Барыс Пятровіч атрымаў "Глінянага Вялеса"
28 января 2009 Культура
Зміцер Панкавец, Наша Ніва Барыс Пятровіч. Фота Юліі ДарашкевічПаэт Алесь Аркуш у аўторак абвясціў імя лаўрэата штогадовай літаратурнай прэміі "Гліняны Вялес" за 2008 год. Ім стаў Барыс Пятровіч за кнігу прозы "Жыць не страшна". Разам з "Жыць не страшна" Пятровіча намінантамі на "Вялеса" сёлета былі наступныя кнігі: зборнікі паэзіі Галіны Дубянецкай "Анадыямэна" і Андрэя Хадановіча "Бэрлібры", раман Аляксея Талстова "Бег" і зборнік прозы Юрыя Станкевіча "Мільярд удараў". Кніга Хадановіча выйшла ў серыі "Кнігарня "Наша Ніва". *** Спіс усіх лаўрэатаў "Глінянага Вялеса" (паэзія); 1993. Ігар Бабкоў — кніга "Solus Rex" (паэзія); 1994. Людка Сільнова — кніга "Рысасловы" (паэзія); 1995. Алесь Разанаў — кніга "Паляванне ў райскай даліне" (паэзія); 1996. Славамір Адамовіч — кніга "Каханне пад акупацыяй" (паэзія); 1997. Лявон Вашко — кніга "Паэты‑цары" (проза); 1998. Уладзімер Арлоў — кніга "Божая кароўка з Пятай авеню" (эсэістыка); 1999. Мікола Папека — кніга "Чарнавікі " (паэзія); 2000. Сяргей Астравец — кніга "Цэнзарскія нажніцы" (проза); 2001. Віктар Слінко — кніга "Штольні вясны" (паэзія); 2002. Альгерд Бахарэвіч — кніга "Практычны дапаможнік па руйнаванні гарадоў" (проза); 2003. Пятро Васючэнка — кніга "Жылі‑былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі" (проза); 2004. Алена Брава — кніга "Каменданцкі час для ластавак" (проза); 2005. Сяргей Дубавец — кніга "Вострая Брама" (эсэістыка); 2006. Валянцін Акудовіч — кніга "Дыялогі з Богам" (эсэістыка); 2007. Алег Мінкін — кніга "Пенаты" (паэзія); 2008. Барыс Пятровіч — кніга "Жыць не страшна" (проза). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
28 января 2009 Культура Зміцер Панкавец, Наша Ніва Барыс Пятровіч.
|
|