Сарвалася з прасцін...

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сарвалася з прасцін...

У Мiнску загiнула 54-гадовая жанчына, якая на звязаных прасцiнах выбiралася з акна чужой кватэры.

Паводле звестак аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, здарэнне адбылося каля паловы дванаццатай ночы на вулiцы Багдановiча. Непрацуючая, што жыла на вулiцы Каханоўскай, паспрабавала спусцiцца ўнiз з акна кватэры 76-гадовага пенсiянера, якая знаходзiцца на чацвёртым паверсе, на прасцiнах. Аднак спроба была няўдалай i скончылася трагiчна: жанчына сарвалася ўнiз i атрымала смяротныя траўмы. Праверку па гэтым факце праводзiць пракуратура Цэнтральнага раёна горада.

Ігар ГРЫШЫН.

Вазьмi трубку!

На праспекце Незалежнасцi затрыманы малады чалавек, якi абрываў тэлефонныя трубкi ў таксафонах

Аплацiць кошт урону, нанесенага гарадской тэлефоннай гаспадарцы, давядзецца няўдачлiваму закаханаму мiнчанiну. Малады чалавек абарваў тэлефонныя трубкi ў двух таксафонах каля дома № 116 на праспекце Незалежнасцi, але быў затрыманы супрацоўнiкамi Першамайскага аддзела Дэпартамента аховы МУС. Хулiган патлумачыў вартавым правапарадку, што пасварыўся з дзяўчынай, а затым вырашыў памiрыцца i спрабаваў дазванiцца ёй з таксафона. Але сяброўка не адказвала, i раз’юшаны кавалер не прыдумаў нiчога лепшага, як спагнаць злосць на тэлефонных апаратах.

Вiкторыя МIХНЮК, "Мiнск—Навiны".

"Знакi задыяка" папоўнiў "Авен"

З сённяшняга дня Нацыянальны банк Беларусi ўводзiць у абарачэнне яшчэ адну памятную манету серыi "Знакi задыяка" — "Авен", паведамiў карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар галоўнага банка краiны Мiхаiл Журавовiч.

Сярэбраная манета мае намiнал 20 рублёў, пробу сплаву 925, масу 28,28 грама, медна-нiкелевая выпушчана намiналам 1 рубель. На адваротным баку манет у цэнтры размешчана стылiзаваная выява барана з устаўкамi (два сiнтэтычныя крышталi) у абрамленнi геаметрычнага арнаменту. Адчаканены манеты на АТ "Манетны двор Польшчы": сярэбраная — якасцю "анцыркулейтэд, аксiдзiраваная", медна-нiкелевая — якасцю "брыльянт-анцыркулейтэд". Тыраж першай манеты — да 25 тысяч штук, другой — 10 тысяч.

Iгар ГРЫШЫН.

Персанальны "банк"

Жыхар Баранавiчаў купiў сейф, паставiў яго ў гаражы i складваў туды грошы.

Зладзеi, даведаўшыся пра гэта, падабралi ключы да гаража i ўкралi сейф разам з 3 тысячамi долараў. Узбуджана крымiнальная справа.   "Зацвiла" марыхуана

У беспрацоўнага, якi пражывае па вул. Дзяржынскага ў Брэсце, падчас вобыску аператыўнiкi знайшлi наркотыкi: метадон i марыхуану.

А ў жыхара з Бярозы мiлiцыя таксама выявiла марыхуану, але ў гэтым выпадку знайсцi наркотык дапамог службовы сабака.   Даў волю сякеры

Жыхар в. Стрэмiлаўшчына Баранавiцкага раёна самавольна высек дрэвы на беразе р. Сваротва, якая працякае побач з вёскай. Страты, нанесеныя прыродзе, ацэнены ў 6 469 250 рублёў.

Сымон Свiстуновiч.

Адразу пяць смерцяў

Па ўласным жаданнi. Нейкiя жыццёвыя нягоды адолелi 50-гадовага жыхара Лельчыцкага раёна, якi працаваў рабочым Букчанскага ляснiцтва, i, напэўна, не знайшоўшы нiякага выйсця са сваiх уласных праблем, ён развiтаўся з жыццём у прыбудове свайго падворка. Тое ж самае зрабiў i 55-гадовы жыхар Рагачова, якi нiдзе не працаваў: з вяроўкай накiраваўся ў падвальнае памяшканне...

Што прымусiла адправiцца на той свет 20-гадовага рабочага "Гомельсельмаша", непрацуючых гамяльчанiна 1974 i жыхара вёскi Гарошкаў Рэчыцкага раёна 1968 гадоў нараджэння, застаецца толькi здагадвацца. Прычыны выяўляюць адпаведныя органы.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

Паквапiўся... на што пад рукi трапiць

Магчыма, зламыснiк, якому толькi што споўнiлася дваццаць гадоў, i не пайшоў бы на паўторнае злачынства (раней яго ўжо судзiлi), калi б не заўважыў незачыненае акно ў адным з кабiнетаў Жыткавiцкага райвыканкама. Думка адразу ж "стрэлiла" ў галаве: там знойдзецца чым пажывiцца. Ён пранiк у кабiнет пад нумарам 19 i ўкраў камп’ютар коштам амаль у 1970 тысяч рублёў. Ды, як гаворыцца, нядоўга музыка гучала. Мiлiцыя хутка знайшла зладзюжку.

А вось у другiм выпадку мiлiцыi давядзецца яшчэ папрацаваць Бо разявацтва праявiў гамяльчанiн, якi пакiнуў на некалькi хвiлiн сваю легкавушку незамкнёнай. У вынiку развiтаўся з ноўтбукам.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

Укралi каляску i лесвiцу

Першая, вядома ж, была на колах, i ў ёй маладая мацi вазiла сваё дзiця на прагулку. А вось пакiнула яе ў пад’ездзе дома (горад Добруш), i нехта ўкраў яе. Другая ж (лесвiца) стаяла ў пад’ездзе дома па вулiцы Гагарына ў Мазыры, i па прычыне яе адметнасцi (была яна алюмiнiевая), ёй нехта прырабiў ногi.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

ПЕРАЕЎ...

Пенсiянерка з в. Галенчыцы Iвацэвiцкага раёна не зачынiла дзверы i з хаты нехта ўкраў 10 кг свiнiны.

Але злодзея, жыхара гэтай жа вёскi, мiлiцыi затрымаць не ўдалося, бо той лёг на лячэнне ў бальнiцу.

Вiдаць, пераеў сала, бо ўкрадзенага вярнулi толькi частку.

Сымон Свiстуновiч.

ДЗЕ ГАРЭЛКА — ТАМ БЯДА

14 лютага ў Бярозаўскай бальнiцы памёр 46-гадовы жыхар Белаазёрска, якога падчас застолля ўдарыў нажом у жывот малодшы на пяць гадоў брат.

А ў Баранавiчах днём раней у падобнай сiтуацыi загiнула мясцовая жыхарка. Яе пасля выпiўкi зарэзаў беспрацоўны.

Сымон Свiстуновiч.

 

 

 

 

 

 

 

 
 
 

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.