21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Непрымiрымая вайна ў мiрны час

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Непрымiрымая вайна ў мiрны час

Пешаходы i вадзiцелi: хто каго?

Вы за рулём — вадзiцель. Аднак выйшаў з машыны — i ўжо пешаход. Прычым неўзабаве кожны трэцi пешаход (а калi браць дарослых людзей, то, мажлiва, i кожны другi) стане адначасова i кiроўцам. На сённяшнi дзень на адну тысячу жыхароў Гродзеншчыны — 290 аўтамабiляў, якiх штогод становiцца ў вобласцi больш прыкладна на 15 тысяч. Нават зыходзячы з гэтых рэалiй паважлiвыя, можна сказаць, партнёрскiя адносiны памiж удзельнiкамi дарожнага руху павiнны быць нормай — не проста як нейкая агiтацыя, а на ўзроўнi iнстынкту самазахавання. Але факты, на жаль, сведчаць аб iншым. Факты жудасныя, як у кашмарным сне. Такое ўражанне, што сёння, у мiрны час iдзе непрымiрымая "вайна" памiж пешаходамi i вадзiцелямi.

 

Інфармацыя да роздуму

Вы за рулём — вадзiцель. Аднак выйшаў з машыны — i ўжо пешаход. Прычым неўзабаве кожны трэцi пешаход (а калi браць дарослых людзей, то, мажлiва, i кожны другi) стане адначасова i кiроўцам. На сённяшнi дзень на адну тысячу жыхароў Гродзеншчыны — 290 аўтамабiляў, якiх штогод становiцца ў вобласцi больш прыкладна на 15 тысяч. Нават зыходзячы з гэтых рэалiй паважлiвыя, можна сказаць, партнёрскiя адносiны памiж удзельнiкамi дарожнага руху павiнны быць нормай — не проста як нейкая агiтацыя, а на ўзроўнi iнстынкту самазахавання. Але факты, на жаль, сведчаць аб iншым. Факты жудасныя, як у кашмарным сне. Такое ўражанне, што сёння, у мiрны час iдзе непрымiрымая "вайна" памiж пешаходамi i вадзiцелямi.

 

Інфармацыя да роздуму

 

Вы за рулём — вадзiцель. Аднак выйшаў з машыны — i ўжо пешаход. Прычым неўзабаве кожны трэцi пешаход (а калi браць дарослых людзей, то, мажлiва, i кожны другi) стане адначасова i кiроўцам. На сённяшнi дзень на адну тысячу жыхароў Гродзеншчыны — 290 аўтамабiляў, якiх штогод становiцца ў вобласцi больш прыкладна на 15 тысяч. Нават зыходзячы з гэтых рэалiй паважлiвыя, можна сказаць, партнёрскiя адносiны памiж удзельнiкамi дарожнага руху павiнны быць нормай — не проста як нейкая агiтацыя, а на ўзроўнi iнстынкту самазахавання. Але факты, на жаль, сведчаць аб iншым. Факты жудасныя, як у кашмарным сне. Такое ўражанне, што сёння, у мiрны час iдзе непрымiрымая "вайна" памiж пешаходамi i вадзiцелямi.

 

Інфармацыя да роздуму

У 2008 годзе ў Гродзенскай вобласцi адбылiся 834 дарожна-транспартныя здарэннi, у якiх загiнулi 194 чалавекi (увогуле на дарогах Беларусi — 1561), а 885 былi траўмаваныя. 335 ДТЗ (41 працэнт)— гэта наезды на пешаходаў (78 чалавек загiнулi i 274 атрымалi раненнi). Асноўныя прычыны ДТЗ — парушэннi правiлаў дарожнага руху пешаходамi (24 працэнты ад агульнай колькасцi аўтааварый), кiраванне транспартнымi сродкамi ў стане алкагольнага ап’янення (16 працэнтаў), кiраванне без правоў (11,2 працэнта), парушэнне правiлаў праезду пешаходных пераходаў (11,1 працэнта), парушэнне правiлаў праезду перакрыжаванняў (10 працэнтаў).

Супрацоўнiкi ДАI вобласцi летась выявiлi 7563 (у 2007 годзе — 6979) факты кiравання транспартам у стане алкагольнага ап’янення, па вiне такiх вадзiцеляў здзейснены 133 ДТЗ, у якiх 52 чалавекi загiнулi i 166 траўмаваныя. За перавышэнне вызначанай хуткасцi руху аштрафаваны 49931 вадзiцель. Да адмiнiстрацыйнай адказнасцi прыцягнута 27065 пешаходаў.

