Літва ўвядзе карту літоўца?
9 февраля 2009 В мире
Westki.info Створаная прэзідэнтам Літвы працоўная група юрыстаў прапанавала ўзаконіць Карту літоўца, якая гарантавала б асобам літоўскага паходжання магчымасць карыстацца аднолькавымі з грамадзянамі Літвы эканамічнымі, сацыяльнымі і культурнымі правамі, паведамляе ELTA. Уладальнікі Карты літоўца атрымлівалі б такое ж права жыць у Літве, як і грамадзяне рэспублікі, атрымліваць адукацыю, займацца гаспадарчай дзейнасцю, але не маглі б ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта і Сойма. Як паведаміў прадстаўнік працоўнай групы, дацэнт Вільнюскага ўніверсітэта Дайнюс Жалімас, юрысты прапаноўваюць даручыць ураду да канца году падрыхтаваць адпаведныя прававыя акты. Гэта прадугледжана ў праекце, які ў панядзелак будзе прадстаўлены прэзідэнту, паведамляе delfi.lt. Падобны інстытут Карты паляка дзейнічае ў Польшчы. Дарэчы, да яго крытычна паставіліся як беларускія, так і літоўскія ўлады. Наш паўночна-заходні рэгіён мае вёскі, дзе кампактна пражывае літоўскае насельніцтва. З Карты літоўца маглі б скарыстаць многія жыхары памежных тэрыторыяў. Але пытанне, ці добра існаванне падобных картаў для беларускай дзяржавы? Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
9 февраля 2009 В мире Westki.info Створаная прэзідэнтам Літвы працоўная група юрыстаў прапанавала ўзаконіць Карту літоўца, якая гарантавала б асобам літоўскага паходжання магчымасць карыстацца аднолькавымі з грамадзянамі Літвы эканамічнымі, сацыяльнымі і культурнымі правамі, паведамляе ELTA.Уладальнікі Карты літоўца...
|
|