21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дашчынскi заваяваў серабро

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дашчынскi заваяваў серабро

На этапе Кубка свету, якi прайшоў у выхадныя ў Маскве, беларус Дзмiтрый Дашчынскi заваяваў сярэбраны медаль. Астатнiя нашы суайчыннiкi размясцiлiся на наступных пазiцыях: Аляксей Грышын — на 10-й, Дзянiс Осiпаў — на 17-й, Максiм Гусцiк — на 20-й i Цiмафей Слiвец — на 21-й. Пераможцам жа стаў Раян Сент-Ондж з ЗША.

Вызначылiся дзюдаiсты

Адбылiся чарговыя этапы Кубка свету па дзюдо ў мужчын i жанчын. Вызначылiся нашы спартсмены, бронзавы прызёр леташняга чэмпiянату Еўропы Мiкалай Баркоўскi (вагавая катэгорыя — да 81 кг) i ўдзельнiк Алiмпiяды-2008 Андрэй Казусёнак (да 90 кг), якiя выйгралi бронзу i золата адпаведна.

Домрачава пятая ў гонцы праследавання

На чэмпiянаце свету па бiятлоне ў Паўднёвай Карэi Дар’я Домрачава 15 лютага замкнула пяцёрку наймацнейшых у гонцы праследавання, стартаваўшы з 53-й пазiцыi. Спартсменка пераадолела 10-кiламетровую дыстанцыю за 34 хвiлiны 51,4 секунды з двума промахамi на чатырох агнявых рубяжах. Вольга Назарава пайшла на лыжню дзявятай i фiнiшавала 26-й, праехаўшы шэсць штрафных кругоў. Людмiла Калiнчык стартавала 54-й i прыехала 50-й. Залаты медаль у шведкi Хелены Юнсан.

Б’ёрндалену вярнулi золата

Нарвежцу Оле-Эйнару Б’ёрндалену ўсё-такi вярнулi золата ў гонцы праследавання чэмпiянату свету па бiятлоне. Апеляцыйнае журы разгледзела пратэст сямi краiн, што выразiлi нязгоду з налiчэннем штрафных хвiлiн 15 спартсменам, якiя на стартавым участку трасы праехалi па мосцiку, а не аб’ехалi яго. У лiку парушальнiкаў быў i Б’ёрндален, якi прыйшоў да фiнiшу першым. Пратэстуючы бок абвiнавацiў ва ўзнiклай блытанiне арганiзатараў. Слушным аргументам стаў i той факт, што спартсмены не толькi не зрэзалi адлегласць, а яшчэ i праехалi лiшнiя метры. Арганiзатары належным чынам не размецiлi трасу i не апавясцiлi ўсiх удзельнiкаў аб тым, што ў параўнаннi са спрынтарскай гонкай маршрут нязначна змянiўся. Такiм чынам, Б’ёрндален усё ж стаў рэкардсменам чэмпiянату свету, абышоўшы па колькасцi тытулаў двух 11-разовых пераможцаў планетарных форумаў — савецкага бiятланiста Аляксандра Цiханава i немца Франка Люка. Расiянiн Максiм Чудаў, якi паспеў прымерыць золата, застаўся з серабром, нарвежац Аляксандр Ос — з бронзай. Учора на чэмпiянаце свету быў выхадны, а 17 лютага пройдзе iндывiдуальная мужчынская гонка на 20 км.

"Дынама" прайграла МУС

У заключным выязным матчы чэмпiянату КХЛ мiнскае "Дынама" 15 лютага саступiла па булiтах ХК МУС з Балашыхi — 5:6. Пасля 52 матчаў "Дынама" з 43 ачкамi займае 22-е месца ў агульнай таблiцы i апошняе ў дывiзiёне Баброва. Заключныя чатыры сустрэчы чэмпiянату мiнчане правядуць дома: 21 лютага — з хабараўскiм "Амурам", 23-га — з новасiбiрскай "Сiбiр’ю", 25-га i 26-га — з новакузнецкiм "Металургам".

Казанцаў перайшоў у "Луч-Энергiю"

Абаронца Вiталь Казанцаў, якi на працягу трох сезонаў выступаў у БАТЭ, заключыў аднагадовы кантракт з уладзiвастоцкiм "Лучом-Энергiя" (Расiя, Д2), якi па вынiках мiнулага года развiтаўся з расiйскай прэм’ер-лiгай. За час, праведзены ў складзе БАТЭ, Вiталь сыграў 96 афiцыйных матчаў, дапамог барысаўскай камандзе выйграць тры чэмпiёнскiя тытулы i кубкавы трафей.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На этапе Кубка свету, якi прайшоў у выхадныя ў Маскве, беларус Дзмiтрый Дашчынскi заваяваў сярэбраны медаль. Астатнiя нашы суайчыннiкi размясцiлiся на
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика