкла рэакцыя, неабходна адразу зняць рэшткi гэтага сродку са скуры, прамыць яе вялiкай колькасцю вады, прыняць супрацьалергiчны прэпарат. Аднак часцей за ўсё алергiя дае пра сябе ведаць зусiм нечакана, i чалавек не можа з дакладнасцю сказаць, што менавiта стала яе прычынай. Таму — спынiце прымяненне ўсiх касметычных прэпаратаў. Калi сiмптомы хваробы знiкнуць, пачынайце выкарыстоўваць касметыку — адзiн сродак за другiм. Гэта дапаможа вам вызначыць раздражняльнiк. Калi самi не можаце выявiць алерген, або сiмптомы не знiкаюць нават пасля таго, як вы спынiлi выкарыстанне касметыкi, звярнiцеся да доктара. Для пастаноўкi дакладнага дыягназу ён прызначыць алергiчныя пробы. Тэсцiраванне праводзяць не толькi з рэчывамi, якiя ўваходзяць у стандартны набор, але i з той касметыкай, якой карыстаўся пацыент, i нават са сродкамi нанясення (пэндзаль, губка). Натуральна, у далейшым спрабаваць прымяняць касметычны прадукт, якi выклiкаў алергiю, нi ў якiм разе не варта.

Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад багацця касметычных сродкаў проста вочы разбягаюцца! Крэмы сталi такiмi "моцнымi" — i ўвiльгатняюць, i з маршчынамi змагаюцца, i скуру па
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика