Новыя далягляды
Новыя далягляды
У Берлiне ў ходзе афiцыйнага вiзiту мiнiстра замежных спраў Беларусi Сяргея Мартынава адбылася яго сустрэча з нямецкiм калегам Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам. Як паведамiла прэс-служба МЗС нашай краiны, мiнiстры абмеркавалi актуальныя аспекты рэгiянальнай i мiжнароднай палiтыкi. Сяргей Мартынаў i Франк-Вальтэр Штайнмаер абмянялiся нотамi наконт мiжурадавага пагаднення аб аздараўленнi беларускiх дзяцей у Германii. Мiнiстр замежных спраў Беларусi наведаў Патсдам. У час гутаркi з прэм’ер-мiнiстрам зямлi Мацiясам Платцэкам былi разгледжаны перспектыўныя накiрункi ўзаемадзеяння ў эканомiцы, энергетыцы i культурна-гуманiтарнай сферы. Сяргей Мартынаў падпiсаў Статут мiжнароднага агенцтва па аднаўляльных крынiцах энергii (ІRЕNА), дэпазiтарам статутных дакументаў якога з’яўляецца ФРГ. Адбылося выступленне Сяргея Мартынава ў Германскiм таварыстве знешняй палiтыкi на тэму "Дыялог Беларусь-ЕС: новыя далягляды". Леанiд Тугарын.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Берлiне ў ходзе афiцыйнага вiзiту мiнiстра замежных спраў Беларусi Сяргея Мартынава адбылася яго сустрэча з нямецкiм калегам Франкам-Вальтэрам Штайн |
|