Востраў закаханых
Востраў закаханых
Тры днi дзверы музея Янкi Купалы будуць адкрытыя для закаханых, а вершы паэта дапамогуць прызнацца ў каханнi па-беларуску. Лiрыка кахання будзе гучаць у музеi ў гонар высокага i светлага пачуцця. У беларускай мове ёсць столькi цудоўных словаў, каб сказаць пра свае пачуццi другому чалавеку. А ў беларускiх паэтаў можна знайсцi выдатныя радкi, якiя адкрываюць шлях да прыгожага i шчырага прызнання ў каханнi. Хоць бы гэтыя словы Купалы: Гэткiм шчырым каханнем яе атулiў, Гэткай ласкай глядзеў у яе сумныя вочы, — Як i сонца не тулiць расквечаных нiў, Як i зоры людзям не ўглядаюцца ўночы! Трэба толькi ведаць, дзе такiя словы падслухаць. Дзеля гэтага ўжо 13 лютага, напярэдаднi Дня закаханых, можна схадзiць у музей на вечарыну барда Алеся Камоцкага, якi спявае пра чалавечыя пачуццi так, што слухач сапраўды адчувае сябе на востраве Любовi, пазбаўлены мiтуснi i ахiнуты хараством мелодыi i словаў. А як жа на гэтым востраве без словаў Багдановiча, Караткевiча? Цi нашага славутага песняра Янкi Купалы, каханне якога жыве i цяпер у яго бессмяротнай паэзii. I можа дапамагчы ў жыццi сучасным беларусам! Таму ў музеi тры днi ўжо пачынаючы з сённяшняга дня будуць ладзiцца экскурсii для закаханых, дзе можна будзе пачуць вершы Купалы пра каханне. I наведвальнiкi самi будуць мець магчымасць скарыстаць рамантычную атмасферу i прама на месцы прызнацца ў каханнi сваёй абраннiцы — высокiмi словамi паэзii майстра. Ды пасля таго, як паслухаць i адчуць хараство словаў iншых людзей, можна будзе i самому паспрабаваць напiсаць верш прызнання. Тры днi дзверы музея будуць адчынены для ўсiх закаханых. Ларыса ЦIМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тры днi дзверы музея Янкi Купалы будуць адкрытыя для закаханых, а вершы паэта дапамогуць прызнацца ў каханнi па-беларуску. Лiрыка кахання будзе гучац |
|