... 3 лютага, 16 гадзiн 30 хвiлiн. У патрульнай машыне, якая накiроўваецца на дзяжурства па абласным цэнтры, нарад батальёна дарожна-патрульнай службы ДАI Гродзенскай вобласцi (старшы iнспектар Сяргей Мiхалковiч i iнспектар Мiкалай Еднач), iнспектар аддзялення агiтацыi i прапаганды абласной Дзяржаўтаiнспекцыi Валерый Юдзiн i карэспандэнт "Звязды".

Вынiк дарожна-транспартнага здарэння, сутыкнення вялiкагрузнага аўтамабiля "Вольва" з легкавiком "ДЭУ", бачым ужо праз некалькi хвiлiн на праспекце Кляцкова. Там ужо працуе iншы нарад ДПС. Першая i найбольш верагодная па гарачых слядах версiя аварыi — вiнаваты вадзiцель "фуры". А паколькi "вагавыя катэгорыi" транспартных сродкаў нераўназначныя, адсюль i не катастрафiчныя, але даволi сур’ёзныя наступствы для легкавушкi.

Пакуль Мiкалай Еднач дапамагае сваiм калегам у высвятленнi абставiнаў здарэння, Сяргей Мiхалковiч i Валерый Юдзiн тлумачаць, што вялiкагрузныя машыны (як правiла, з польскiмi альбо расiйскiмi нумарнымi знакамi) нярэдка ствараюць у горадзе даволi сур’ёзныя праблемы. Многiя вадзiцелi, у асноўным беларускiя грамадзяне, пакiдаюць iх проста на вулiцах, ускладняючы рух iншага транспарту. Асаблiва ноччу, калi "фуру" можна i не заўважыць: па гэтай прычыне ўжо бывалi сутыкненнi з iншымi аўтамабiлямi. Правiламi дарожнага руху забараняецца стаянка транспартных сродкаў з тэхнiчна дапушчальнай агульнай масай звыш 3,5 тоны па-за спецыяльна адведзенымi месцамi. Максiмальнае пакаранне за парушэнне — штраф у памеры 0,5 базавай велiчынi. Не надта ўжо i вялiкая сума, калi хочацца спынiцца блiжэй да дому.

Дзяжурства працягваецца па праспекце Янкi Купалы. Побач з унiверсамам "Брэст" —пешаходны пераход, якi рэгулюецца святлафорам, i тым не менш тут знаходзяцца два супрацоўнiкi Дзяржаўтаiнспекцыi. Аказваецца, аднаго святлафора ўжо недастаткова. Некалькi дзён таму менавiта на гэтым месцы ледзь не загiнулi жанчына i мужчына, якiя пераходзiлi на зялёны сiгнал святлафора i былi збiтыя машынай п’янага вадзiцеля.

Спыняемся на вулiцы Перамогi метраў за 200 ад шматлюднага ў "гадзiны пiк" пешаходнага перахода. Такая адлегласць — не праблема для прыбора пад назвай "Вiзiр". I калi з супрацоўнiкам ДАI яшчэ можна паспрачацца наконт абставiнаў таго цi iншага парушэння, то супраць вiдэафiксацыi аргументаў не бывае. Вось i вадзiцель мiкрааўтобуса, якi не прапусцiў чалавека на пешаходным пераходзе, i, да таго ж, быў не прышпiлены рамянём бяспекi, не спрачаецца. I паколькi вiдаць, што ён разумее сваю вiну, то i шраф на першы выпадак мiнiмальны — 35 тысяч рублёў.

Мiкалай Еднач складае пратакол, а тым часам усе нарады, у тым лiку i гэты, атрымлiваюць ад дзяжурнага па ДАI арыенцiроўку на аўтамабiль, якi ў двары аднаго з дамоў па праспекце Янкi Купалы прычынiў пашкоджанне iншай машыне i з’ехаў з месца аварыi. Аднак так былi сведкi, вядомы нумар аўтамабiля — "вiноўнiка" i таму шанцы яго ўладальнiка пазбегнуць адказнасцi практычна нулявыя. Атрымае ён, як гаворыцца, па поўнай праграме. Як правiла, у такiх выпадках за дарожна-транспартнае здарэнне вадзiцель караецца штрафам, а за тое, што пакiнуў месца аварыi — пазбаўляецца правоў.

