У Венесуэле знятыя абмежаванні на колькасць прэзiдэнцкiх тэрмiнаў
У Венесуэле знятыя абмежаванні на колькасць прэзiдэнцкiх тэрмiнаў
Венесуэльскi лiдар Уга Чавес па вынiках рэферэндуму, якi прайшоў 15 лютага, атрымаў права балатавацца на пасаду прэзiдэнта краiны неабмежаваную колькасць разоў. Паводле папярэдняй iнфармацыi, за адмену абмежаванняў на перавыбранне прэзiдэнта прагаласавалi 54,36 працэнта ўдзельнiкаў рэферэндуму. Супраць выказалiся 45,63 працэнта. Раней Чавес ужо прапаноўваў павялiчыць тэрмiн прэзiдэнцкiх паўнамоцтваў з шасцi да сямi гадоў i адмянiць абмежаванне на колькасць тэрмiнаў. Аднак на рэферэндуме 2007 года гэтыя папраўкi да канстытуцыi выбаршчыкi не падтрымалi. Чавес быў пераабраны прэзiдэнтам на другi тэрмiн у 2006 годзе, i яго паўнамоцтвы заканчваюцца ў 2012 годзе. У Атлантыцы сутыкнулiся атамныя падлодкiАтамныя субмарыны HMS Vаnguаrd брытанскага ВМФ i французская Lе Triоmрhаnt сутыкнулiся на вялiкай глыбiнi ў пасярэдзiне Атлантычнага акiяна. Сутыкненне падлодак, кожная з якiх несла на борце ядзерную зброю, адбылося ў ноч з 3 на 4 лютага, пiша Thе Sun. "Магчымыя наступствы гэтага iнцыдэнту нават цяжка сабе ўявiць. Малаверагодна, каб сутыкненне выклiкала ядзерны выбух, але магла адбыцца ўцечка радыяцыi", — заявiла газеце высокапастаўленая крынiца ў брытанскiм ВМФ. "Горш за тое, мы маглi б страцiць экiпаж i ядзерныя боегалоўкi. Гэта было б нацыянальным бедствам", — адзначыла крынiца. На абедзвюх субмарынах знаходзiцца прыкладна 250 членаў экiпажа, кожная падлодка нясе па 16 балiстычных ракет. Крынiцы ў камiсii, якая вядзе расследаванне, паведамiлi выданню, што гэта ўнiкальны выпадак — у падлодак быў адзiн шанц на мiльён апынуцца ў адной кропцы акiяна. Ва Ўкраiне аўтобус не размiнуўся з цягнiкомУ Цярнопальскай вобласцi на нерэгуляваным чыгуначным пераездзе аўтобус з пасажырамi сутыкнуўся з прыгарадным цягнiком. Шэсць чалавек загiнулi, 14 шпiталiзаваныя. Сутыкненне адбылося каля 10:00 па мясцовым часе побач з вёскай Прошэва. Пяць чалавек загiнулi на месцы здарэння, яшчэ адзiн сканаў па дарозе ў лякарню. З 14 шпiталяваных восем чалавек знаходзяцца ў цяжкiм стане. Усе пацярпелыя былi пасажырамi аўтобуса. Усяго ў iм у момант аварыi знаходзiлiся каля 30 чалавек. У Балгарыi знойдзена буйное газавае радовiшчаГазавае радовiшча, запасы якога складаюць некалькi мiльярдаў кубаметраў, выяўлена ў раёне горада Плевен у Балгарыi. Паводле папярэднiх звестак, яно можа цалкам забяспечыць патрэбы балгарскай эканомiкi ў "блакiтным палiве" на працягу трох гадоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Венесуэльскi лiдар Уга Чавес па вынiках рэферэндуму, якi прайшоў 15 лютага, атрымаў права балатавацца на пасаду прэзiдэнта краiны неабмежаваную колька
|
|