21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Што нам сёння кватэру адрамантаваць?

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Што нам сёння кватэру адрамантаваць?

Шматлiкiя эксперты гавораць, што першыя сур’ёзныя наступствы сусветнага фiнансавага крызiсу ў многiх галiнах нашага жыцця мы адчуем крыху пазней. А хто, як гаворыцца, праiнфармаваны, той i ўзброены.Таму яшчэ напрыканцы мiнулага года гэтыя эксперты рабiлi свае прагнозы адносна развiцця тых цi iншых падзей. У прыватнасцi, недзе прачытаў, што жадаючым заняцца рамонтам уласнага жылля як раз напачатку разгортвання вышэйназваных падзей зусiм не варта ўцягвацца ў гэтую справу. Маўляў, блiжэй да вясны цэны на рамонтныя работы павiнны знiзiцца, тады i надыдзе доўгачаканы момант. Мы вырашылi праверыць, наколькi зараз такiя прагнозы апраўданыя. З гэтай мэтай звярнулiся да спецыялiстаў, што працяглы час займаюцца рамонтам жылля мiнчан.

— На сёння цэны на паслугi па рамонту кватэр у параўнаннi з канцом мiнулага года сапраўды знiзiлiся — працэнтаў на 15—20. Крызiс, канешне, паўплываў на сiтуацыю. З iншага боку, для нас гэта традыцыйнае знiжэнне i коштаў, i колькасцi заказаў менавiта ў гэтую пару года, — сказаў наш эксперт. — У нас, да прыкладу, зараз заказы ёсць, але iх менш, чым у iншы час. Павялiчэнне колькасцi зваротаў ад заказчыкаў чакаем блiжэй да сакавiка—красавiка. Якiмi будуць тады цэны на рамонтныя работы? Пажывем — пабачым, але самi бачыце, колькi апошнiм часам узводзiлася жылля ў сталiцы.

І ўсё ж, у якую прыкладна суму абышоўся б сёння касметычны рамонт, скажам, двухпакаёвай кватэры ў "хрушчоўцы" агульнай плошчай каля 45 квадратных метраў?

Зняць старыя шпалеры каштуе 1 долар за квадратны метр, праўда, калi слаёў ня шмат i яны здымаюцца адносна лёгка. Iнакш сума можа крыху павялiчыцца (а клеiць новыя шпалеры на "стос" папярэднiх рызыкоўна — могуць адысцi). Змыўка столi ад папярэднiх рамонтаў — таксама 1 долар за квадратны метр. Тую ж столь зашпакляваць i пафарбаваць (тры слаi шпаклёўкi, два — грунтоўкi, двойчы пафарбаваць) будзе каштаваць усё разам 8 долараў за "квадрат". У выпадку, калi на столь патрэбна будзе наклейваць ленту-"павуцiнку" для выраўноўвання, вынiковая сума, канешне, будзе большай, аднак у "нашым" выпадку — кватэры ў панэльным доме — такая аперацыя наўрад цi спатрэбiцца.

Iдзем далей. Сцены трэба два разы зашпакляваць плюс паклеiць новыя шпалеры. Усё разам каштуе 5 долараў за квадратны метр. Проста пафарбаваць драўляную падлогу два разы — яшчэ 3 долары за "квадрат".

Падводзiм своеасаблiвыя вынiкi. За рамонт столi ў кватэры давядзецца заплацiць недзе 400—450 долараў. Сцены абыдуцца яшчэ прыкладна ў 700—800, падлога — у 150 долараў (падлiкi зроблены ў сярэднiм i без улiку ўзнiкнення нейкiх складанасцяў падчас работ). Агульная сума вышэйпералiчанай "касметыкi" ад 1250 да 1400 долараў. Дарэчы, падобную вынiковую суму нам назвалi прыкладна за тыя ж работы i ў адным са сталiчных ЖЭСаў, куды мы звярнулiся ў "пошуках" спецыялiстаў па рамонту. Толькi што ў рублях — 3 мiльёны, якiя па цяперашнiм курсе блiзкiя да вышэйназваных лiчбаў.

Усё гэта, зазначым, кошт толькi самiх работ — калi цалкам узвалiць iх на чужыя плечы. Хоць тую ж мэблю, хутчэй за ўсё, давядзецца выносiць менавiта вам. Пры цалкам пустой кватэры такi касметычны рамонт вам зробяць мiнiмум за два тыднi, але лепш загадзя арыентавацца на крыху большы тэрмiн, у iдэале — месячны. Проста па тэхналогii пасля шпаклёўкi столi павiнен прайсцi тыдзень, пасля той жа аперацыi са сценамi — столькi ж. Балазе, зараз у гарадскiх кватэрах працуе ацяпленне, калi яно адключана, працэс можа некалькi зацягвацца па часе.

Кошт пералiчаных работ можна некалькi зменшыць. Напрыклад, самому пафарбаваць падлогу. Або прапусцiць якую-небудзь аперацыю, канешне, не ва ўрон агульнай справе (калi сцены ў больш- менш нармалёвым стане — не шпакляваць iх). Але ж мы яшчэ не згадвалi пра кошты самiх аддзелачных матэрыялаў... Паводле слоў нашага эксперта, за апошнiя гады многiя з iх пакрысе даражэлi. Калi гаварыць пра нядаўнюю дэвальвацыю рубля, дык, натуральна, як мiнiмум на тыя ж 20 працэнтаў, калi клiенты расплачваюцца менавiта рублямi, многiя будаўнiчыя i аддзелачныя матэрыялы для iх сталi каштаваць больш.

Сяргей СТАРЫНАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шматлiкiя эксперты гавораць, што першыя сур’ёзныя наступствы сусветнага фiнансавага крызiсу ў многiх галiнах нашага жыцця мы адчуем крыху пазней. А хт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика