У Светлагорску сярод белага дня згарэў папулярны бар
30 января 2009 Общество
Арсень Даніловіч, BulletinOnline Здарэнне адбылося ўчора на адной з асноўных вуліц горада. Шматлікія сведкі лічаць, што пажарнікі былі не на вышыні і дазволілі агню знішчыць "Брыльянт". Добра вядомы тамтэйшым бар "Брыльянт" успыхнуў каля 16 гадзін, калі там былі наведвальнікі. Па словах відавочцаў, спачатку з-пад даху пабудовы з'явіўся дымок - было падобна на тое, што гарыць нейкае электраабсталяванне. Прысутныя хутка пакінулі памяшканне. Ппрыватны бар знаходзіўся на ўскрайку лесапарку. Насупраць праз вуліцу - жылыя будынкі, побач - пешаходны пераход. Каля месца здарэння сабралася больш за сотню людзей. - Усё было на маіх вачах, - гаворыць адзін з мясцовых жыхароў. - Прыехалі пажарныя, пачалі тушыць тонкай струёй вады. Было такое ўражанне, што ў іх няма вады. Каб тушылі пенай, то, магчыма, і не згарэла б усё. Да супрацьпажарнага крану, адкуль разгарнулі рукавы для падачы вады, некалькі дзесяткаў метраў. Агонь распаўсюдзіўся па даху і перакінуўся на сцены. Сярод людзей, якія назіралі за ўсім, можна было пачуць меркаванне: пажарныя працавалі марудна, бару "далі згарэць". "Брыльянт" быў адной з папулярных кропак у горадзе, тут часта адзначалі розныя ўрачыстасці. Аматары піва "Рэчыцкае" цанілі тое, што тут можна было набыць нефільтраваны гатунак, які з-за асаблівых умоваў захоўвання прадаецца ў лічаных месцах па Гомельскай вобласці. Раней на тым самым месцы размяшчаўся бар "Пянькі". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 января 2009 Общество Арсень Даніловіч, BulletinOnline Здарэнне адбылося ўчора на адной з асноўных вуліц горада. |
|