... Пратакол нарэшце складзены. Дарэчы, цяпер шмат гаворыцца аб спрашчэннi адмiнiстрацыйных працэдур, але што ў гэтым выпадку... Вадзiцель згодны, што парушыў правiла праезду пешаходнага пераходу i гатовы тут жа, па квiтанцыi заплацiць штраф. Аднак так нельга. Iнспектар затрачвае шмат часу на складанне пратакола, можа вынесцi парушальнiку пакаранне, але не мае права тут жа прыняць па квiтанцыi штраф. У чалавека забiраюць талон да вадзiцельскага пасведчання, за якiм ён потым, заплацiўшы штраф, павiнен прыйсцi ў ДАI. Вось дык "спрашчэнне"...

Праўда, бывае i так, што ў чалавека за рулём няма нi гэтага талона, нi вадзiцельскага пасведчання. За сваю практыку ў батальёне ДПС Сяргею Мiхалковiчу ўжо неаднойчы даводзiлася чуць у такiх выпадках, што, маўляў, "дома забыў пасведчанне". А ў рэальнасцi, здаралася, гэты чалавек ... быў пазбаўлены права кiравання транспартным сродкам. Пасля чаго ён бярэ даныя з вадзiцельскага пасведчання свайго знаёмага i называецца яго прозвiшчам, паколькi пашпарт таксама дома. Але "нумар" не праходзiць. У кожным патрульным аўтамабiлi ДАI цяпер ёсць партатыўны камп’ютар, якi можа пазнаёмiць у тым лiку i з фотаздымкам сапраўднага ўладальнiка вадзiцельскага дакумента. Тады аферыст "падымае рукi": "гэта не я".

I вось тут ужо мала не здасца. Калi чалавека сапраўды падвяла забыўлiвасць, то адмiнiстрацыйнае спагнанне — папярэджанне альбо штраф у памеры да дзвюх базавых велiчынь. Аднак калi за рулём асоба, якая ўвогуле не мае права кiравання гэтым транспартным сродкам, то пакаранне — да дваццацi базавых велiчынь, а за паўторнае парушэнне — да пяцiдзесяцi. Хiба ж санкцыi не жорсткiя? А цяпер — лiчба, у якую цяжка паверыць, але гэта факт: летась супрацоўнiкi ДАI Гродзенскай вобласцi затрымалi 5061 вадзiцеля (?!), якiя не мелi правоў на кiраванне транспартнымi сродкамi альбо былi пазбаўленыя права кiравання за дапушчаныя парушэннi.

Зразумела, што з дапамогай камп’ютара проста ў аўтамабiлi супрацоўнiк ДАI можа даведацца i аб парушэннях, якiя былi раней у толькi што затрыманага вадзiцеля. А адсюль i памер штрафу. Напрыклад, за iгнараванне правiлаў праезду пешаходнага перахода можна заплацiць 35, а можна i 175 тысяч рублёў. Калi ж пры гэтым траўмуюцца людзi, то санкцыi куды больш строгiя. Траўмы нязначныя — вадзiцель, згодна з Адмiнiстрацыйным кодэксам, пазбаўляецца права кiравання аўтамабiлем на тэрмiн да двух гадоў альбо караецца штрафам на суму ад 350 тысяч да 1 050 000 рублёў. Траўмы сярэдняй ступенi цяжкасцi (напрыклад, пералом) альбо цяжкiя — парушальнiк, у адпаведнасцi з Крымiнальным кодэксам, можа i волi пазбавiцца.

А якую ж адказнасць за парушэннi Правiлаў дарожнага руху нясуць iншыя яго ўдзельнiкi — пешаходы? Максiмальны штраф на сённяшнi дзень — 17,5 тысячы рублёў, а ў большасцi выпадкаў — 3,5 тысячы. Як вiдаць, пакаранне i блiзка непараўнальнае з санкцыямi да вадзiцеляў. Хаця менавiта па вiне пешаходаў летась адбылася амаль чвэрць дарожна-транспартных здарэнняў.

— Летась нашы супрацоўнiкi пачалi дзяжурыць ледзь не на ўсiх пешаходных пераходах абласнога цэнтра, — расказвае намеснiк начальнiка ўпраўлення ДАI Гродзенскай вобласцi Анатоль Клiмаў. — Стаяла задача прымусiць пешаходаў хадзiць па пешаходных пераходах. А вадзiцеляў — саступаць пешаходам права руху па пешаходным пераходзе. Але адбылася рэакцыя, якой не чакаў нiхто. Пешаходы сталi, можна сказаць, празмерна карыстацца сваiмi правамi, iгнаруючы прапiсныя iсцiны, якiм спрадвеку вучылi ў дзiцячых садках i школах. Больш за тое, яны пачалi з пагардай ставiцца да вадзiцеляў. Вы паглядзiце, дзяўчаты па подыуме ходзяць хутчэй, чым некаторыя пешаходы (i нават зусiм не iнвалiды альбо састарэлыя) па пешаходным пераходзе. Пры гэтым можна паразмаўляць па мабiльным тэлефоне i нават (бачыў такую парачку) спынiцца на пешаходным пераходзе i ... пачаць цалавацца. А колькi выпадкаў, калi людзi бяздумна, напляваўшы на ўласную бяспеку, выходзяць на праезную частку! Таму сёння супрацоўнiкi ДАI дзяжураць у раёне пешаходных пераходаў не толькi для таго, каб забяспечыць правы пешаходаў, але i каб абаранiць вадзiцеляў ад раптоўнага выхаду пешахода на праезную частку.

Але ж, зразумела, каля кожнага пешаходнага перахода на пастаяннае дзяжурства супрацоўнiкаў Дзяржаўтаiнспекцыi не паставiш. Няма iх — i пiльнасць нярэдка тут жа знiкае. Некалькi месяцаў таму ў Гродне быў смяротна траўмаваны хлопчык, якi з астраўка бяспекi пабег па праезнай частцы на чырвоны сiгнал святлафора. Каб пазбегнуць гэтай трагедыi, ад дарослага толькi i патрабавалася, што трымаць дзiця за руку...

А хто будзе трымаць за руку 43-гадовага мужчыну, якi крочыў на прыпынак грамадскага транспарту не па тратуары, а па абочыне праезнай часткi? Чаму адсутнiчае пачуццё самазахавання ў 16-гадовага юнака, якога мы ледзь убачылi на дарозе каля рынка "Паўднёвы" (гэты ўчастак зусiм не асвятляецца)? Малады чалавек спыняе спадарожны транспарт, стоячы проста на дарозе, а флiкер ... у кiшэнi.

Непадалёк ад гэтага месца, расказвае Сяргей Мiхалковiч, нядаўна ў моцныя маразы ледзь не загiнуў чалавек. Быў "пад мухай", прылёг на ўзбочыне... Добра, што яго прыкмецiў адзiн з вадзiцеляў i патэлефанаваў у мiлiцыю.

Акрамя таго, нараду Сяргея Мiхалковiча давялося летам дапамагаць i бабулi, якая непадалёк ад рынку "Паўднёвы" побач з трасай пасвiла козаў. Увесь кiёк, з якiм яна ходзiць, абклеiлi спецыяльнай стужкай, каб бабулю было добра бачна ўвечары. З таго часу яна як убачыць "даiшнiкаў", так заўсёды дзякуе: "Якi ж вы мне добры кiёк зрабiлi".

... Увогуле за гэта дзяжурства Сяргей Мiхалковiч i Мiкалай Еднач выявiлi чатыры парушэннi правiлаў праезду пешаходных пераходаў, склалi пратаколы на шасцярых пешаходаў, а таксама па чатырох фактах, калi вадзiцелi не былi прышпiленыя рэменем бяспекi i двойчы — калi парушалiся правiлы прыпынку-стаянкi транспартных сродкаў. У цэлым жа па вобласцi за гэты дзень супрацоўнiкi ДАI зарэгiстравалi, у прыватнасцi, 107 парушэнняў вызначанай хуткасцi руху транспарту, затрымалi 10 вадзiцеляў у стане алкагольнага ап’янення i 111 парушальнiкаў-пешаходаў. Адбылося 25 дарожна-транспартных здарэнняў, адзiн чалавек загiнуў.

"Вайна" на дарогах працягваецца, i меры па супрацьдзеяннi ёй, зразумела, павiнны быць жорсткiмi. Што датычыцца кiравання транспартным сродкам у нецвярозым стане, то самай дзейснай мерай пакарання для такога вадзiцеля намеснiк начальнiка ўпраўлення ДАI Гродзенскай вобласцi Анатоль Клiмаў лiчыць канфiскацыю транспартнага сродку. Як гэта i робiцца ў многiх краiнах.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пешаходы i вадзiцелi: хто каго? Вы за рулём — вадзiцель. Аднак выйшаў з машыны — i ўжо пешаход. Прычым неўзабаве кожны трэцi пешаход (а калi браць да
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика