На радзіме Касцюшкі адзначылі 263-я ўгодкі з дня яго нараджэння
4 февраля 2009 Калейдоскоп
Юльян Навумік, Еўрапейскае радыё для Беларусі Дата 5 лютага - адна з нешматлікіх, якая лучыць у прасторы і часе афіцыйныя ўлады, апазіцыю і нават замежнікаў. Гэта - дзень нараджэння легендарнага Тадэвуша Касцюшкі, чалавека, якога лічаць сваім героем некалькі нацый. На радзіму славутага змагара за незалежнасць ад Расійскай імперыі ў Мерачоўшчыну, што каля Косава ў Івацэвіцкім раёне, сёння прыехалі агулам каля ста чалавек. Ад уладаў былі чыноўнікі абласнога і раённага ўзроўню. Прысутнічалі каля 40 актывістаў розных партый, пераважна з Брэстчыны. Прыехалі ў Мерачоўшчыну і дыпламаты Польшчы ды Злучаных Штатаў. Пасля афіцыйнай часткі для прыхільнікаў дэмакратычнага руху сіламі мясцовых краязнаўцаў была зладжаная экскурсія па мемарыяльных месцах Косаўшчыны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
4 февраля 2009 Калейдоскоп Юльян Навумік, Еўрапейскае радыё для Беларусі Дата 5 лютага - адна з нешматлікіх, якая лучыць у прасторы і часе афіцыйныя ўлады, апазіцыю і нават замежнікаў.
|
|