Шукаць новых партнёраў
Шукаць новых партнёраў
Апошнiя гады Баранавiцкi аўтаагрэгатны завод працаваў стабiльна. Прадукцыя адгружалася Мiнскаму аўтамабiльнаму заводу, адпраўлялася аўтапраму Расii i на рынкi Масквы. Эканамiчны крызiс моцна ўдарыў па расiйскай аўтамабiльнай прамысловасцi, i пастаўкi прадукцыi аўтаагрэгатнага ў Расiю зменшылiся напалову. Кiраўнiцтва яго стварыла на заводзе антыкрызiсную камiсiю i шукае выйсце з сiтуацыi, якая склалася на прадпрыемстве. Тут збiраюцца асвоiць новую прадукцыю, шукаюць iншыя рынкi збыту ў Расii i ў сваёй краiне. Цяпер даводзiцца пераглядаць адносiны i да беларускiх транспартных прадпрыемстваў. Напрыклад, прадукцыя аўтаагрэгатнага можа спатрэбiцца "Белкамунмашу" цi чыгуначнiкам. Патэнцыял у завода ёсць, i галоўнае — максiмальна выкарыстаць тэхналагiчныя магчымасцi прадпрыемства. А калi ўлiчыць, што аўтаагрэгатны заўсёды каваў кадры i для iншых заводаў, то ёсць надзея, што калектыў выйдзе i з гэтага складанага становiшча. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнiя гады Баранавiцкi аўтаагрэгатны завод працаваў стабiльна. Прадукцыя адгружалася Мiнскаму аўтамабiльнаму заводу, адпраўлялася аўтапраму Расii i
|
|