ГУМНО — гэта па нашаму. Хоць і з Парыжа
ГУМНО — гэта па нашаму. Хоць і з Парыжа
Карцiна былога мiнчанiна Барыса Заборава, якi цяпер жыве ў Францыi, зойме месца ў калекцыi Нацыянальнага мастацкага музея Беларусi сярод iншых твораў нашага славутага земляка. Трэба было нарадзiцца ў Беларусi, трэба было тут жыць, каб знайсцi свой асаблiвы погляд на эпiзоды рэальнага жыцця. Ды i на сваё жыццё i сваю творчасць таксама. Ён i вырас у мастацкiм асяроддзi, ведаў i бачыў па бацькавай працы, што за жыццё чакае яго, сам паспрабаваў звычайнага хлеба беларускага творцы — пасля таго як павучыўся ў Пецярбургу i Маскве, вымушаны быў зарабляць афармленнем кнiг. І так жывуць мастакi, круцяцца неяк. Уваходзяць у гiсторыю, iх творы трапляюць у калекцыi музеяў. Вось як творы Абрама Заборава — ёсць жа яны ў калекцыi Нацыянальнага мастацкага музея Беларусi... Творы сына ёсць таксама — пяць жывапiсных ды 50 графiчных. А цяпер — плюс яшчэ адзiн. Плюс увага да самога аўтара, якi прыехаў у Мiнск асабiста. Аднак увага да яго асаблiвая, таму што ў гiсторыю беларускага мастацтва Барыс Забораў увайшоў праз сусветнае мастацтва. Творца з былога СССР здолеў знайсцi, стварыць свой асаблiвы мастацкi почырк, перадаць тонкае ўражанне ад людзей, рэчаў, момантаў, якое было зразумелае незалежна ад часу i месца жыхарства. Якое адразу дазваляла зразумець: ёсць у гэтым мастацтве асаблiвая фiласофiя. Напачатку 80-х гадоў Барыс Забораў пераехаў у Францыю. Паступова яго творы сталi зачароўваць свет — яны захоўваюцца ў самых прэстыжных музеях усяго свету. Аднак па выхаваннi i светаадчуваннi ён застаецца беларускiм творцам, што сам неаднаразова падкрэслiваў. Пры тым, што на радзiме нiводнай персанальнай выставы сусветнавядомага мастака не было. Аднак ён дома — i гэта ўжо нямала. Вялiкая падзея ў мастацкiм жыццi Беларусi — перадача арыгiнальнага твора майстра ў скарбонку музея на радзiме. Разам з карцiнай Барыса Заборава калекцыю галоўнага музея краiны папоўнiў твор выдатнага беларускага мастака мiнулага стагоддзя Мiкалая Дучыца, якi нарадзiўся на Навагрудчыне. Яго працы "Дубкi" i "Эцюд" увальюцца ў збор гэтага аўтара, якi дагэтуль у галоўным музеi краiны налiчваў больш за 40 твораў. Мастацтва не бывае зашмат. Гэта разумее мiнiстр замежных спраў Беларусi Сяргей Мартынаў, якi асабiста прысутнiчаў пры перадачы твораў мастацтва ў калекцыю Нацыянальнага мастацкага музея Беларусi — нашы дыпламаты прыклалi шмат намаганняў, каб гэтая падзея адбылася. Ларыса ЦIМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Карцiна былога мiнчанiна Барыса Заборава, якi цяпер жыве ў Францыi, зойме месца ў калекцыi Нацыянальнага мастацкага музея Беларусi сярод iншых твораў
|
|