Цяжарная, што перакулілася ў машыне каля Полацку, нарадзіла здаровае дзіця
29 января 2009 Общество
Ядвіга Сташэўская, Віцебск, Еўрапейскае радыё для Беларусі Мы паведамлялі аб тым, што падчас навагодніх святаў недалёка ад Полацку здарылася аўтамабільная аварыя, падчас якой пацярпела жанчына, якая мела 37-тыднёвую цяжарнасць. Яе везлі ў лякарню, калі ад сутыкнення з сустрэчнай машынай “Хуткая дапамога” вылецела з дарогі і перакулілася. Цяжарную з траўмамі даставілі ў полацкую лякарню, а неўзабаве перавезлі ў Віцебск. Сёння, як паведамілі ў лякарні хуткай дапамогі, яна нарадзіла здаровае дзіця. Гэта - хлопчык. Ён стаў трэцім дзіцёнкам у 24-гадовай маці. Па словах медыкаў, і парадзіха, і немаўля адчуваюць сабе добра. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
29 января 2009 Общество Ядвіга Сташэўская, Віцебск, Еўрапейскае радыё для Беларусі Мы паведамлялі аб тым, што падчас навагодніх святаў недалёка ад Полацку здарылася аўтамабільная аварыя, падчас якой пацярпела жанчына, якая мела 37-тыднёвую цяжарнасць. |
|