21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сцяна

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сцяна

Якая наша памяць пераборлiвая! Захацеў напiсаць пра такую простую рэч, як сцяна. І тут жа паўстала некалi прачытанае: малады Уладзiмiр Iльiч Ульянаў, яшчэ не Ленiн, першы раз падвяргаецца арышту за рэвалюцыйную дзейнасць. I яго, маладога чалавека, жандар ушчувае. Што, маўляў, сцяна — куды вы пхняцеся. А Ленiн (ужо барацьбiт) адказвае, што сцяна трухлявая — тыцнi i развалiцца. Шмат з той пары мiнулася. Узнiкалi розныя сцены памiж сацыялiстычным лагерам i лагерам капiталiстычным. Былi яны халодныя, а часам i агнястрэльныя. Памятаеце, славутая "Сцяна камунараў" цi як яе яшчэ называлi "Сцяна федэратаў" на могiлках Пер-Лашэз у Парыжы. Тут у 1871 годзе без суда i следства контррэвалюцыянеры расстралялi вялiкую групу прыхiльнiкаў камуны. З часам знiкла халодная сцяна памiж двума блокамi дзяржаў, а пасля разбурэння славутай Берлiнскай сцяны, якую разабралi на сувенiры, знiкла i непрыкрытая варожасць памiж краiнамi. Па-новаму жывём...

Але ж была i ёсць славутая Кiтайская сцяна, адзiны рукатворны чалавечы аб’ект, якi можа назiраць касманаўт з калязямной арбiты, не ўзброены нейкiмi прыстасаваннямi. Пачыналi яе мураваць у IV — III стагоддзях да нашай эры. А даўжыня яе каля пяцi тысяч кiламетраў. Недзе праз сто метраў збудаваныя вежы на гэтай сцяне, а таксама крэпасцi. Такiм чынам iмператары тагачаснага Кiтая меркавалi абараняцца ад нашэсцяў паўночных народаў. Але не ўбераглiся... Былi тут заваёўнiкi i з поўначы.

Увогуле ж разуменне сцяны цесна звязана з крэпасцю, турмой. З дзяцiнства мы помнiм прыгоды героя Аляксандра Дзюма графа Монтэ Крыста. Са сваiм настаўнiкам яны спрабавалi ўцячы з крэпасцi, прабiўшы крапасную сцяну, ды нешта там абат Фарыа не так разлiчыў.

Ды што там прыклады з французскай. Адна з апошнiх кнiг Васiля Быкава так i называлася — "Сцяна". У ёй у асноўным творы пра вайну Айчынную, гiстарычныя падзеi вайны грамадзянскай. Але ёсць i апавяданне "Сцяна". Невялiкае, але вельмi шчымлiвае — i для Быкава ў нечым новае. Там адзiн герой — вязень у крэпасцi. Не акрэслiваецца нi месца дзеяння, нi гiстарычны час. Пiсьменнiка цiкавiць псiхалагiчны партрэт героя, яго перажываннi, яго прага да волi. У сваёй адзiночнай камеры ён абследуе сцены i заўважае:

"Сцяна была сцюдзёная i цвёрдая. Спрэс шурпатыя бакi гранiту, закамянелыя ад часу наплывы вапны. Дзе-нiдзе, праўда, траплялi мякчэйшыя кавалкi, складзеныя з каменя-ракушачнiка. I толькi ў кутку, у сырым i нават вiльготным кутку ўнiзе... Час цi, можа, вiльгаць штосьцi зрабiлi нават з каменнем цi з вапнавай зацвярдзеласцю — там, здалося яму, было трохi мякчэй. Вядома, не так, каб можна было штось выдраць, якi кавалак. Але калi парупiцца... Мусiць варта было паспрабаваць".

I чалавек пачынае па жменьцы, па драбочку капаць. Доўга i пакутлiва — з расчараваннямi i новым уздымам, хаваючыся ад наглядчыкаў. Лiкуючы, калi праз сцяну прабiўся першы праменьчык святла. Ён выкапаў сабе ход, вылез уначы праз яго... Ды апынуўся ва ўнутраным дварышчы турмы, абкружанай яшчэ большай сцяной.

Ёсць паралелi з французскiм раманiстам. Але ў Дзюма на першым плане прыгода, iнтрыга, нават забаўляльнасць. У Быкава ж тонкi псiхалагiчны партрэт вязня, якi паверыў у няблiзкую, але свабоду. Iшоў да яе ўпарта. А калi атрымаў ад жыцця паразу, страцiў у нечым i чалавечае аблiчча:

"Жыць у турме не мела сэнсу, памерцi таксама мела не большы сэнс. Добра б не нарадзiцца зусiм. Але, на жаль, тое ад яго не залежала..."

У Максiма Танка, у ранняй яго творчасцi, шмат упамiнаецца сцяна менавiта вязнiцы, астрога, турмы. Сам паэт сядзеў у Лукiшках, ведаў тагачасную рэчаiснасць, пераслед польскiмi ўладамi беларускага руху. Вось мацi прыйшла праведаць сына:

Пад астрога сцены лютыя

Хлеба ў торбе прынясла,

Толькi стража вось астрожная

Перадачы не ўзяла.

А ў больш позняй творчасцi паэта чуваць ужо iншыя матывы:

Мы ў свой горад прыйшлi

Ад Масквы i ад сцен Сталiнграда.

Памяншальная ад сцяны — сценка. Аказваецца, i пра сцяну можна пiсаць лiрычна. Вось у Пiмена Панчанкi:

Якi прастор!

Здалёк стаяць

Чатыры сценкi бору.

Ёсць у рускай мове слова стенать. У беларускай яму не зусiм дакладна адпавядае — стагнаць. А рускае слова паходзiць, вiдаць, ад сцяны. I ў "Слове аб палку Iгаравым" Яраслаўна плача-стенает на гарадской сцяне.

А вось яшчэ ў Янкi Брыля некалi вычытаў i запомнiў:

"На сцяну людзi дзёрлiся з найвялiкшай бяды. "Гарбачэ назбiралi грыбоў, наварылi, наелiся, а потым усёю сям’ёю на сцены дзерлiся. Не дай Божа!.." Такое, казалi, калiсьцi было".

А колькi ў нашага народа трапных выразаў, звязаных са сцяной!

Бiцца галавой аб сцяну — быць у вялiкай роспачы i горы.

— быць у вялiкай роспачы i горы.

Iлбом сцяны не праб’еш — справа, у якой загадзя не прадбачыцца поспеху.

— справа, у якой загадзя не прадбачыцца поспеху.

Сцены вушы маюць — трэба асцерагацца, гаварыць таемна. Дарэчы, у старасвецкiх палацах часта сустракаюцца спецыяльныя адтулiны ў сценах, з дапамогай якiх падслухоўвалi.

— трэба асцерагацца, гаварыць таемна. Дарэчы, у старасвецкiх палацах часта сустракаюцца спецыяльныя адтулiны ў сценах, з дапамогай якiх падслухоўвалi.

Мiж чатырох сцен — не мець нi з кiм стасункаў, не выходзiць з дому.

— не мець нi з кiм стасункаў, не выходзiць з дому.

Прыперцi да сцяны — паставiць перад фактамi, выкрыць нешта непрыгожае ў паводзiнах i ўчынках чалавека.

— паставiць перад фактамi, выкрыць нешта непрыгожае ў паводзiнах i ўчынках чалавека.

Свае сцены — пра свой дом.

— пра свой дом.

Ставiць да сцяны — гэта з часоў лiхалецця, калi ў вiхурах падзей вялi на расстрэл.

— гэта з часоў лiхалецця, калi ў вiхурах падзей вялi на расстрэл.

Стаць сцяною — усе сiлы аддаць на абарону чаго-небудзь цi каго-небудзь.

— усе сiлы аддаць на абарону чаго-небудзь цi каго-небудзь.

Сцяна да сцяны — так раней будавалiся нашы бацькi, эканомiлi месца на хату, хлявы. А пажарам выгарала не адна хата.

— так раней будавалiся нашы бацькi, эканомiлi месца на хату, хлявы. А пажарам выгарала не адна хата.

Як за каменнай сцяной — пад надзейнай аховай, жыць спакойна, багата дзякуючы каму-небудзь.

— пад надзейнай аховай, жыць спакойна, багата дзякуючы каму-небудзь.

Як у сцяну гарохам — не рэагуе, не звяртае ўвагi на што-небудзь сказанае.

— не рэагуе, не звяртае ўвагi на што-небудзь сказанае.

Дарэчы, беларускае слова сценка азначае не толькi маленькую сцяну, не толькi сценку, якую было модна ставiць у пакоi ў 70-я гады. А туды тэлевiзар, а туды крышталю, а туды кнiжак, як правiла не чытаных. Сценка ў нашай мове азначае яшчэ шырокую мяжу, палявую дарогу..

Дык вось адкуль прыйшло ў беларускую мову слова засценак. У тым яго тлумачэннi як хутар альбо невялiкае паселiшча дробнай шляхты, якая арандавала землi, што таксама звалiся засценкам. Засценкi пачалi ўзнiкаць на землях, якiя не ўвайшлi ў сялянскiя надзелы яшчэ ў ХVI стагоддзi, пасля ўвядзення валочнай сiстэмы землекарыстання.

Праўда, у тлумачэннях да "Пана Тадэвуша" Адама Мiцкевiча крыху па-iншаму. У тыя часы iснавалi i засценкi, i ваколiцы, каб адрознiць iх шляхецкасць ад вёсак. Жыхары засценка звычайна паходзiлi з аднаго роду i былi аднафамiльцамi. Ваколiцы ж складалiся са шляхцiцаў розных родоў.

Дарэчы, у гэтай паэме адзiн раздзел цалкам прысвечаны апiсанню засценка. Праўда, ён у запусценнi, без добрай гаспадарскай рукi:

Аднак усё ў двары згнiло нашчэнт,

збуцвела —

Страха трохсцённiка

на кроквах ледзь лiпела;

З яе, замшэлай,

дзiркi зеўралi з-пад латаў.

На стрэхах пабудоў

надворны луг бахматы

Аж вочы рэзаў

гамай колераў стракатых...

Пачакайце, а ў Аркадзя ж Чарнышэвiча ёсць раман-хронiка "Засценак Малiнаўка", вiдаць, лепшы яго твор. Там у яго сваё тлумачэнне назвы засценак:

"Не ведаю чаму, але стачынцы называлi сваю вёску засценкам. Можа, таму, што ўсе яны былi са шляхты: розныя Стычынскiя, Мыслiцкiя, Бранавiцкiя i iншыя бедакi з радавiтымi прозвiшчамi".

Ну а слова засценак у адмоўным i страшным яго тлумачэннi прыйшло да нас з Маскоўскай Русi. Не будзем пра гэта шмат i гаварыць.

А вось закончым з Якуба Коласа:

Iдзе Мiхал, прад iм сялiба,

Засценак добра так знаёмы,

I хоць няважныя харомы

Тут гэта шляхта збудавала,

Але жыве i гора мала!

Шмат Коласа ў свой час крытыкавалi за "Новую зямлю" "аглаблёвыя" крытыкi, але гэта паэма пра самае запаветнае, аб чым марыў беларускi селанiн — свая зямля, свая сядзiба. Хоць i не шляхцюк, а хачу жыць па-чалавечы.

Сёння, вядома ж, няма на нашай зямлi засценкаў. Але ёсць фермерскiя гаспадаркi, дачныя ўчасткi. Назвы новыя, а сутнасць ранейшая. Яшчэ цягне беларуса зямля.

Алесь Касцень.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Якая наша памяць пераборлiвая! Захацеў напiсаць пра такую простую рэч, як сцяна. І тут жа паўстала некалi прачытанае: малады Уладзiмiр Iльiч Ульянаў,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика