Ванкувер рыхтуецца сустракаць гасцей
Ванкувер рыхтуецца сустракаць гасцей
Газета "Звязда" пацвердзiла гэтымi днямi статус не толькi грамадска-палiтычнай газеты, але i выдання, якое на сваiх старонках надае нямала ўвагi здароваму ладу жыцця i спартыўна-алiмпiйскаму руху ў краiне. У Нацыянальным алiмпiйскiм камiтэце РБ яна атрымала дыплом Лаўрэата Рэспублiканскага конкурсу НАКа Беларусi ў намiнацыi "Лепшае асвятленне сродкамi масавай iнфармацыi падрыхтоўкi i ўдзелу беларускiх спартсменаў у Гульнях XXІX Алiмпiяды ў Пекiне". Гэтая ўзнагарода была ўручана ў рамках урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных гадавiне пачатку XXI Зiмовых гульняў у канадскiм Ванкуверы i адкрыцця алiмпiйскага прэс-цэнтра. На гэтай сустрэчы намеснiк мiнiстра iнфармацыi РБ Дзмiтрый Шычко, якi з’яўляецца шэфам беларускай дэлегацыi ў Канадзе, адзначыў, што да пакарэння алiмпу ў Паўночнай Амерыцы мэтанакiравана рыхтуюцца 103 спартсмены ў розных дысцыплiнах. Усе iндывiдуальныя планы падрыхтоўкi кожнага спартсмена, падкрэслiў Дзмiтрый Якаўлевiч, выкананы. Гэта ў першую чаргу тычыцца вучэбна-трэнiровачных збораў, удзелу ў мiжнародных спаборнiцтвах, медыцынскага i фармакалагiчнага забеспячэння. Для больш якаснай падрыхтоўкi да гульняў у нашу краiну запрошаны спецыялiсты мiжнароднай квалiфiкацыi ў хакеi, бiятлоне i горных лыжах. Паводле меркаванняў спартыўнага чыноўнiка, заваяваць права выступаць на Алiмпiядзе змогуць 60-70 беларускiх атлетаў ў дзевяцi вiдах. Сёння ж намеснiк мiнiстра спорту i турызму РБ Дзмiтрый Шычко i генеральны сакратар НАКа РБ Георгiй Катулiн павiнны адправiцца ў Ванкувер, дзе прымуць удзел у семiнары шэфаў мiсiй краiн-удзельнiц Алiмпiяды. Арганiзатары Гульняў дадуць удзельнiкам семiнара чарговую справаздачу аб падрыхтоўцы да найважнейшых стартаў чатырохгоддзя, а таксама азнаёмяць шэфаў мiсiй са спартыўнымi аб’ектамi i ўсёй iнфраструктурай маючых адбыцца зiмовых стартаў у Ванкуверы. Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Газета "Звязда" пацвердзiла гэтымi днямi статус не толькi грамадска-палiтычнай газеты, але i выдання, якое на сваiх старонках надае нямала ў |
|