21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прасоўваючы ў ЮНЕСКА адны помнікі, дзяржава нішчыць іншыя

26.08.2009 15:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

4 февраля 2009 Общество
Язэп ШЧАБЛОЎСКІ, Svabodaby.net

На мінулым тыдні на выніковым пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры міністр Уладзімір Мацвяйчук паведаміў, што да 2010 года мае быць падрыхтавана дасье для ўнясення фартыфікацыйных збудаванняў Брэсцкай крэпасці ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА. Колькі беларускіх аб’ектаў ужо ўключаны ў згаданы спіс і якія яшчэ на гэта прэтэндуюць? Якія выгады дае высокі міжнародны статус? “Тут і цяпер” знайшла адказы на гэтыя пытанні.

“Прадстаўніцтва ў Спісе сусветнай спадчыны ЮНЕСКА — справа дзяржаўнага прэстыжу, сведчанне таго, што краіна ёсць частка сусветнай цывілізацыі, — распавядае нам старшыня рэспубліканскай рады Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч. — У 1992 годзе першым на тэрыторыі былога СССР у спіс быў уключаны Нацыянальны парк “Белавежская пушча”. Следам за ім — Мірскі (2000) і Нясвіжскі (2005) замкі, а таксама геадэзічная дуга Струвэ. То бок і прыродныя, і гісторыка-культурныя аб’екты, што прэстыжна ўдвая. Распаўсюджана меркаванне, што з уключэннем у Спіс ЮНЕСКА грошы пасыплюцца залатым дажджом. Гэта не так, бо туды ўносяцца аб’екты, утрыманне і рэстаўрацыю якіх дзяржава спраўна фінансуе. Натуральна, існуе сістэма міжнародных грантаў, але яны невялікія (20-40 тысяч еўра) і выдаюцца пад канкрэтныя мэты”.

Якія яшчэ беларускія дзівосы могуць прэтэндаваць на прызнанне міжнароднай супольнасці?

Сёння ў Дзяржспісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў больш за 4,7 тысячы аб’ектаў. Наша заканадаўства дзеліць іх на чатыры катэгорыі: 3-я — мясцовага значэння, 2-я — рэспубліканскага, 1-я — міжнароднага, 0-я — помнікі, якія ўнесены ці прапанаваны ў Спіс ЮНЕСКА. Да апошняга часу апроч вышэйзгаданых нулявую катэгорыю мелі Каложская царква ў Гродне, сталічны праспект Незалежнасці, Камянецкая вежа і Аўгустоўскі канал. На згаданым пасяджэнні ў Мінкультуры Мацвяйчук таксама паведаміў, што беларускі бок ужо прадставіў у ЮНЕСКА дасье “Аўгустоўскі канал — твор чалавека і прыроды”. Акрамя гэтага, падрыхтаваны дакументы “Матэрыяльнае ўвасабленне духоўнай спадчыны святой Ефрасінні Полацкай”. На стадыі распрацоўкі яшчэ два: “Драўлянае дойлідства беларускага Палесся” і “Культавыя пабудовы абароннага тыпу”.

У той жа час Мінкультуры адмовіла грамадскай прапанове аб намінацыі для ўнясення ў Спіс ЮНЕСКА ўрочышча Курапаты пад Мінскам — месца вынішчэння ахвяр палітычных рэпрэсій 1930—1940-х гадоў. “Паводле вызначаных міжнародных нормаў [аб’ект] не можа быць аднесены да выдатнай сусветнай каштоўнасці, якая мае культурную значнасць і выходзіць за нацыянальныя межы”, — гаворыцца ў лісце намесніка культуры Уладзіміра Грыдзюшкі на імя старшыні Таварыства аховы помнікаў.

“Дамагчыся ўключэння ў Спіс ЮНЕСКА — надзвычай складаная задача, — працягвае Антон Астаповіч. — Толькі для падачы заявы (паводле міжнародных нормаў, яе складаннем займаюцца выключна дзяржорганы — Мінкультуры, МЗС, Камісія па справах ЮНЕСКА) неабходна выканаць усе пункты 20-старонкавага нарматыўнага дакумента ажно да коскі. Акрамя гэтага, цяперашняя тэндэнцыя такая, што ў спіс амаль не заносяць адзінкавыя аб’екты, аддаючы перавагу ансамблевай забудове. Гэтак была адхілена прапанова Беларусі, што тычылася Камянецкай вежы. Замест яе парэкамендавалі падрыхтаваць супольную заяву з Польшчай і Украінай, дзе захаваліся падобныя помнікі галіцка-валынскага абароннага дойлідства XII-XIII стагоддзяў”.

Спадар Астаповіч падкрэслівае, што прапаноўваючы на разгляд ЮНЕСКА адны аб’екты, дзяржавы нішчаць іншыя. “Так, у Нясвіжскім замку падчас рэстаўрацыі парушаны ўсе магчымыя законы і методыкі. Ведаю, што польскія кансерватары ўжо ініцыіравалі выключэнне замка са Спіса ЮНЕСКА і падрыхтавалі дасье са шматлікімі парушэннямі ў часе рэстаўрацыі. Таварыства аховы помнікаў гатова падтрымаць гэтую прапанову.

У нас ёсць шмат пытанняў і па рэканструкцыі Мірскага замка. Многа гаворыцца пра Аўгустоўскі канал. А мне хочацца запытацца, ці ўвязаны турыстычныя планы Мінкульта і Мінспорту і турызму з Міністэрствам энергетыкі, бо ўсім вядома, што на Нёмане пабудуюць Гродзенскую ГЭС? Дагэтуль невядома, ці прадугледжаны ў праекце шлюзавыя камеры, без якіх ні пра якое развіццё канала не выпадае гаварыць”, — лічыць эксперт.

Дадамо, што рэальная пагроза навісла і над найстаражытным храмам Беларусі — Каложскай (Барысаглебскай) царквой другой паловы XII стагоддзя ў Гродне. Каб зрабіць помнік больш прывабным для турыстаў, мясцовыя ўлады вырашылі ўзнавіць яго ў першасным выглядзе. Але дакументы XII стагоддзя не захаваліся, і таму вынікам рэканструкцыі можа стаць эклектычны гібрыд XII і XIX стагоддзяў. “На думку еўрапейскіх экспертаў, нельга спрабаваць аднавіць неіснуючую частку храма XII стагоддзя з сучасных матэрыялаў, якія імітуюць арыгінальныя гістарычныя, бо гэта знішчыць яго унікальнасць назаўсёды”, — напісаў у адмысловым артыкуле былы намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама, лідэр руху “За свабоду” Аляксандр Мілінкевіч.

Дарэчы

Сёння ў Спісе сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА 878 аб'ектаў (у тым ліку 679 культурных, 174 прыродных і 25 змешаных) у 145 краінах. Дзяржавы, на тэрыторыі якіх размешчаны аб'екты Сусветнай спадчыны, бяруць на сябе абавязацельствы па іх захаванні.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
4 февраля 2009 Общество Язэп ШЧАБЛОЎСКІ, Svabodaby.net На мінулым тыдні на выніковым пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры міністр Уладзімір Мацвяйчук паведаміў, што да 2010 года мае быць падрыхтавана дасье для ўнясення фартыфікацыйных збудаванняў Брэсцкай крэпасці ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика