21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як паводзiлi сябе знахары

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як паводзiлi сябе знахары

(Працяг. Пачатак у нумары за 3 лютага.)

Замову шаптаў у абавязковым парадку тройчы. Толькi калi хрысцiўся, то словы "Госпадзi памажы" i ў канцы таксама "Госпадзi блаславi" вымаўляў выразна i неяк урачыста. Казаў, якi ўкус быў (моцны цi слабы), вуж цi гадзюка ўкусiла, цяжарныя яны былi цi не. Стараўся зразумець, дзе ўсё гэта адбылося, каб потым дапамагла замова, бо такiх шэптаў ад укусаў было ў яго дзясяткi тры, i iх ён ужываў адпаведна рознай мясцiне, сiтуацыi i г.д. Як сам тлумачыў, важным было i тое, каб не пачулi гады, што ён адмаўляе боль, бо тады яны здагадаюцца i "накiруюць яд па другой жыле". Сам знахар гаварыў, што змяiны яд мае чорны-чорны колер i ён моцна адрознiваецца ад "гарачай крывi". Для дзеда надта важным было i тое, каб яму дакладна паведамiлi, дзе адбыўся ўкус. Пра гэта стары казаў, што яд у "вышэйшага гада" (якi жыве на высокiм месцы) — "спялейшы i небяспечнейшы, бо там жа сонца болей, i, вядома ж, калi чалавека ўкусiла гадзюка цi вуж у нiзкай, забалочанай мясцовасцi, то ў яго болей шанцаў застацца жывым, а ў некаторых выпадках нават не адчуць моцнага болю i перанесцi такi ўкус на нагах". "Вось трохi паводзiць з боку ў бок, быццам бы добра выпiўшага, i ўсё на тым, праз ноч можа смела iсцi на працу". Тлумачэннi, зразумела ж, у многiм наiўныя, спрошчаныя, гаварылася так, як сам знахар усё гэта разумеў, але тым не меней адносна канцэнтрацыi яду ў "сухой" цi "мокрай" змяi ён меў рацыю.

У вёсцы Багданаўка Лунiнецкага раёна, паводле народнай вусна-паэтычнай традыцыi, кожны яе жыхар ведае па некалькi "гадзючых" замоў, бо вёска знаходзiлася даўней у глухiм лесе. Да таго ж, лес гэты быў высокi ("сухi"), а, значыцца, гады ў iм небяспечныя ўдвая. У гэтым населеным пункце давялося зрабiць многа цiкавых запiсаў. Вось адзiн з iх.

"Мой дзядуля ведаў мноства замоў i вельмi часта дапамагаў людзям. Прыходзiлi з усялякiмi хваробамi. Калi шаптаў, то ўсiх, акрамя хворага, прасiў выйсцi з хаты, а хворага — закрыць вочы. Мяне не выганяў. Я часцей за ўсё ў такiя моманты сядзеў на печы i прыслухоўваўся, бо глядзець на ягоную варажбу баяўся. Калi замаўляў укусы вужа, то папярэдне даваў укушанаму выпiць кiслага малака, перад гэтым яго падсалiўшы. У руку (здаецца, у левую) браў свечку, якая была зроблена з ператопленага вужынага сала. У яе дзед укладваў некалькi iголак, з-за чаго пастаянна сварыўся з бабуляй, бо, бачыш, iголкi тады ж былi надта дарагiмi. Даваў хвораму пiць яшчэ нейкi адвар. Адзiн раз я спытаўся, што за ён? То дзед адказаў — завараны сунiчнiк. Бо ў сунiчнiку гады гэтыя найбольш водзяцца. Шаптаў дзед не адну замову, а некалькi запар. Некаторыя паўтараў па тры разы. Апошнюю заўсёды вымаўляў уголас. Яна была як закрэпка i мела найбольш моцную лячэбную сiлу. Гучала гэтая замова вось як:

Вужышчэ, вужышчэ!

Аддай свой ядышчэ!

Забыры свое жало,

Шчо мынэ кусало.

Як ёго ны забырэш,

То сам сыбэ заб’еш.

Утыкай, вужышчэ!

Забырай ядышчэ!

Людзi пастаянна дзякавалi дзядулю, а гэта было для яго найбольшай платай, бо болей нiчога з людзей сабе не браў. Калi хто-небудзь яму не дзякаваў пасля вылячэння, то таму проста болей нiколi не дапамагаў.

Яшчэ бабуля мая па мацi (дзядуля быў па бацьку) ведала многа замоў ад гадзючых укусаў. Яна казала, быццам бы вужыны ўкус замаўляць намнога цяжэй, чым гадзючы. I замаўляла, у асноўным, толькi ад гадзюкi. Многiм дапамагала. Памятаю, некалькi разоў яна нiчога не магла зрабiць. Тлумачыла гэта тым, што гадзюка кусала за галаву i твар, дзе знаходзiлася душа. Тады бабуля шаптала толькi замову ад пасiнення, каб чалавек, якi знаходзiўся ў цяжкiм стане, не апух i не пасiнеў. Не ўсе людзi, якiм старая не дапамагала, памiралi. Некаторыя выжывалi самi па сабе, але iм бабуля не дапамагала, гэта яна казала сама. Каб ёй не прыпiсвалi "лёсу" (таго, што ўкушаны выжыў дзякуючы свайму лёсу, наканаванаму яму Усявышнiм. — А.Н.) Часта пра гадаў казала, што зiмой яны, калi ўпадаюць у спячку, становяцца ломкiмi, нiбы шкло. Дзед казаў, што iх можна было ламаць, крышыць, здрабняць i сцiраць у парашок. Потым узяць гэтыя кавалачкi, вынесцi на вясновае, яркае сонейка, i яны ажывуць. Прычым ажывуць нечакана, у самы непатрэбны момант, калi ты адвернешся. А глянеш назад на тую гурбу — вакол поўзаюць гадзяняты, вужаняты, слiменi малыя — у залежнасцi ад таго, чаго болей было ў гурбе сярод пацёртых кавалкаў. I ў прыродзе ўсё да вясны становiцца ломкiм, але не гнуткiм, таму калi нешта зламаць, то да вясны яно не выправiцца. Гады ж, пасля таго як на iх трапляюць цёплыя сонечныя прамянi, ажываюць i становяцца небяспечнымi.

Бабуля зялёным лiсцем цыбулi нацiрала ўкушанае гадзюкай месца. Потым намазвала кiслым малаком i давала пiць сыроватку. Вада тут не дапамагала. Чалавека ж вельмi моцна ванiтавала i яму ўсё роўна ўвесь час хацелася пiць, бо сярэдзiна гарэла, асаблiва калi кусала за жылу (вену). Яго ўсяго калацiла, трэсла, а калi яшчэ даведваўся, што гадзюка ўкусiла (бо ў некаторых выпадках нават не паспявалi заўважыць, як яна гэта рабiла) — палохаўся. Усё гэта, разам узятае, i дабiвала бедалагу. Спачатку цела пачынала пухнуць, чалавек гаварыў абы-што, памяць губляў, потым — трызнiў, i гэта цягнулася не адзiн дзень. Некаторых нават узняць нельга было, каб завезцi цi давесцi да знахара. Тады шэпчуць завочныя замовы. Дзядуля мой шаптаў толькi ў прысутнасцi хворага, а вось бабуля магла па-рознаму: i так, i гэтак. Я таксама магу замаўляць на адлегласцi, але ж раблю гэта значна горш, чым яна сама. Бабуля, перш чым замаўляць, старанна мыла рукi i твар. Потым сама пераапраналася ва ўсё чыстае i прыступала да справы. Перад гэтым яшчэ нейкую цi малiтву, цi замову шаптала. Рыхтавала свой дух, напэўна. Але ў час замовы, добра памятаю, нiчога iншага не рабiла.

Калi ўкушаны чалавек знаходзiўся ў хаце, то яна саджала яго насупраць сябе, крыху ўлева. Брала за запясце левай рукi i пачынала замаўляць. Шаптала цiха, што гаварыла — нiчога не чуў. Мне яна толькi некалькi замоў i малiтваў (!) ад укусаў сабак расказала. Прымушала пацярпелага ўвесь час глядзець ёй прама ў вочы. Здаралася, што чалавеку ад яе погляду рабiлася дрэнна, тады яна брала яго за абедзве рукi i ласкава супакойвала. Бачыў, як адзiн раз укушанага слiменем увесь час старанна трэсла. Ён нават гаварыць нiчога не мог. Бабуля потым сказала, што ўкус надта ж моцны, калi крыху спазнiлася б, то чалавек сканаў бы i нiхто не здолеў бы дапамагчы. Хоць сама казала, быццам ад укусу слiменя няма нiякiх замоў цi лекаў. Такi страшэнны ўкус i яд у гэтага гада".

Аляксей НЕНАДАВЕЦ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Замову шаптаў у абавязковым парадку тройчы. Толькi калi хрысцiўся, то словы "Госпадзi памажы" i ў канцы таксама "Госпадзi блаславi"
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика