21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кошт палiва залежыць найперш ад кан’юнктуры сусветных цэнаў на нафту...

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кошт палiва залежыць найперш ад кан’юнктуры сусветных цэнаў на нафту...

Хто займаецца цэнаўтварэннем на нафтапрадукты ў Рэспублiцы Беларусь? На якой падставе пасля панiжэння цэнаў на бензiн цана на газ для аўтамабiляў засталася на ранейшым узроўнi? Такiм чынам я прапаную газеце нават зрабiць манiторынг цэнаў на газ па суседнiх краiнах: Украiне, Расii, Лiтве, Латвii, Польшчы. Можна i па Еўропе — i параўнаць з цаной унутры краiны.

Анатоль Грэль, г.п.Зэльва

г.п.Зэльва

 

Лiст нашага чытача па пытаннях выкарыстання цэнаў на нафтапрадукты (бензiн i дызельнае палiва) i звадкаваны газ, прызначаны для запраўкi ў аўтатранспартныя сродкi праз аўта(газа)заправачныя станцыi, мы накiравалi ў Мiнiстэрства эканомiкi. Адказ, што атрымалi, падпiсаў намеснiк мiнiстра Уладзiмiр Адашкевiч.

"У адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь №285 ад 19 мая 1999 года "Аб некаторых мерах па стабiлiзацыi цэнаў (тарыфаў) у Рэспублiцы Беларусь", права рэгулявання цэнаў на нафтапрадукты ўскладзена на канцэрн "Белнафтахiм", на звадкаваны газ, у тым лiку i для запраўкi аўтамабiльнага транспарту — на Мiнiстэрства эканомiкi.

Асноўным крытэрыем у вызначэннi рознiчнай цаны аўтамабiльных бензiнаў, дызельнага палiва i звадкаванага газу для запраўкi аўтамабiльных сродкаў з’яўляецца кошт сыравiны, што выкарыстоўваецца. Асноўнай сыравiнай для выпрацоўкi нафтапрадуктаў з’яўляецца пакупная нафта.

Імклiвае падзенне кацiровак на нафту i нафтапрадукты, якое пачалося ў жнiўнi, працягвалася да канца 2008 года. Закупка нафты, увезенай з Расiйскай Федэрацыi, вялася па формуле, што ўлiчвала сусветныя кацiроўкi на нафту, за мiнусам мытнай пошлiны. Знiжэнне кацiровак на нафту пацягнула знiжэнне кошту сыравiны i, як вынiк, знiжэнне рознiчных цэнаў на бензiн, дызельнае палiва, што рэалiзуецца праз аўтазаправачныя станцыi.

Для вытворчасцi звадкаванага газу сыравiнай у асноўным з’яўляецца нафтавы спадарожны газ, якi здабываецца ў Рэспублiцы Беларусь. Змянення кошту сыравiны для выпрацоўкi аўтамабiльнага звадкаванага газу не адбылося, у вынiку чаго адсутнiчаюць аб’ектыўныя прычыны для знiжэння рознiчных цэнаў на яго.

Акрамя таго, у сувязi з павелiчэннем з 1 снежня 2008 года адпускной цаны на звадкаваны газ для запраўкi аўтамабiльнага транспарту, выраблены нафтаперапрацоўчымi прадпрыемствамi краiны, фiнансавы стан прадпрыемстваў нафтапрадуктазабеспячэння пагоршыўся.

Прымаючы да ўвагi выкладзенае, змяненне цэнаў на аўтамабiльнае палiва на ўнутраным рынку перш за ўсё залежыць ад кан’юнктуры сусветных цэнаў на нафту i нафтапрадукты, ад цэнаў, што дзейнiчаюць у сумежных дзяржавах, а таксама ад эканамiчнай сiтуацыi, што склалася ў нафтаперапрацоўчай галiне краiны. Усе гэтыя фактары ўлiчваюцца дзяржаўнымi органамi кiравання пры змяненнi цэнаў на аўтамабiльнае палiва, у тым лiку i на звадкаваны газ для запраўкi аўтамабiльнага транспарту".

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хто займаецца цэнаўтварэннем на нафтапрадукты ў Рэспублiцы Беларусь? На якой падставе пасля панiжэння цэнаў на бензiн цана на газ для аўтамабiляў заст
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика