Магілёўскі гарвыканкам узнагародзіў ТБМ
9 февраля 2009 Общество
Андрэй Мікалаеў, Польскае радыё для замежжа У Магілёве падведзеныя вынікі конкурсу на найлепшае спартова-культурнае мерапрыемства. Гарадзкая суполка Таварыства беларускай мовы - у сьпісе пераможцаў. Конкурс на найлепшую арганізацыю спартова-культурнага мерапрыемства ладзіў Магілёўскі гарвыканкам. Паводле вынікаў конкурсу, першае й другое месца занялі мясцовы малаказавод ды прадпрыемства “Магатэкс”, а трэцяе месца з узнагародай у 1050000 рублёў прысуджана гарадзкой суполцы Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны. Летась канкурсанты - пераважна дзяржаўныя ўстановы ды арганізацыі - на цэнтральных пляцоўках заахвочвалі магілёўцаў да культуры й спорту. Цягам 2008 году прадстаўнікі кожнай арганізацыі ў вызначаны дзень меліся правесьці адно мерапрыемства. У сквэры 40-годзьдзя Перамогі 21 верасьня сябры ТБМ зладзілі спартовае сьвята пад назваю “Краіна здароўя”. Удзельнікі мерапрыемства прыцягнулі ўвагу мінакоў шматлікімі спаборніцтвамі, песьнямі ды забавамі. На завяршэньне ўсе гледачы спартовага сьвята атрымалі буклеты з інфармацыяй пра дзейнасьць ТБМ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
9 февраля 2009 Общество Андрэй Мікалаеў, Польскае радыё для замежжа У Магілёве падведзеныя вынікі конкурсу на найлепшае спартова-культурнае мерапрыемства. |
|