21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рэзідэнты ПВТ Беларусi экспартавалi ў 2008 годзе праграмнае забеспячэнне на суму $102,5 млн

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэзідэнты ПВТ Беларусi экспартавалi ў 2008 годзе праграмнае забеспячэнне на суму $102,5 млн

Аб’ём вытворчасцi тавараў (работ, паслуг, аб’ектаў iнтэлектуальнай уласнасцi) у Парку высокiх тэхналогiй Беларусi ў 2008 годзе склаў Br260,5 млрд i ў параўнаннi з 2007 годам павялiчыўся ў 1,8 раза. Такiя даныя агучыў дырэктар адмiнiстрацыi ПВТ Валерый Цапкала 16 лютага ў час даклада кiраўнiку дзяржавы Аляксандру Лукашэнку аб асноўных вынiках дзейнасцi аднаго з важнейшых iнавацыйных праектаў Беларусi — Парку высокiх тэхналогiй.

Кампанii-рэзiдэнты парку ў мiнулым годзе аказалi паслуг па распрацоўцы праграмнага забеспяэчння (ПЗ) на экспарт на суму $102,5 млн. Доля экспарту ў агульным аб’ёме вытворчасцi склала 85 працэнтаў.

Экспарт ПЗ кампанiй-рэзiдэнтаў ПВТ за перыяд з 2005 па 2008 год павялiчваўся штогод у сярэднiм у 2 разы.

У беларускiм Парку высокiх тэхналогiй ажыццяўляе дзейнасць 61 рэзiдэнт, рэалiзуюцца пяць праектаў у сферы новых i высокiх тэхналогiй.

Што датычыцца вiдаў iнвестыцый, прыцягнутых у сферу ІТ, то з кампанiй-рэзiдэнтаў парку 52 працэнты створаны беларускiмi iнвестарамi, 26 працэнтаў — са стопрацэнтнымi замежнымi iнвестыцыямi, 22 працэнты — сумесныя прадпрыемствы.

Прэзiдэнт праiнфармаваны аб ходзе будаўнiцтва i праектавання ПВТ. У прыватнасцi, кiраўнiку дзяржавы даложана аб заканчэннi будаўнiцтва першага, галоўнага будынка, у якiм будуць размяшчацца Адмiнiстрацыя ПВТ, адукацыйны цэнтр, так званы бiзнэс-iнкубатар i дзве кампанii — рэзiдэнты парку, якiя выступаюць у якасцi суiнвестараў.

Размова iшла таксама аб праводзiмай рабоце з кадрамi, перш за ўсё аб выбудоўваннi ўзаемаадносiн памiж рэзiдэнтамi ПВТ i сiстэмай вышэйшай адукацыi. Практычна ва ўсiх ВНУ рэспублiкi рэзiдэнты ПВТ ужо адкрылi свае лабараторыi. Як было адзначана, на сёння ў парку ў асноўным працуе моладзь ва ўзросце да 30 гадоў.

Парк высокiх тэхналогiй створаны дэкрэтам Прэзiдэнта ад 22 верасня 2005 года нумар 12. Статут адмiнiстрацыi ПВТ зацверджаны ўказам кiраўнiка дзяржавы 31 студзеня 2006 года. Напрамкi дзейнасцi парку ўключаюць распрацоўку, укараненне iнфармацыйна-камунiкацыйных тэхналогiй i праграмнага забеспячэння ў рэспублiцы, а таксама iх экспарт. Гэты важны праект рэалiзуецца пад патранатам Прэзiдэнта Беларусi.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб’ём вытворчасцi тавараў (работ, паслуг, аб’ектаў iнтэлектуальнай уласнасцi) у Парку высокiх тэхналогiй Беларусi ў 2008 годзе склаў Br260,5 млрд i ў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика