Дайце джазу!
Дайце джазу!
Гэтая музыка загучала ў Беларусi 70 гадоў таму i мае зацятых прыхiльнiкаў у нашы днi. Сведчанне гэтаму — правядзенне ў Мiнску iмпрэзы "Мiнскi джаз", якая пачалася 10 лютага i будзе доўжыцца тры днi. Мастацкi кiраўнiк Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусi Мiхаiл Фiнберг вырашыў прысвяцiць сёлетнiя канцэрты памяцi выдатнага савецкага джазмена Эдзi Рознера, якi ўзначальваў першы Дзяржаўны джаз-аркестр у Беларусi. Гэта быў выдатны кампазiтар, дырыжор, цудоўны трубач, якi ўжо тады ўмеў канцэрт ператварыць у шоу. Музыкант, якi прыехаў у СССР, ратуючыся ад пераследу нацыстаў, на некалькi гадоў знайшоў прыстанак для сябе i сваёй музыкi ў Беларусi. У 40-я гады яго iмя, гэтак жа, як i назва аркестра, грымела па краiне, а пра чароўны гук яго трубы складалiся легенды. Ён быў першым у гiсторыi СССР джазавым салiстам, якому было прысвоена званне заслужанага артыста БССР. Але на лёс знакамiтага трубача пасля вайны паўплывала распаўсюджанае меркаванне "хто сёння грае джаз..." I хоць СССР не быў яго радзiмай па сутнасцi, адказваць "за музыку" прыйшлося па поўнай — Рознер патрапiў пад рэпрэсii. У лагерах здароўе было сапсавана. I калi музыкант здолеў вярнуцца ў Германiю, то iграць ужо не мог, быў нiкому не вядомым, сумным чалавекам. Пасля вяртання ён пажыў на радзiме нядоўга... Але менавiта Эдзi Рознеру Беларусь абавязаная тым, што гукi джазу арганiчна ўлiлiся ў мясцовае паветра. I кожны год у лютым Мiнск чакае джазавых канцэртаў ад Нацыянальнага канцэртнага аркестра, а джаз нiбыта дзеля сцвярджэння нейкай гiстарычнай справядлiвасцi гучыць у клубе iмя Дзяржынскага. I гучыць часам вельмi нечакана. Напрыклад, на адкрыццi разам з беларускiмi музыкантамi выступiла спявачка Манда Джын з Францыi. Нашым госцем будзе амерыканскi джазмен Тай Стэфен. Але самае вялiкае прадстаўнiцтва выканаўцаў забяспечыла Расiя: ансамбль "Зялёная хваля" пад кiраўнiцтвам Аляксандра Асейчука i бiг-бэнд народнага артыста РФ Георгiя Гараняна. Дарэчы, наш бiг-бэнд таксама пакажа сябе i сваiх. У сераду стане вядома iмя музыканта, якi атрымае прэмiю "Лепшы джазмен года". Ларыса ЦIМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтая музыка загучала ў Беларусi 70 гадоў таму i мае зацятых прыхiльнiкаў у нашы днi. Сведчанне гэтаму — правядзенне ў Мiнску iмпрэзы "Мiнскi дж
|
|