21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кожны чацвёрты з загінулых на вытворчасцi — будаўнiк

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кожны чацвёрты з загінулых на вытворчасцi — будаўнiк

Менавiта будаўнiчая галiна — найбольш траўманебяспечная ў краiне, было адзначана на ўчарашнiм пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў, на якiм абмяркоўвалася выкананне Дырэктывы № 1, што заклiканая ўмацаваць грамадскую бяспеку i дысцыплiну. Таму, на думку кiраўнiка Урада Сяргея Сiдорскага, гэтай галiне патрэбна эфектыўная сiстэма бяспекi працы, якая павiнна працаваць, як гадзiннiк — дакладна.

Пра тое, што будаўнiчая галiна па-ранейшаму трымае сумнае лiдарства па траўматызме, праiнфармаваў прысутных мiнiстр працы i сацыяльнай абароны Уладзiмiр Патупчык. Кожны чацвёрты з загiнулых на вытворчасцi — работнiк будаўнiчай галiны, i гэта пры тым, што колькасць занятых у будаўнiцтве складае толькi 8 працэнтаў ад агульнай колькасцi занятых у эканомiцы. Асноўная прычына — не тэхнiчны стан вытворчага абсталявання, а менавiта чалавечы фактар. У першую чаргу абумоўлена гэта, лiчыць Уладзiмiр Патупчык, невыкананнем кiраўнiкамi i спецыялiстамi сваiх прамых абавязкаў па забеспячэннi бяспекi падначаленых, а таксама нядбайнасцю, безадказнасцю i недысцыплiнаванасцю самiх пацярпелых. Летась амаль 40 працэнтаў з колькасцi загiнулых знаходзiлiся ў стане алкагольнага ап’янення. Асаблiва "вызначылася" ў гэтым сэнсе Гродзенская вобласць, дзе 74 працэнты загiнулых работнiкаў былi нецвярозымi.

Дарэчы, узнятую Уладзiмiрам Патупчыкам праблему ў сваiм выступленнi закрануў i мiнiстр аховы здароўя Васiль Жарко, якi паведамiў, што продаж усiх алкагольных напояў у пераразлiку на абсалютны алкаголь на душу насельнiцтва ў 2005-2008 гадах узрос у 1,3 раза i склаў па вынiках мiнулага года 12,4 лiтра на кожнага беларуса. Летась, мiж iншым, рост продажу алкаголю ў параўнаннi з 2007 годам склаў 5,5 працэнта. Праведзены ж беларускiмi вучонымi аналiз супастаўлення продажу алкаголю з захваральнасцю i смяротнасцю паказаў, што павелiчэнне яго продажу на 1 лiтр суправаджаецца ростам захваральнасцi алкагалiзмам на 15 працэнтаў, алкагольнымi псiхозамi — на 18,5, агульнай смяротнасцi — на 2,6, ростам алкагольных атручванняў — на 11 працэнтаў. Мiнiстр зазначыў, што агульная колькасць пацыентаў, якiя стаяць на дыспансэрным улiку, за год узрасла на 2,1 працэнта i дасягнула 284 тысяч чалавек, сярод iх 35 391 жанчына.

З тым, каб папярэдзiць рост п’янства i алкагалiзму, у мiнiстэрстве аховы здароў’я лiчаць мэтазгодным, у прыватнасцi, устанавiць адказнасць за распiванне пiва, слабаалкагольных i алкагольных напояў i куплю iх няпоўнагадовымi, павысiць адказнасць арганiзацый, што прадаюць апошнiм алкаголь. А губернатар Вiцебскай вобласцi Аляксандр Косiнец наогул прапанаваў заканадаўча забаранiць продаж алкаголю асобам, якiм няма 21 года. Акрамя таго, ён выступiў з iнiцыятывай прыняцця закона аб здароўi народа, якi будзе ахоплiваць жыццё чалавека ад дзiцячага садка да яго адказнасцi ў сталым узросце. "Да таго ж, — лiчыць ён, — трэба ўвесцi адказнасць усiх без выключэння кiраўнiкоў на ўсiх узроўнях за п’янства падначаленых".

У сваю чаргу прэм’ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi падкрэслiў, што вырашаць згаданую праблему неабходна ўсiм грамадствам, спаслаўшыся на еўрапейскi вопыт, дзе кожны грамадзянiн адказны за таго, хто жыве побач. "Інакш, — кажа ён, — дзейснага вынiку нiколi не атрымаем. Лiквiдаваць гэтую "iржу" крайне складана, аднак трэба прыкладаць усе намаганнi. I не практыкаваць фармальны падыход, а арыентавацца на эфектыўныя меры".

Перайсцi ад фармалiзму да рэальных дзеянняў прапанаваў i дзяржсакратар Савета бяспекi Беларусi Юрый Жадобiн. Паводле яго меркавання, на прадпрыемствах i ў арганiзацыях не вядзецца прынцыповай барацьбы з п’янствам. "Алкагалiзацыя насельнiцтва не змяншаецца, — заўважыў Юрый Жадобiн. — Летась 21 працэнт злачынстваў учынены ў стане алкагольнага ап’янення. Пры гэтым п’янымi ўчынена 86 працэнтаў забойстваў, 85 — згвалтаванняў, 73 — хулiганцтвы. Выпадкаў смерцi ад алкагольнага атручэння — 2391". Паводле звестак дзяржсакратара Савета бяспекi, колькасць загiнулых у сувязi са спажываннем алкаголю ад атручанняў, самагубстваў i забойстваў, учыненых у стане алкагольнага ап’янення за год, складае каля 6 тысяч чалавек. "Аб якiм паляпшэннi дэмаграфiчнай сiтуацыi можа iсцi размова, калi мы губляем 6 тысяч чалавек зусiм неабгрунтавана", — падкрэслiў Юрый Жадобiн.

Не iдэальная сiтуацыя i на дарогах краiны, дзе па вiне нецвярозых кiроўцаў учынена кожнае сёмае ДТЗ. Летась, напрыклад, да адмiнiстрацыйнай адказнасцi былi прыцягнутыя больш за 56 тысяч кiроўцаў, што знаходзiлiся за рулём у стане алкагольнага ап’янення, да крымiнальнай адказнасцi за паўторнае кiраванне транспартам у стане алкагольнага ап’янення — каля 5 тысяч чалавек. Разам з тым, у мiнулым годзе, паведамiў першы намеснiк мiнiстра ўнутраных спраў Анатоль Куляшоў, агульная колькасць ДТЗ знiзiлася. Аднак, загiнулых у гэтых здарэннях, на жаль, стала больш — на 3 працэнты. Гаворачы пра аб’ектыўныя фактары, што ўскладняюць сiтуацыю на дарогах, Анатоль Куляшоў, у прыватнасцi, узгадаў штогадовы прырост аўтатранспарту, якi значна перавышае тэмпы пашырэння прапускной здольнасцi вулiчна-дарожнай сеткi.

Дакладваючы аб рэалiзацыi патрабаванняў дырэктывы кiраўнiка краiны мiнiстр па надзвычайных сiтуацыях Энвер Барыў праiнфармаваў, што з 2003 года ўдалося забяспечыць штогадовую тэндэнцыю ўстойлiвага скарачэння колькасцi надзвычайных сiтуацый i гiбелi людзей ад iх. Так, летась колькасць надзвычайных сiтуацый, у тым лiку пажараў, зменшылася на 9 працэнтаў — з 9548 у 2007 годзе да 8687. А правядзенне такiх адрасных мерапрыемстваў, як, да прыкладу, рамонт печаў, электраабсталявання, устаноўка аўтаномных пажарных апавяшчальнiкаў, дазволiла знiзiць гiбель людзей — пенсiянераў, iнвалiдаў i пенсiянераў, што пражываюць адны — у параўнаннi з 2004 годам у 2,6 раза. Дарэчы, дзякуючы толькi аўтаномным пажарным апавяшчальнiкам летась было выратавана 97 жыццяў, а з 2002 года — 1039. Сёння, падкрэслiў мiнiстр, больш за 50 працэнтаў надзвычайных сiтуацый тэхнагеннага характару лiквiдуюцца на працягу 15 хвілін з моманту прыбыцця першага падраздзялення выратавальнiкаў, што дазволiла абаранiць больш за 11,5 тысячы збудаванняў i выратаваць больш з 2 тысячы чалавек.

Iгар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавiта будаўнiчая галiна — найбольш траўманебяспечная ў краiне, было адзначана на ўчарашнiм пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў, на якiм абмяркоў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика