Алесь Разанаў апынецца «між медытацыяй і рацыяй»
11 лютага ў сталічнай Гістарычнай майстэрні (вул. Сухая, 25) Анатоль Івашчанка прэзентуе сваю кнігу «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй».
Удзельнікі прэзентацыі падзеляцца на два літаратурныя лагеры. За «Медытацыю» выступяць Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Галіна Дубянецкая, Барыс Пятровіч і Усевалад Сцебурака. За «Рацыю» — Пятро Васючэнка, Ганна Кісліцына, Алесь Пашкевіч, Анатоль Сідарэвіч і Міхась Тычына. Алесь Разанаў выступіць сам за сябе. Вечар аздобіць гурт старадаўняй музыкі «Расалія». Пачатак імпрэзы ў 17.00. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
11 лютага ў сталічнай Гістарычнай майстэрні (вул. |
|