Сiстэма вiдэафiксацыi дысцыплiнуе вадзiцеля?

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сiстэма вiдэафiксацыi дысцыплiнуе вадзiцеля?

"Таблiчак з надпiсам "Увага! Кантроль ДАI з вiдэафiксацыяй" гаць гацi на дарогах рэспублiкi. Чуў, што спецыяльная апаратура фiксуе факты парушэння правiлаў дарожнага руху на адлегласцi. Цi так гэта? Раскажыце, калi ласка, якiя прыборы вiдэафiксацыi дапамагаюць супрацоўнiкам дарожна-патрульнай службы ДАI выконваць свае абавязкi."

Павел, кiроўца са стажам з Вiцебскай вобласцi.

кiроўца са стажам з Вiцебскай вобласцi.

Па тлумачэннi я звярнулася да намеснiка начальнiка спецыяльнага падраздзялення ДПС "Страла" па тэхнiчнай частцы МУС Беларусi Мiкалая IГНАТОВIЧА.

— Кантраляваць становiшча на дарогах дапамагаюць мабiльныя i стацыянарныя сiстэмы вiдэафiксацыi. Мы выкарыстоўваем два вiды мабiльных вiдэафiксатараў.

Першы — вымяральнiк хуткасцi руху "Iскра" з вiдэапрыстаўкай "Кадр-1". Гэты прыбор фiксуе хуткасць машыны, якая рухаецца з перавышэннем вызначанага хуткаснага парога. У вiдэапрыстаўцы аўтаматычна захоўваецца службовая iнфармацыя: дата, час, выява аўтамабiля, максiмальна дапушчальная хуткасць i рэальная хуткасць руху аўтамабiля.

Другi — фiксатар парушэнняў правiлаў дарожнага руху "Вiзiр". Ён, у адрозненне ад "Iскры", працуе не толькi як хуткамер, але i як фiксатар парушэнняў ПДР. На iм усталявана добрая фота-вiдэакмера, якая дазваляе зафiксаваць няправiльны праезд перакрыжавання, абгон, праезд на чырвоны сiгнал святлафора. Радар "Вiзiра" дазваляе фiксаваць парушэнне хуткасцi ў стацыянарным i патрульным рэжыме на адлегласцi 400 метраў. Пры гэтым аб’ектыў з дзесяцiразовым аптычным павелiчэннем забяспечвае высокую якасць выявы аўтамабiля. "Вiзiр" — цудоўны прыбор i для работы з пешаходамi—парушальнiкамi.

Са стацыянарных сiстэм мы прымяняем прыбор "Арэна". Ён складаецца з корпуса, у якi убудаваныя вiдэакамера i вымяральнiк хуткасцi, ноутбука i дзвюх антэнаў. У "Арэну" можа быць усталявана i спецыяльная праграма для аўтаматычнага распазнавання дзяржаўных рэгiстрацыйных знакаў для далейшай праверкi нумара па мiлiцэйскiх базах звестак.

Ёсць два варыянты яго ўстаноўкi. Першы — прыбор мацуецца да мастоў, эстакадаў, расцяжак, святлафораў. Iнспектар ДПС можа працаваць як у рэжыме рэальнага часу, так i праз нейкi час скачваць iнфармацыю аб парушальнiках хуткасцi на ноутбук i перадаваць яе спецыялiстам.

Другi варыянт — прыбор устанаўлiваецца на спецыяльнай трынозе. Усе транспартныя сродкi, якiя перавысiлi дапушчальную хуткасць, аўтаматычна фатаграфуюцца. Звесткi аб парушэннях перадаюцца па радыёканале на мабiльны пост ДПС, якi знаходзiцца на адлегласцi да паўтара кiламетра ад прыбора ў напрамку руху транспарту. У гэтым выпадку ёсць час для бяспечнага спынення парушальнiка хуткаснага рэжыму.

— Дапусцiм, парушэнне зафiксавана. Якiя наступныя дзеяннi ДАI?

— У тым выпадку, калi парушальнiк не затрыманы адразу, уладальнiк транспартнага сродку выклiкаецца ў ДАI для правядзення далейшага разбору. У заканадаўстве па пытаннях рэгулявання дарожнага руху суседзi нас абышлi. У Расii з 1 чэрвеня мiнулага года прыняты Закон аб прыцягненнi да адмiнiстрацыйнай адказнасцi ўладальнiка транспартнага сродку нават у тым выпадку, калi не выяўлена асоба, якая здзейснiла парушэнне ПДР. Калi быў факт перадачы транспартнага сродку iншай асобе, якая здзейснiла парушэнне ПДР на яго аўтамабiлi, уладальнiк павiнен "здаць" гэту асобу. У адваротным выпадку адказнасць нясе ён сам. Мы спадзяёмся, што падобная практыка будзе ўведзена i ў нас.

— Якую ролю адыгрывае iнфармацыя з камеры пры разборы ДТЗ?

— Пры разборы ДТЗ фотафiксацыя парушэння разглядаецца як дадатковая доказная база. Як "Вiзiр", так i "Арэна" даюць стопрацэнтную магчымасць паказаць кадр з аўтамабiлем, якi рухаецца з парушэннем хуткасных рэжымаў.

Мы плануем i надалей аснашчаць такiмi прыборамi нашы падраздзяленнi па ўсёй краiне. З’яўленне сiстэмы вiдэафiксацыi на дарогах дысцыплiнуе вадзiцеляў.

Надзея ДРЫЛА.

 

 

 
 
 

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.