21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Былы міністр гандлю: Не трэба прыкіпаць да высокіх пасад

26.08.2009 15:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

29 января 2009 Политика
Ганна ГЛАДЫШАВА, Svabodaby.net Аляксандр Іванкоў. Фота "Рэспубліка"Былы міністр гандлю чакае новага прызначэння. Праўда, пакуль Аляксандр Іванкоў (бацька знакамітага гімнаста Івана Іванкова) адпачывае дома. Карэспандэнт “Тут і цяпер” сустрэўся з Аляксандрам Іванавічам і задаў яму некалькі пытанняў. — Аляксандр Іванавіч, Ваша адстаўка для многіх была даволі нечаканай. Раскажыце, чым Вы цяпер займаецеся?— Адпачываю. — І якія планы на будучыню?— Працаваць буду. — Дзе, калі не сакрэт?— А гэта ўжо не нам вырашаць… — Спадзяецеся, што Вам нешта прапануюць?— Не спадзяюся, а так яно і будзе. — А чаму Вас адправілі ў адстаўку? Альбо Вы самі прынялі рашэнне сысці?— Дзяржслужба ёсць дзяржслужба. Тут нічога вечнага не бывае. — Хочаце сказаць, што былі гатовы сысці?— Я заўсёды гатовы. На тое яна і дзяржслужба. Паўтаруся, нічога вечнага і свайго там няма. — Але ж Вы адпрацавалі ў Міністэрстве гандлю даволі працяглы час…— Нічога, трэба ж і іншым паспрабаваць. — І тым не менш, калі не сакрэт: самі пісалі заяву аб сыходзе з пасады ці…?— Я ўжо дваццаць гадоў нікуды не пішу ніякіх заяў. Але нечаканасцю адстаўка для мяне не стала. Усё, што робіцца, робіцца да лепшага. — Значыць, калі казаць па-прастому, стрэсавага стану пасля таго, як страцілі “высокае крэсла”, у Вас не было?— Не, не было. Я проста ведаю, што не трэба прызвычайвацца і прыкіпаць да высокіх пасад. — Аляксандр Іванавіч, а працаваць Вы будзеце, як і раней, — у сферы гандлю?Я ўжо казаў: гэта не мне вырашаць. — У Беларусі, звычайна, калі міністр сыходзіць, то яго альбо ў тыраж спісваюць, альбо паслом некуды адпраўляюць, ці на нары кідаюць - за карупцыйныя справы…— Я нічога з пералічанага не баюся… ПОГЛЯД ЗБОКУ  Аляксандр САСНОЎ: “Да міністраў трэба ставіцца з павагай…”  Былы міністр працы Беларусі раіць кіраўніцтву краіны не перашкаджаць самастойнай працы кіраўнікоў міністэрстваў.  — Мне здаецца, многае залежыць ад прычыны, па якой чалавек пакінуў высокую пасаду, — выказвае сваю думку Аляксандр Віктаравіч. — Калі, напрыклад, параўноўваць мой сыход і сыход Іванкова, то гэта зусім розныя рэчы, бо я сам напісаў заяву з просьбай звольніць мяне па ўласным жаданні. А гэты чыноўнік, мяркуючы па ўсім, нават і не ведаў пра сваю хуткую адстаўку. Магчыма, на яго проста ўсклалі ўсе памылкі сістэмы, якую, між іншым, пабудаваў прэзідэнт краіны. І таму я лічу, што за ўсе памылкі міністраў павінен адказваць менавіта Аляксандр Лукашэнка, бо ніводны міністр у нашай краіне не мае такіх шырокіх паўнамоцтваў і такой свабоды ў прыняцці рашэнняў, як ён.
На мой погляд, міністраў трэба здымаць за канкрэтныя хібы ў рабоце альбо крадзёж, карупцыю. За канкрэтныя і зразумелыя рэчы. А калі чалавек усё жыцце адпахаў на сістэму, і яго вось так, без тлумачэнняў, выкідваюць, — гэта проста здзек. Але самае смешнае, што многія з тых, з каго так здзекваюцца, нават не разумеюць гэтага. Альбо не хочуць разумець. Магчыма, у іх ёсць падобныя думкі, але многія чыноўнікі настолькі перапалоханы сваёй будучыняй, што не ведаюць, як ім жыць далей. І сістэма, дарэчы, стымулюе былых чыноўнікаў на адпаведную манеру паводзін. Звярніце ўвагу: міністра здымаюць, некаторы час ён застаецца сам-насам са сваімі думкамі, перажываннямі. Увесь гэты час спецыяльныя людзі назіраюць за ім, і калі ім падабаюцца яго паводзіны, калі яны бачаць, што былы міністр не сунуўся ў апазіцыю, не спрабуе зрабіць нейкіх гучных заяў, а проста ціха плача на кухні, то праз некаторы час яму прапаноўваюць іншую, не менш (а ў некаторых выпадках — нават і больш) высокую, прэстыжную, “хлебную” пасаду. Дарэчы, наконт “хлебнасці”. Лічу, што сёння заробкі міністраў не такія ўжо і малыя. Напрыклад, я, калі прыйшоў на пасаду міністра працы, атрымліваў 160 долараў, калі сыходзіў — 120. Адзін высокапастаўлены чыноўнік, які не зусім задаволены тым, што зараз адбываецца ў дзяржаве, не так даўно мне заўважыў: маўляў, у цябе былі запасныя “аэрадромы”, а мне проста няма куды сысці. Дык і мне не было куды падавацца! Я каля двух гадоў перабіваўся выпадковымі падпрацоўкамі, бо нідзе не мог працаўладкавацца. І нічога, выжыў… Я параіў бы кіраўніцтву краіны ставіцца да міністраў з павагай. Ім не варта перашкаджаць, іх не трэба звязваць па руках і нагах. Бо часам з Адміністрацыі прэзідэнта яны атрымліваюць даволі супярэчлівыя ўказанні, якія проста немагчыма выканаць. Дайце ім магчымасць свабодна працаваць, свабодна прымаць рашэнні. Інакш яны проста будуць набіваць свае кішэні.  З АСАБІСТАЙ СПРАВЫ  Аляксандр Іванкоў нарадзіўся ў 1950 годзе ў Мінску. Скончыў Маскоўскі кааператыўны інстытут, Мінскую вышэйшую партыйную школу. У 1972—1974 гадах працаваў намеснікам старшыні праўлення Бярэзінскага райспажыўсаюза (Мінская вобласць). У 1975—1994 гадах займаў пасады намесніка старшыні праўлення, старшыні праўлення Маладзечанскага райспажыўсаюза, інструктара аддзела гандлю і бытавога абслугоўвання Мінскага аблвыканкама, інструктара сацыяльна-эканамічнага аддзела Мінскага абкома КПБ, загадчыка аддзела рыначных тавараў, каардынацыі гандлю і бытавога абслугоўвання Мінскага аблвыканкама; казначэя Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. На працягу чатырох гадоў працаваў у прыватных камерцыйных структурах. З 2003 года - намеснік міністра гандлю Беларусі. У лютым 2004 года быў прызначаны першым намеснікам міністра гандлю; у чэрвені 2005 года - міністрам гандлю. 9 студзеня 2009 года ўказам А.Лукашэнкі новым міністрам гандлю прызначаны Валянцін Чаканаў. 10 студзеня новы міністр быў прадстаўлены калектыву міністэрства. Пакуль Аляксандр Іванкоў па-ранейшаму ўзначальвае Беларускую федэрацыю каноэ.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
29 января 2009 Политика Ганна ГЛАДЫШАВА, Svabodaby.net Аляксандр Іванкоў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика