Мясцовыя інiцыятывы супраць крызiсу
Мясцовыя інiцыятывы супраць крызiсу
Па прапанове старшынi Вiцебскага аблвыканкама Аляксандра Косiнца ў культурна-дзелавым цэнтры "Вiцебск" адбудзецца маштабны мiжнародны бiзнэс-форум "Інвестыцыйныя iнiцыятывы Вiцебскай вобласцi". Патэнцыйныя iнвестары з розных краiн, дыпламаты, акрэдытаваныя ў Беларусi, ужо адгукнулiся на запрашэнне прыехаць у старажытны Вiцебск. Сярод прадпрыемстваў, фiрмаў рэгiёна праводзiцца спецыяльны конкурс для ахвотных узяць удзел у гэтай вельмi актуальнай для аздараўлення рэгiянальнай эканомiкi акцыi. Актыўна праяўляюць сябе i рэгiёны. У прыватнасцi, ёсць прапановы з Лепельскага раёна па развiццi турыстычнай галiны, у Паставах маюць намер стварыць прадпрыемства па вырабе з адходаў будаўнiчых матэрыялаў. У абласным цэнтры таксама разлiчваюць на зацiкаўленасць iнвестараў. Што датычыцца вытворчасцi, ёсць iдэя на месцы гарадскога сметнiка адкрыць завод па перапрацоўцы смецця, у раёне аэрапорта — лагiстычны цэнтр, у свабоднай эканамiчнай зоне "Вiцебск" — прадпрыемствы па вырабе сантэхнiчнага абсталявання, санiтарна-гiгiенiчных вырабаў i iншыя. Ёсць прапановы i па будаўнiцтве забаўляльных комплексаў для сямейнага адпачынку, дзiцячых паркаў. Сярод самых арыгiнальных iдэй — стварэнне першага ў краiне iпадрома. Раней губернатар заяўляў пра тое, што пры ўдзеле iнвестараў можна будзе стварыць турыстычную зону ля дома-музея Марка Шагала, выкарыстоўваць для прыцягнення iнвестыцый у турыстычную i культурную сферу iмёны вядомых людзей, якiя жылi i працавалi ў Вiцебску. У прыватнасцi, мастакоў Малевiча, Пэна i iншых. Мерапрыемства пройдзе ў сакавiку. Як адзначылi кампетэнтныя асобы ў аблвыканкаме, такiя форумы плануюць зрабiць традыцыйнымi. А зарплата ў рэгiёне павялiчыцца!— Калi раней у экспарце мы арыентавалiся ў асноўным на Маскву, Санкт-Пецярбург i iншыя буйныя гарады Расii, то цяпер актыўна шукаем новыя рынкi збыту прадукцыi, вырабленай у Прыдзвiнскiм краi, — расказвае першы намеснiк старшынi Вiцебскага аблвыканкама Уладзiмiр Навацкi. — На жаль, у мiнулым месяцы ў параўнаннi са студзенем 2008 экспарт склаў толькi 65 працэнтаў. У тым лiку ў два разы паменшыўся экспарт iльнопрадукцыi... У цэлым больш за астатнiх пакутуюць прадпрыемствы недзяржаўнай формы ўласнасцi — малога i сярэдняга бiзнэсу. Першапачаткова, ужо пры стварэннi, яны былi арыентаваныя на працу на экспарт — у тую ж Расiю. Цяпер многiя заказчыкi там адмовiлiся ад iх прадукцыi, сталi размяшчаць менш заказаў. У вынiку гэтыя прадпрыемствы страцiлi аб’ём вытворчасцi прыкладна на чвэрць. Але ж, думаю, яны пераадолеюць цяжкасцi, бо вырабляюць высокатэхналагiчную прадукцыю, запатрабаваную на рынку. Высокая якасць, параўнальна нiзкая цана пры аптовых пастаўках могуць дапамагчы ў збыце... Паводле слоў Уладзiмiра Навацкага, пры экспарце вельмi добра апраўдваюць сябе ўласныя гандлёвыя сеткi, якiя актыўна займаюцца рэалiзацыяй прадукцыi ў розных краiнах. Гандлёвы цэнтр, дзе выставяць прадукцыю Вiцебскай вобласцi, будзе адкрыты ў Маскве. Улiчваючы прыгажосць прыроды рэгiёну, мноства азёраў, больш актыўна зарабляць трэба на прыёме турыстаў. Сёлета запланаваны рост аб’ёму турыстычных паслуг на 40 працэнтаў. Ужо сёння ў вобласцi працуюць 180 аб’ектаў аграэкатурызму, сярод iх каля 160 сельскiх сядзiб. Нягледзячы на сусветны фiнансавы крызiс, запланавана стварэнне новых рабочых месцаў, павышэнне сярэдняй зарплаты ў рэгiёне. Да канца года яна павiнна дасягнуць 1 мiльёна рублёў. Аляксандр ПУКШАНСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па прапанове старшынi Вiцебскага аблвыканкама Аляксандра Косiнца ў культурна-дзелавым цэнтры "Вiцебск" адбудзецца маштабны мiжнародны бiзнэс
|
|