На "Мiнскую лыжню-2009" выйшлі амаль 12 тыс. чалавек
На "Мiнскую лыжню-2009" выйшлі амаль 12 тыс. чалавек
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 14 лютага прыняў удзел у зiмовым спартыўным свяце "Мiнская лыжня-2009" у Раўбiчах. Адным з цэнтральных мерапрыемстваў свята стаў лыжны эстафетны забег камандаў дзяржаўных органаў Беларусi, у якiм прынялi ўдзел 50 камандаў. Спаборнiцтвы прайшлi ў трох групах: А, В i С. У склад групы А ўвайшлi каманды Прэзiдэнта Беларусi, КДК, МУС, КДБ, МНС, Мiнiстэрства абароны, Мiнiстэрства спорту i турызму, Мiнiстэрства па падатках i зборах, Дзяржаўнага мытнага камiтэта, Дзяржаўнага пагранiчнага камiтэта, Службы бяспекi Прэзiдэнта, а таксама БФСА "Дынама". Па вынiках забегу пераможцам у групе А стала каманда Прэзiдэнта Беларусi ў складзе: Аляксандр Лукашэнка, Людмiла Ананька, Сяргей Булыгiн i Мiхаiл Сямёнаў. Серабро дасталася камандзе БФСА "Дынама". Трэцяе месца ў групе А занялi лыжнiкi са Службы бяспекi Прэзiдэнта. У групе В першае месца дасталася камандзе Нацыянальнага банка, другое — лыжнiкам з Мiнiстэрства адукацыi, трэцяе — камандзе Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта. У групе С лепшымi былi каманды "Белнафтахiма", "Беларусбанка" i БРСМ. Пасля завяршэння гонкi Прэзiдэнт, адказваючы на пытаннi журналiстаў, падтрымаў iдэю правядзення мiжнародных лыжных спаборнiцтваў з удзелам кiраўнiцтва розных дзяржаў. "Карыстаючыся выпадкам, я кiдаю выклiк усiм прэзiдэнтам свету. Мы гатовы", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. "Можна правесцi такiя спаборнiцтвы або ў нас у Раўбiчах, або ў Ванкуверы, або ў Расii — дзе хочаце. Ідэя добрая", — дадаў кiраўнiк дзяржавы. Акрамя забегу дзяржслужачых, на "Мiнскай лыжнi" прайшлi эстафетныя гонкi сярод сямейных камандаў. Асаблiвым момантам праграмы ў Раўбiчах стаў лыжны забег на 1,5 км ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны. Паралельна з мерапрыемствамi ў Раўбiчах свята праходзiла на базе лыжаролернай трасы ў Мiнску на праспекце Пераможцаў, дзе спаборнiчалi навучэнцы i студэнты розных навучальных устаноў Мiнска i iншых гарадоў краiны. У зiмовым свяце "Мiнская лыжня-2009" прынялi ўдзел амаль 12 тыс. чалавек. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 14 лютага прыняў удзел у зiмовым спартыўным свяце "Мiнская лыжня-2009" у Раўбiчах. Адным з цэнтральн
|
|