Цэны на рыбу павысілі па таемным загадзе?
30 января 2009 Экономика и бизнес
Наста Ігнатовіч, Еўрапейскае радыё для Беларусі Як даведалася Еўрарадыё, у Беларусi рыбу сёлета не закуплялi. Усё, што прадаецца, было завезена да дэвальвацыi. Але, тым не менш, кошты на яе павысiлi. Да таго ж iмпарт рыбы манапалiзаваны дзяржавай, а за павышэнне коштаў на рынках штрафавалi прадпрымальнiкаў. Дык хто павысiў кошты? За апошнi месяц кошты на рыбу падвысiлiся на 20%. Iмпарцёры кажуць, што дзейнiчалi паводле закона, i спасылаюцца на невядомы лiст. Сёння за 300 грамаў сёмгi ў сталiчным унiверсаме вам давядзецца аддаць ажно 19 тысяч рублёў. Яшчэ нядаўна яна прадавалася па 16 тысячаў "Чаму ў вас настолькi падаражэла рыба?" - пацiкавiлася Еўрарадыё ў супрацоўнiцы крамы. Супрацоўнiца: "Паднялi ж цэны, на 20%. У нас жа надбаўка канкрэтная, мы не можам яе перавысiць. Гэта пастаўшчык падымае цану" Звярнулiся мы з такiм самым пытаннем i да iмпарцёраў. ЕРБ: Чаму ў вас настолькi падаражэла рыба? "Рыба закупляецца ў валюце", - патлумачыў Еўрарадыё адзiн з галоўных беларускiх пастаўшчыкоў "Вiталюр". Таму, згодна з яго словамi, i цэны пералiчылi ў адпаведнасцi з новым курсам. Але тут жа самi прызналiся, што сёлета рыбу ў Беларусь не завозiлi. "Вiталюр": "Цэны, натуральна, змянiлiся, паколькi гэта iмпартны тавар. Ён закупляецца ў валюце. Мы цяпер не закупляем, гэта ўсё тое, што было куплена раней. I на сённяшнi дзень проста на новы курс усё пералiчана" Атрымоўваецца, што яшчэ летась пастаўшчыкi закупiлi рыбу па адным курсе - сёння прадаюць па iншым. Чаму мiнулагоднюю рыбу прадаюць па новых цэнах? I цi законная такая спекуляцыя на курсе? "Усё ў адпаведнасцi з iнструкцыямi", - запэўнiлi нас на дзяржпрадпрыемстве "Белрыба", якое, дарэчы, падпарадкоўваецца Ўпраўленню справамi прэзiдэнта: "Белрыба": "У нас ёсць дазвол. У эканамiстаў ёсць iнфармацыйны лiст, ёсць дакумент, там указаная прычына падаражэння". Пры гэтым, што за дакумент i якiя там прапiсаныя прычыны, нам адказаць адмовiлiся. Нагадаем, што нядаўна ўрад абвясцiў чарговы конкурс на вызначэнне прадпрыемстваў, якiя будуць мець права iмпартаваць рыбу. Конкурс ужо адбыўся, але вынiкаў пакуль няма. Таму няма i новай рыбы. Ёсць старая, але па новых коштах. Пра тое, што рыба ў Беларусi засталася толькi мiнулагодняя, нам пацвердзiлi на прадпрыемстве "Санта Брэмар": "Нi ў кога, i ў нас у тым лiку, няма дазволу на ўвоз марожанай рыбы ў Рэспублiку Беларусь. На сёння ўся рыба, што была патанней, яна ўжо ўся прададзеная, а больш мы нiчога не завозiлi . Мы сёння ўжо не гандлюем найменнем дваццаццю рыбы. Усе юрыдычныя асобы, якiя займалiся ўвозам рыбы ў Рэспублiку Беларусь, на працягу студзеня нiчога не завозяць. Таму што конкурс адбыўся, але вынiкi конкурса па ўвозу рыбы ў Беларусь пакуль не аб"яўленыя". Але нашая суразмоўца прызналася, што калi "Санта Брэмар" атрымае дазвол на iмпарт рыбы, то i цэны абавязкова падвысiць: "Калi мы прывязем тавар у лютым, то, канечне, курс мы будзем браць той, якi будзе iснаваць на момант фармiравання цаны, i, канечне, цана трошкi паднiмецца - бо гэта ж зразумела, што курс у снежнi быў адзiн, а ў лютым будзе iншы". То бок сапраўднае падаражэнне коштаў на рыбу яшчэ наперадзе? I прадпрымальнiкi не пры чым. Колькi каштуе рыба ў Варшаве i ў Мiнску (у рублях) @font-face { font-family: Cambria Math; } @page Section1 {size: 612.0pt 792.0pt; margin: 2.0cm 42.5pt 2.0cm 3.0cm; mso-header-margin: 36.0pt; mso-footer-margin: 36.0pt; mso-paper-source: 0; } P.MsoNormal { FONT-SIZE: 12pt; MARGIN: 0cm 0cm 0pt; FONT-FAMILY: "Arial","sans-serif"; mso-style-unhide: no; mso-style-qformat: yes; mso-style-parent: ""; mso-pagination: widow-orphan; mso-fareast-font-family: "Times New Roman"; mso-bidi-font-family: "Times New Roman" } LI.MsoNormal { FONT-SIZE: 12pt; MARGIN: 0cm 0cm 0pt; FONT-FAMILY: "Arial","sans-serif"; mso-style-unhide: no; mso-style-qformat: yes; mso-style-parent: ""; mso-pagination: widow-orphan; mso-fareast-font-family: "Times New Roman"; mso-bidi-font-family: "Times New Roman" } DIV.MsoNormal { FONT-SIZE: 12pt; MARGIN: 0cm 0cm 0pt; FONT-FAMILY: "Arial","sans-serif"; mso-style-unhide: no; mso-style-qformat: yes; mso-style-parent: ""; mso-pagination: widow-orphan; mso-fareast-font-family: "Times New Roman"; mso-bidi-font-family: "Times New Roman" } .MsoChpDefault { FONT-SIZE: 10pt; mso-style-type: export-only; mso-default-props: yes; mso-ansi-font-size: 10.0pt; mso-bidi-font-size: 10.0pt } DIV.Section1 { page: Section1 } #player0 { VISIBILITY: hidden } Мiнск, "Радзiвiлаўскi"Варшава, "Тэска"Селядцы8300/61007300Сёмга салёная55310/5200034000Сёмга марожаная2951013370Мiнтай134909970Акунь2055011300Фарэль марожаная337407300 Фота - photo.bymedia.net Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 января 2009 Экономика и бизнес Наста Ігнатовіч, Еўрапейскае радыё для Беларусі Як даведалася Еўрарадыё, у Беларусi рыбу сёлета не закуплялi. |
|