21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Несапраўдныя грошы для нелегальных гандляроў

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Несапраўдныя грошы для нелегальных гандляроў

На слыху

 

Кампанiя з пяцi маладых людзей (старэйшаму — 36 гадоў, а малодшаму — 22) арганiзавала ў вясковай хаце ўласны "манетны двор". 13 лютага Магiлёўскi РАУС распачаў крымiнальную справу аб фальшывых грошах.

У вёсцы Завадская Слабада Магiлёўскага раёна мужчыны рабiлi грошы з дапамогай камп’ютарнага сканера i прынтара. Хоць купюры i друкавалiся на звычайнай паперы, нiхто адразу не заўважаў, што 20 тысяч беларускiх рублёў — фальшывыя.

У сувязi з тым, што несапраўднымi грашыма фальшываманетчыкi плацiлi нелегальным гандлярам спiртнымi напоямi, то нiхто з атрымальнiкаў "дваццатак" не звяртаўся ў мiлiцыю. Як парушальнiку закона растлумачыць, пры якiх абставiнах атрыманы фальшывыя грошы?..

Аднак 10 лютага кемлiвыя "друкары" пракалолiся: дзве купюры трапiлi ў гандаль, iмi заплацiлi iндывiдуальнай прадпрымальнiцы. У вынiку ўсе пяцёра затрыманыя, канфiскавана тэхнiка i 6 несапраўдных 20-тысячных купюр. Вядзецца следства.

Алена Казлова.

Загiнуў пешы веласiпедыст

На дарозе ў вёсцы Зубава Аршанскага раёна пад коламi "Фольксвагена" загiнуў пешаход з веласiпедам. 42 —х гадовы грамадзянiн а палове сёмай вечара перахадзiў дарогу на нерэгулюемым пераходзе. Веласiпед быў абазначаны святлоадбiвальнымi элементамi. Не дапамагло...

А ў Докшыцкiм раёне ў гарадскiм пасёлку Бягомль ля аўтазаправачнай станцыi ўвечар пад коламi "Фольксвагена" загiнула 45 — гадовая жанчына. Яна пераходзiла дарогу па-за пераходам.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Вясна iдзе. Веласiпеды крадуць

Такiх прыкладаў на Гомельшчыне шмат. У Акцябрскiм раёне без веласiпедаў засталiся дзве жанчыны з вёсак Старая Дуброва i Лаўстыкi, у Буда-Кашалёве — маладая дзяўчына. Двухколавы транспарт (дарэчы, складаны) "Формула" i дарожны веласiпед "Стэлс" былi гонарам жыхаркi вёсак Яромiна i жыхара Дубавiцы Кармянскага раёна. Былi...

Напэўна, адчуваючы, што на яго чорны веласiпед можа iсцi "паляванне", адзiн жыхар Калiнкавiч захоўваў яго... у кабiнеце жыллёва-будаўнiчага кааператыва. Не ўсцярог. Укралi.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

Маладыя ды раннiя

15-гадовы школьнiк з Мазыра абчысцiў дзве дачы, 16-гадовы вучань буда -кашалёўскай гiмназii ўкраў з рукзака свайго аднакласнiка мабiльнiк, а другi — такога ж узросту i з той жа гiмназii, пайшоў на цяжкае злачынства: пасля сумеснай выпiўкi са старэйшым за яго на пяць гадоў хлопцам ён ударыў таго нажом у грудзi. Апошнi апынуўся ў бальнiцы. "Вызначыўся" i 18-гадовы вучань вячэрняй школы са Светлагорска, якi раней ужо быў асуджаны (!). Знаходзячыся ў гасцях у 30-гадовай дзяўчыны, ён сiлком забраў у яе прайгравальнiк. Нахабна арудаваў у падвале шматпавярховiка i 15-гадовы школьнiк з Мазыра, якi ўзламаў дзверы i ўкраў кансерваваныя прадукты.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

Сачыце за паводзiнамi суседзяў!

Бо яны могуць стварыць небяспеку менавiта для вас. На асабiстым вопыце гэты ўрок вывучылi жыхары чатырохкватэрнага дома ў вёсцы Антонаўка Добрушскага раёна. На другiм яго паверсе жыла сям’я, якую прынята называць складанай. У iх кватэры за няўплату даўно былi адключаны святло i газ. Па якой прычыне ў пяць гадзiн ранiцы пачалося ўзгаранне, высветлiць следства. Пакуль жа вядома, што ўсе сем жыхароў дома эвакуявалiся самi, нават пашкадавалi i вывелi вiноўнiка, якi наглытаўся дыму. Супрацоўнiкi МНС дапамаглi адолець полымя. Вынiк: значна пашкоджаны шыферны дах i знiшчаная маёмасць унутры злашчаснай кватэры. Астатнiя будуць доўга выветрываць пакоi, каб пазбавiцца ад дымнага смуроду.

Iрына АСТАШКЕВIЧ.

Гвалтаўнiкоў узялi за шчэлепы

У мiнулым месяцы мы паведамлялi пра тое, што ў адным з населеных пунктаў Лельчыцкага раёна ў дзве гадзiны ночы была згвалтавана 15-гадовая школьнiца. Па ўзбуджанай крымiнальнай справе пачалiся пошукi злачынцы.

I ён быў знойдзены. Нягоднiкам аказаўся... 25-гадовы работнiк раённага аддзела Дэпартамента аховы. Праведзеныя следчыя дзеяннi i спецыяльная экспертыза пацвердзiлi гэта. Гвалтаўнiку давядзецца трымаць адказ па ўсёй строгасцi закона. Мiж тым, як яшчэ аднаму нягоднiку 1990 года нараджэння, якi летась быў асуджаны ўжо за крымiнальныя справы. Гэтымi днямi ён згвалтаваў 20-гадовую жанчыну, якая знаходзiлася ў водпуску па доглядзе дзiцяцi. Здарэнне адбылося ў тым жа Лельчыцкiм раёне.

Трафiк Дака-Парыж праз Гомель

Наладзiць такi складаны шлях мiграцыi паспрабаваў адзiн з замежных студэнтаў Гомельскага медыцынскага iнстытута. На беларуска-ўкраiнскай мяжы органамi дзяржаўнай бяспекi затрымана група замежных студэнтаў гомельскага ВНУ.

Яны вучылiся на падрыхтоўчым аддзяленнi, а адзiн быў адлiчаны, i тэрмiн яго знаходжання ў Рэспублiцы Беларусь заканчваўся 1 сакавiка 2009 года. У абыход прапускнога пункта хлопцы збiралiся трапiць ва Украiну, а потым — у Заходнюю Еўропу. Грамадзянiн Бангладэш В. за чатыры тысячы долараў з кожнага паабяцаў траiм сваiм землякам i аднаму iндыйцу пераправiць iх у Францыю. Праз мяжу iх павiнен быў правесцi праваднiк. Аднак спроба была няўдалай. Зараз замежных грамадзян, хутчэй за ўсё, чакае дэпартацыя ў родныя краiны. А вось у дачыненнi да арганiзатара нелегальнага канала мiграцыi ўзбуджана крымiнальная справа. Яму пагражае пяць гадоў пазбаўлення волi. Раней мужчына вучыўся ў Гродне, таму зараз высвятляецца, цi не мог затрыманы займацца аналагiчным бiзнэсам раней.

Iрына АСТАШКЕВIЧ.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кампанiя з пяцi маладых людзей (старэйшаму — 36 гадоў, а малодшаму — 22) арганiзавала ў вясковай хаце ўласны "манетны двор". 13 лютага Магiл
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика