У Віцебску дзве кандуктаркі выкрылі банду фальшываманетчыкаў
4 февраля 2009 Общество
Ядвіга Сташэўская,, Еўрапейскае радыё для Беларусі Дзякуючы пільнасці дзвюх віцебскіх кандуктарак была выкрытая група, якая вырабляла ды распаўсюджвала фальшывыя беларускія грошы. Адна жанчына, пералічваючы выручку, знайшла сярод грошай падазроную дваццацітысячную купюру. Яна паведаміла пра гэта дыспетчарам, а тыя распаўсюдзілі інфармацыю сярод кіроўцаў тралейбусаў ды трамваяў. У той жа дзень пільнасць выявіла другая кандуктарка. Яна зразумела, што “дваццатка” несапраўдная, бо навобмацак нейкая не такая. Двое п’яных мужчын, што разлічыліся фальшыўкай за праезд, як высветлілася, у той жа дзень збылі несапраўдныя грошы прадавачкам латэрэі “Суперлато” ды набылі за фальшыўку букет. А падрабляў беларускую валюту іх сябар з Пастаўшчыны. Дарэчы, падробкі былі невысокай якасці: як паведамілі ў міліцыі, фарба расплывалася, калі да купюры датыкаліся чымсьці вільготным. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
4 февраля 2009 Общество Ядвіга Сташэўская,, Еўрапейскае радыё для Беларусі Дзякуючы пільнасці дзвюх віцебскіх кандуктарак была выкрытая група, якая вырабляла ды распаўсюджвала фальшывыя беларускія грошы.
|
|