Прэзiдэнту Лiтвы скарацiлi зарплату
Прэзiдэнту Лiтвы скарацiлi зарплату
Ва Украіне павысiлi камуналку
Жыхары Кiева перакрылi галоўную вулiцу горада — Крашчацiк. Яны пiкетавалi будынак мэрыi, патрабуючы знiзiць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугi i захаваць у сталiцы бясплатную медыцыну. Да будынка кiеўскай мэрыi вышлi таксама прадстаўнiкi кампанiй-аўтаперавознiкаў, якiя патрабуюць ад улад горада стварыць нармальныя эканамiчныя ўмовы для iх працы. Кошт паслуг ЖКГ у Кiеве быў рэзка павышаны з 1 лютага. Так, тарыфы на цэнтралiзаванае ацяпленне выраслi на 48,1 працэнта, халоднае водазабеспячэнне i водаадвод падаражэлi на 109,5 працэнта, а гарачае водазабеспячэнне i водаадвод — на 72,3 працэнта. Наступны этап павышэння тарыфаў павiнен пачацца 1 красавiка. Напрыканцы чацвярга прыйшла навiна аб тым, што мiнiстр фiнансаў Украiны Вiктар Пiнзенiк 12 лютага падаў у адстаўку. "Камерсант" надрукаваў фота першай лэдзi з занадта дарагiм гадзiннiкамРэдакцыя газеты "Камерсант" прынесла выбачэннi Святлане Мядзведзевай "за рэдагаванне без неабходных узгадненняў" яе фатаграфii. Здымак жонкi прэзiдэнта РФ быў апублiкаваны на вокладцы дадатка "Стыль Гадзiннiк" ад 27 лiстапада 2008 года. З’яўленне здымка першай лэдзi РФ выклiкала тады буру эмоцый. Здавалася, што на вокладцы часопiса Святлана Медзведзева рэкламавала дарагi швейцарскi гадзiннiк. У самiм удзеле першай лэдзi ў рэкламе нiчога ганебнага няма — законам гэта не забаронена. Аднак кошт гадзiннiка маркi Brеguеt, якi дэманстравала Мядзведзева, паводле звестак часопiса "Вакол свету", складае каля 30 тысяч долараў. Адзначалася, што гэта першы выпадак, калi члены сем’яў вышэйшага кiраўнiцтва краiны рэкламуюць прадметы раскошы. Адначасова ў многiх узнiкла пытанне аб дарэчнасцi падобных акцый, асаблiва ў перыяд крызiсу. Прэзiдэнту Лiтвы скарацiлi зарплатуПарламент Лiтвы прагаласаваў за скарачэнне зарплаты прэзiдэнта. Гэтае рашэнне падтрымалi 38 дэпутатаў, шэсць выказалiся супраць, 17 устрымалiся. У адпаведнасцi з рашэннем Сойма, зарплата прэзiдэнта скарочаная на 15 працэнтаў да канца 2009 года. Як паведамляла выданне Runеt.lt, у пачатку студзеня, зарплата прэзiдэнта Лiтвы Валдаса Адамкуса без вылiку падаткаў складала 25 тысяч лiтаў (каля 9,2 тысячы долараў). Нагадаем, у канцы студзеня парламент знiзiў аклады дэпутатаў i мiнiстраў. Польскiя зладзеi спрабавалi здаць на металалом савецкiя танкiПольскай палiцыi ўдалося знайсцi чатыры савецкiя танкi, угнаныя з ваеннага палiгона пад горадам Люблiн, дзе яны былi выстаўленыя ў якасцi экспанатаў. Як паведамляе палiцыя, зладзеi збiралiся здаць машыны, частка якiх адносiцца да часоў Другой сусветнай вайны, а частка — да пасляваеннага часу, у пункт металалому. Для транспарцiроўкi танкаў зламыснiкi выкарысталi трактары i пад’ёмны кран. Цяпер затрыманыя два чалавекi, якiя, як лiчаць у праваахоўных органах, арганiзавалi выкраданне машын. Паводле iнфармацыi следства, за чатыры танкi, кожны з якiх важыць больш за 20 тон, зламыснiкi планавалi атрымаць каля 60 тысяч злотых (16,7 тысячы долараў).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Парламент Лiтвы прагаласаваў за скарачэнне зарплаты прэзiдэнта. Гэтае рашэнне падтрымалi 38 дэпутатаў, шэсць выказалiся супраць, 17 устрымалiся. У а |
|